• СТРАНИЦЫ
  • 4
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2025

(стр.3)

25

ВОЛКОВЫСК. Поэзия – души движение. В специальной школе-интернате г. Волковыска состоялось большое театрализованное мероприятие, посвящённое Всемирному дню поэзии. В числе участников праздника дружбы и творчества член Союза писателей Беларуси, поэт Виктор КУРЛОВИЧ, а также вдова нашего коллеги по СПБ, поэта Георгия Киселёва Алевтина Александровна. Подробности сообщает районная газета «Наш час».

24

БАРАНАВІЧЫ. «Гартаючы кніжныя старонкі». У Баранавіцкім тэхналагічным каледжы Белкаапсаюза выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК (Навагрудскі раён). Сустрэча з таленавітым айчынным літаратарам стала сапраўдным падарункам для юных аматараў паэзіі і музыкі. У выкананні спявачкі Галіны Бабонавай гучалі песні на словы паэтэсы, паведамляе сайт каледжа.

23

Сусветны дзень паэзіі ў Гродне. У горадзе над Нёманам зладзілі інтэрнацыянальнае свята паэзіі. У літаратурнай гасцінай пад назвай «У коле сяброў» творы сваіх любімых паэтаў прачыталі прадстаўнікі адразу некалькіх нацыянальнасцяў. Гучалі і аўтарскія радкі. Сярод удзельнікаў літаратурнай імпрэзы – запрошаныя госці, члены СПБ, паэты Кацярына КАЛАМІЙЦАВА і Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Больш падрабязна – у фотарэпартажы.

22

ГОМЕЛЬ. Пребывание нашего коллеги по Гродненскому областному отделению Союза писателей Беларуси, поэта, публициста, краеведа Александра Морозова (Островецкий район) на Гомельщине наполнено событиями литературной жизни и творческими активностями. Особенно во Всемирный день поэзии – 21 марта. Подробности – в фоторепортаже из Гомеля.

21

ГАЗЕТА «ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА». Во Всемирный день поэзии авторы Принёманья представили стихи о Великой Победе. Читаем в главной газете Гродненской области актуальный материал с предисловием председателя Гродненского областного отделения СПБ Людмилы Антоновны КЕБИЧ. Читать.

20

КАРЭЛІЧЫ. Выйшаў з друку зборнік «Карэлічы і Карэліцкі раён: гісторыя і сучаснасць», у які ўвайшлі матэрыялы XIV (2021) і XV (2024) Карэліцкіх чытанняў. Выданне пабачыла свет дзякуючы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, Міжнароднаму дзяржаўнаму экалагічнаму інстытуту імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Карэліцкаму райвыканкаму. Пра выданне паведамляе адзін з удзельнікаў праекта, член СПБ, краязнаўца Святлана КОШУР. Чытаць, глядзець фота.

19

ЗЭЛЬВА. Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы выступілі госці са Слоніма, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы Ірына ВОЙТКА і Надзея САЛЕЙКА. Сакавіцкая творчая сустрэча ў райцэнтры адбылася ў фармаце літаратурна-музычнай гасцінай з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў, а для гасцей стала яшчэ і наведваннем малой радзімы. Вашай увазе – фотарэпартаж з месца падзеі.

18

ЧАСОПІС «ПОЛЫМЯ». «На старонках кнігі Таццяна Яцук раскрывае вельмі сур’ёзныя тэмы, вядзе рэй пра тое, без чаго нельга ўявіць жыццё чалавека, жыццё сапраўднага беларуса. Жыццё – як найвялікшую каштоўнасць. Жыццё для Радзімы, для бліжніх, для кожнага з нас…». Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК «Рэабілітаваць вечар», чытаем у сакавіцкім нумары часопіса.

17

  21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. З гэтай нагоды прыміце, калі ласка, нашы сардэчныя, самыя шчырыя пажаданні здароўя і міру. А ўсё астатняе – чытачы, талент, натхненне, поспехі ў вас былі ёсць і будуць. І няхай заўсёды будуць! Са святам, дарагія паэты! З Сусветным днём паэзіі!
Віншаванне ад студэнтаў філфака ГрДУ імя Янкі Купалы.

16

ЧАСОПІС «БУСЯ». Шаноўныя сябры, увазе малодшай чытацкай аўдыторыі, а таксама яе бацькоў і педагогаў прапануем апублікаваную ў рэспубліканскім дзіцячым часопісе «Буся» казку «Вожык Калючык і дзівосы вясны», аўтар якой член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомая дзіцячая пісьменніца з Гродна Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Чытаць.

15

ЛІТШКОЛА. 19 сакавіка ў створанай ГрАА СПБ Грамадскай літаратурнай школе ў кантэксце кампазіцыі твора вывучалі эпіграф. Так, нас няшмат. Але мы па-ранейшаму збіраемся разам, каб нешта ствараць, свабодна дыскутаваць, аналізаваць... У выніку – новыя веды, новыя кнігі, новыя магчымасці, а гэта значыць, і новыя перспектывы. Падрабязнасці сустрэчы – тут.

14

Слова памяці свяшчэннай. Працягваецца цыкл грамадскіх прэзентацый кнігі «Памяці вечны агонь» (2024), зборніка літаратурна-мастацкіх твораў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. 18 сакавіка група аўтараў прадставіла калектыўнае выданне ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Падрабязнасці падзеі – у фотарэпартажы.

