ВОРАНАВА. 5-га лістапада 2025 года раённы цэнтр на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці прымаў удзельнікаў II літаратурна-краязнаўчага форуму «Воранаўскія чытанні». Cярод іх – члены Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, літаратары і гісторыкі, навукоўцы і работнікі культуры. Ганаровы госць – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ. Больш падрабязна пра падзею – тут.
5-га лістапада ў Гродне ў чарговы раз выступіла член СПБ, беларуская паэтэса, педагог, лаўрэат Прэміі імя А. І. Дубко Таццяна ЯЦУК. Гэтым разам – у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Аўдыторыю пісьменніцы склалі гродзенскія настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. У межах творчай сустрэчы адбылася прэзентацыя новага зборніка вершаў Таццяны Мікалаеўны «Прага цішыні». Больш падрабязна – тут.
5-га лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК. Творчую вечарыну прысвяцілі прэзентацыі зборніка яе ваенна-патрыятычнай лірыкі «Прага цішыні». Павіншаваць паэтэсу прыйшлі калегі і аднадумцы, чытачы, зацікаўленая гродзенская моладзь, паведамляе галоўны сайт СПБ.
ЛІДА. У кастрычніку бягучага года адбыўся шэраг творчых сустрэч прадстаўнікоў Лідскага раённага літаратурнага аб’яднання «Суквецце» (кіраўнік паэт Уладзімір Глінін) з ваеннаслужачымі пагранічных войскаў. Нагадаем, што сустрэчы беларускіх літаратараў і воінаў-пагранічнікаў сталі добрай традыцыяй. Яны адбываюцца на працягу некалькіх гадоў згодна з дасягнутай дамоўленасцю. Больш падрабязна – тут.
МИНСК. Наш коллега по Союзу писателей Беларуси, поэт из Лиды Руслан ПИВОВАРОВ поделился своим опытом в сфере международных культурных связей. Авторское произведение Руслана Анатольевича – поэма «Маэстро Паганини» (2025) – при поддержке областной писательской организации и дипломатической миссии направлено в Италию. Подробности – здесь и в социальных сетях поэта.
БАРАНАВІЧЫ. У адной са школ райцэнра выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК. Сустрэчу прысвяцілі прэзентацыі новага выдання творцы – зборніка лірыкі «Прага цішыні» (Мінск, «Беларусь», 2025). Удзельнікі мерапрыемства – моладзь і паэтэса – шчыра пагутарылі на тэмы патрыятызму і вечных каштоўнасцей, паведамляецца ў фотарэпартажы.
АКЦЫІ. У межах чарговага, кастрычніцкага пасяджэння грамадскага дыскусійнага клуба «Словадром» гродзенцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Я і мая сям’я – супраць брыдкаслоўя!». Прадстаўнікі розных пакаленняў разам пастараліся разабрацца ў прычынах брыдкаслоўя ў маладзёжным асяроддзі, а таксама ў літаратуры; абмяняліся думкамі на гэтую актуальную тэму. Некаторыя падрабязнасці – на галоўным сайце СПБ.
СЛОВОДРОМ. Заседание созданного Гродненским областным отделением Союза писателей Беларуси общественного дискуссионного клуба «Словодром» с порядковым номером 69 (29 октября 2025 года, тема «Мой круг» ) стало беседой и на другую сопутствующую тему – о вреде сквернословия, его природе и способах искоренения. Подробности – здесь.
ЧАСОПІС «ВЯСЁЛКА». «Так, восень прыйшла. І толькі што яна паказала нам, як будзе валадарыць. Спачатку ціха, сонечна і прыгожа. Потым хопіць усяго: і дажджу халоднага, і ветру, і шэрых маркотных дзён. Так, як і заўсёды бывае…». Увазе маленькіх чытачоў і іх бацькоў – казка «Як звяркі Восень сустракалі» (№ 9 часопіса «Вясёлка» за бягучы год), аўтар член СПБ, дзіцячая пісьменніца з Гродна Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Чытаць.
ГАЗЕТА «ЗОРЬКА». Лідскія школьнікі яшчэ добра памятаюць аб ўрачыстым святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Лідзе напачатку верасня, і вось чарговая літаратурная хваля падхапіла юных літаратараў. Юныя жыхары райцэнтра зноў сустрэліся з майстрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, паведамляе ў сваім рэпартажы педагог, краязнаўца Наталля АНАШКЕВІЧ. Чытаць.
ГАЗЕТА «АСТРАВЕЦКАЯ ПРАЎДА». Як вам ўжо вядома, сябры, у Астравецкай раённай бібліятэцы з удзелам літаратараў Астравеччыны і гасцей з Гродна адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка «Нам – сямнаццаць» (укладальнік паэт Аляксандр МАРОЗАЎ). Падзея стала сапраўдным святам мастацтва і дружбы. Вашай увазе – рэпартаж вядомага журналіста, нашай калегі па СПБ Ніны РЫБІК. Чытаць, глядзець фота.
МИНСК. В детской библиотеке № 10 г. Минска свою новую книгу «Небоятельная история» (издательство «Беларусь») презентовала член Союза писателей Беларуси, прозаик Лина БОГДАНОВА (педагог Галина Анатольевна Богдан). Аудиторию писательнице составили первоклассники ГУО «Средняя школа № 137 г. Минска им. П. М. Машерова». Подробности – здесь.
ВИТЕБСК. Наш коллега по Гродненскому областному отделению СПБ, поэт Александр МОРОЗОВ (Островецкий район) побывал на XXXIX Открытом фестивале авторской песни, поэзии и визуальных искусств «Витебский листопад». Александр Иванович поделился с нами своими впечатлениями от поездки на крупный творческий форум с осенним колоритом. Читать, смотреть фото.
ЛІДА. У межах двухбаковых сяброўскіх стасункаў творцаў Ліды і Гродна 22 кастрычніка ў Доме-музеі паэта Валянціна Таўлая адбылася адмысловая творчая сустрэча «З’яднаныя словам мастацкім». У гасцях у мясцовых літаратараў і моладзі райцэнтра пабывалі члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падрабязнасці – у нашым фотарэпартажы.
Прывітанне ў вечнасць. 21 кастрычніка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся вечар памяці пісьменніцы Марыі ЦІТАРЧУК (1985-2021) пад назвай «Музыка маёй душы» з цыкла «Яны ўзбагацілі літаратуру Гродзеншчыны». Падрабязнасці мерапрыемства – у фотарэпартажы. Відэаверсія мерапрыемства – тут.
Мир поэзии и воспоминаний. 22 октября в Гродненском Гуманитарном колледже имени Янки Купалы выступила член Союза писателей Беларуси, лауреат Премии им. А. И. Дубко, поэтесса Людмила ШЕВЧЕНКО. Учащимся первых курсов специальности «Дошкольное образование» гостья презентовала свои книги и почитала произведения из них, сообщает сайт колледжа.
Роднай мовы пералівы. У сярэдняй школе № 19 горада Гродна выступілі члены СПБ, дзіцячыя пісьменніцы Таццяна СУЧКОВА і Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Сустрэчу літаратараў з вучнямі малодшых класаў прысвяцілі папулярызацыі роднай, беларускай мовы, яе мілагучнасці і багаццю. Гучалі аўтарскія творы, адбыліся прэзентацыі кніг. Мерапрыемства прайшло ў гульнявой форме. Больш падрабязна – у фотарэпартажы з месца падзеі.
АСТРАВЕЦ. У райцэнтры адбылася прэзентацыя зборніка «Нам – семнадцать» (укладальнік член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, паэт Аляксандр МАРОЗАЎ). У праграме літаратурна-музычнага мерапрыемства прыняла ўдзел дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Больш падрабязна – у фотарэпартажы з Астраўца.
БРЭСТ. 16 кастрычніка член СПБ, паэтэса, перакладчык, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Таццяна ЯЦУК правяла творчыя сустрэчы ў горадзе над Бугам. У літаратурных мерапрыемствах прыняла ўдзел арганізатар міжнароднага фестывалю духоўнай творчасці «Богородице похвалу воспоём», член СПБ Зоя Капуста (Кулік). Чытаць, глядзець фота – тут
ЛІТШКОЛА. 16 кастрычніка 2025 года створаная Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ Грамадская літаратурная школа пачала новы тэматычны цыкл «Сродкі мастацкай выразнасці». Першым этапам на гэтым доўгім шляху стала вывучэнне паняцця «метафара» і ўсяго, што звязана з ім. Больш падрабязна – у фотарэпартажы.
СЛОНИМ. В Слониме живёт много талантливых и трудолюбивых людей. Однако есть те, о которых говорят, что его поцеловал Бог, одарил талантом и дал благословение на творчество… Наша коллега по СПБ, поэтесса, художница, автор и исполнитель песен, народный мастер Надежда САЛЕЙКО и грани её таланта в телепрограмме из цикла «Музыка Слова». Смотреть.
СМАРГОНЬ. «Яго жыццёвае крэда было простым і мудрым: важна не колькі ты пражыў, а што пакінуў пасля сябе…». Наша калега па пісьменніцкай арганізацыі, краязнаўца Галіна АНТОНАВА выступіла ў раённай бібліятэцы на вечары памяці таленавітага земляка, скульптара Уладзіміра Церабуна. Падрабязна пра падзею – на сайце газеты «Светлы шлях».
Тэрапія мастацтвам. 6-га кастрычніка старшыня ГрАА СПБ Людміла КЕБІЧ выступіла ў санаторыі «Нёман-72», дзе знаходзіцца на адпачынку. У аўтарскім выкананні паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі гучалі не толькі вершы, але і песні. Больш падрабязна пра падзею з санаторнага жыцця – у фотарэпартажы.
ВЯРЭЙКІ. Яшчэ не восень… 5 кастрычніка ў Доме культуры аграгарадка Вярэйкі (Ваўкавыскі раён) адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Жывіце ў радасці», прысвечаная Дню пажылых людзей. У канцэртнай праграме прыняў удзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Віктар КУРЛОВІЧ. Больш падрабязна пра падзею – тут.
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Уважаемые друзья, сообщаем вам о выходе новой книги в жанре фантастики, фэнтези для взрослых. Автор очередного бестселлера наша коллега по писательской организации, прозаик Екатерина НАСУТА (Слоним), известная под псевдонимом Карина ДЁМИНА. Новый роман называется «Змеиная вода». Информация о книге – здесь и на популярных маркетплейсах.