13

ОСТРОВЕЦКИЙ РАЙОН. В Государственном учреждении образования «Ворнянская средняя школа» агрогородка Ворняны выступила делегация Островецкого районного литературного объединения «Островецкой земли голоса» (руководитель член СПБ и СПР Александр МОРОЗОВ ). Встречу с литераторами района приурочили ко Всемирному дню поэзии, который, как известно, отмечается 21 марта. Подробности – в фоторепортаже с Островетчины.

12

ІНТЭРВ’Ю. «Алесь КАРЛЮКЕВІЧ: Мару пра тое, што зробленае перакладчыкамі беларускай літаратуры ў XXI стагоддзі будзе дбайна вывучацца». Са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі гутарыў Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»), чытаць.

11

МІНСК. Падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу абвясцілі вынікі ІІІ Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел». Яго фундатарамі сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі і газета «Літаратура і мастацтва» (чытаем, далучаемся да віншаванняў лаўрэатам і асобна віншуем з перамогай прадстаўнікоў літаратурнай Гродзеншчыны).

10

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «Удумлівы чытач знойдзе ў кнізе шмат цікавага і павучальнага, што, сапраўды, можна знайсці і адчуць толькі ў паўсядзённым нашым жыцці, якое, упэўнена, ні ў аднаго чалавека не бывае простым. На тое яно і жыццё…». Людміла КЕБІЧ «Перасячэнне паралельных сусветаў», чытаем у рубрыцы «Крытыка "ЛіМ"».

9

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «Матэрыял дадзенага выдання пададзены аргументавана, лагічна і даступна, пэўным чынам актывізуе ацэначныя дыскусійныя погляды…». Валерый МАКСІМОВІЧ «Годнае слова пра мастацкую публіцыстыку». Чытаем у «ЛіМе» рэцэнзію на кнігу члена СПБ, гродзенскай літаратуразнаўцы Аліны Сабуць (чытаць).

8

МІНСК. 12 сакавіка, у дзень урачыстага адкрыцця ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу дэлегацыя пісьменнікаў Гродзеншчыны выступіла тут з прэзентацыяй зборніка літаратурна-мастацкіх твораў «Памяці вечны агонь», сумеснага праекта Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ і Гродзенскага гарадскога савета ветэранаў. Больш падрабязна пра падзею – у фотарэпартажы з Мінска.

7

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. «Ясность очень быстро надоедает, без мистических загадок жизнь была бы откровенно скучна. Однако не все загадки имеют ответ…». Тем, кому надоела будничная ясность, кто соскучился по романтике туманного мистицизма, рекомендуем новый поэтический сборник «По ту сторону», автор член СПБ, поэт Андрей ТАТУР, г. Гродно. Подробнее о новинке – здесь.

6

ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Владимир Глинин родился и живёт в городе Лида Гродненской области. Поэт. Сочиняет с раннего детства, имеет публикации в периодической печати и сети Интернет. С прошлого года Владимир Игоревич возглавляет Лидское районное литературное объединение «Суквецце» («Соцветие»). Знакомьтесь, пожалуйста: поэт Владимир ГЛИНИН (Лида) и его произведения (читать).

5

ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Ирина Фадеевна ДРАГУН родилась и живёт в городе Волковыске (Гродненская область). Сочинительством увлечена с детства. Пишет стихи и рассказы. Закончила Гродненский государственный университет имени Янки Купалы. По профессии филолог. Является автором электронной книги. Предлагаемые вашему вниманию рассказы публикуются впервые. Читать.

4

  У чарговы раз месцам правядзення літаратурнага мерапрыемства стала Гродзенская гарадская гімназія імя А. І. Дубко. 5 сакавіка тут перад вучнямі другіх класаў выступіла наша лідар, старшыня ГрАА СПБ, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэтэса Людміла Антонаўна КЕБІЧ. Вашай увазе – фотарэпартаж з месца падзеі.

3

ЧАСОПІС «РОДНАЕ СЛОВА». «Менавіта ў цеплыні людскіх сэрцаў, подыху светлых пачуццяў бачыцца місія чалавека ў разуменні Алены Руцкай, педагога, метадыста, выдатніка народнай асветы Беларусі, заслужанага настаўніка Беларусі, паэтэсы, літаратуразнаўцы, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі…». Аліна САБУЦЬ «Засеяць зерні светлай дабрыні…». Чытаць артыкул.

2

  28 лютага наша калега па пісьменніцкай арганізацыі, паэтэса Таццяна ЯЦУК (Навагрудскі раён) выступіла ў дзіцячым садку. Сустрэча з сапраўднай пісьменніцай, аўтарам шматлікіх твораў для самых маленькіх беларусаў стала незабыўнай падзеяй для гаспадароў і вядома, для самой госці. Больш падрабязна пра мерапрыемства – у фотарэпартажы (чытаць, глядзець фота).

1

  28 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 5 імя У. С. Караткевіча г. Гродна» адбылася чарговая прэзентацыя кнігі «Памяці вечны агонь» (2024), зборніка літаратурна-мастацкіх твораў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра ход мерапрыемства, калі ласка, чытайце і глядзіце фота тут.