«На Беларусі Бог жыве...». Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Людмiла Антонаўна Кебiч узяла ўдзел у акцыi Гродзенскай абласной навуковай бiблiятэкi iмя Я. Ф. Карскага «Чытаем разам творы Уладзiмiра Караткевiча».
НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Убачыў свет чарговы выпуск альманаха дзiцячай літаратурнай суполкі «Альшанскі перазвон», што дзейнічае ў сярэдняй школе № 39 г. Гродна (кіраўнік Э. У. Урублеўская). Новае выданне называецца «Альшанскі перазвон і сябры». СПБ у ім прадстаўляе літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэтэса Святлана ТАРАСАВА.
Экзамен i ўзаемная дапамога. 19 лістапада ў Гродне прайшло адно з нешматлікіх у апошні час публічных літаратурных мерапрыемстваў. Па запрашэнні аддзялення павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў» перад бібліятэкарамі Гродзенскай вобласці выступіў член СПБ, паэт, публіцыст Дзмiтрый Радзiвончык.
26 лістапада споўнiлася б 90 гадоў беларускаму пiсьменнiку Уладзiмiру КАРАТКЕВIЧУ (1930-1984). Паэт, празаiк, публiцыст, перакладчык, Уладзiмір Сямёнавіч Караткевiч – адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, першы беларускі пісьменнiк, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. «Чалавек носіць сваё неба з сабою...». Уладзiмiр Караткевiч. Цытаты.
ПУБЛИЦИСТИКА. «В современной литературе о народном писателе Беларуси Янке Купале тема польского языка в его жизни и творчестве практически не затрагивается. Чаще всего, как бы по ходу констатируется лишь то, что «первые свои стихи поэт писал по-польски...». Валерий ЧЕРЕПИЦА «Польский язык в жизни и творчестве народного писателя Беларуси Янки Купалы».
16 лiстапада 1905 года, 115 гадоў таму нарадзiўся Ян СКРЫГАН (1905-1992), беларускі паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст, літаратурны крытык. Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнікаў. Галiна Скрыган «Бязмежны круг спакою і любові».
115 гадоў таму, 14 лicтапада 1905 года ў вёсцы Баброўня паблізу Скідаля нарадзіўся беларускi паэт Мiхась ВАСIЛЁК (1905 – 1960). Сапраўднае iмя Міхаіл Восіпавіч Касцевіч. Займаўся грамадскай асветніцкай дзейнасцю. Пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У Гродне імем паэта названа вуліца, на якой стаяў яго дом. Імёны-легенды. «Эх, старонка мiлая...». Мiхась Васiлёк. Вершы.
130 гадоў таму, 6 лістапада 1890 года нарадзіўся Лейб НАЙДУС (1890-1918), таленавiты яўрэйскі паэт з Гродна, імя якога носіць адна з вуліц у гістарычным цэнтры горада. Пісаў на ідыш, на беларускай і польскай мовах, перакладаў на ідыш з французскай і рускай моў творы класікаў французскай і рускай літаратуры.
Маргарыта Акуліч «Гродзенскі анёл Лейб Найдус». Чытаць.
Олег Ждан: «Нельзя предлагать подростку голую мораль…». В последнее время известный в Беларуси и за рубежом минский писатель Олег ЖДАН все больше работает с расчетом на внимание детской аудитории. Об этом – и разговор с Олегом Алексеевичем.
«Ёсць пісьменнікі – і Міцкевіч, і Ажэшка, і іншыя, – якія пісалі па-польску, але гэта не азначае, што яны не былі сутворцамі беларускай гісторыі і культуры», – лічыць пiсьменнiк, краязнавец, перакладчык Анатоль БУТЭВIЧ у артыкуле «Не шкодзіць вучыцца і ў Ажэшкі», якi публiкуе «ЛiМ».
Дзясяткі кніг пiсьменнiка Мiкалая ЧАРКАШЫНА, якi нарадзіўся ў Ваўкавыску, выдадзены не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах свету. Адна з прэзентацый кніг нашага земляка адбылася на падводнай лодцы ў Маскве, паведамляе «Звязда».
Паэтычныя галасы роднага краю. 27 кастрычніка ў Ваўкавыскай дзіцячай раённай бібліятэцы ў рамках акцыі «Чытаем разам мастацкую літаратуру пра малую Радзіму» перад юнымі чытачамi выступіў член СПБ, паэт Віктар КУРЛОВIЧ.
Музыка слова. У нядзельнай школе Гродзенскага прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Спагнанне загiнуўшых» 24 кастрычніка, па заканчэнні суботняй літургіі для навучэнцаў, педагогаў і бацькоў выступiла маладая беларуская паэтэса Вiкторыя СМОЛКА.
21 кастрычніка па запрашэнні бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта перад студэнтамі лячэбнага факультэта выступіў «майстар любоўнай лірыкі і арыгінальнай пародыі» Пётр СЯМІНСКІ, як сказана на сайце ВНУ.
СТРАТА. Сумная навіна прыйшла да нас з Беластока. 22 кастрычніка 2020 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Віктар ШВЕД (1925-2020). Спачуваем.
23 октября в СШ №12 г. Гродно состоялись презентация новых книг и автограф-сессия Лины Богдановой. Участники литературного мероприятия, самые маленькие читатели школьной библиотеки из первых уст могли узнать о творческих проектах гродненской писательницы и получить её книги с автографом.
Старонкі з водарам Нёмана. У аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага працуе ўнікальная выстаўка «Свет старажытнай кнігі: скарбы кніжных збораў Прынёмання ХVIII—ХХ стст.», арганізаваная да 190-годдзя з дня заснавання бібліятэкі, паведамляе сайт «Звязды».
21 кастрычніка, 85 гадоў таму ў Зэльве (Ваўкавыскі павет Беластоцкага ваяводства, цяпер – Гродзенская вобласць) нарадзіўся Юрка ГЕНІЮШ (1935-1985), беларускі паэт, празаік, сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша.
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Вышла новая книга члена Союза писателей Беларуси, прозаика из Щучина Ивана Пешко. Она называется «Чужие деньги».
Два гады таму на сайце «Гродзенскай праўды» адкрылася літаратурная старонка, якую мы назвалі «З наднёманскіх сшыткаў». Прэзентацыя праекта прайшла ў рэдакцыi газеты ў выглядзе вечара паэзіі, відэа-версію якога можна паглядзець тут.
130 гадоў таму, 19 кастрычнiка 1890 года нарадзiўся беларускі публiцыст, празаiк, лiтаратуразнавец Сяргей ПАЛУЯН (1890-1910). Удзельнiчаў у рэвалюцыйным руху; падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, Ц. Гартным, Ядвігіным Ш. і іншымi. Аўтар вершаў, п'ес, празаічных твораў, публіцыстычных артыкулаў i рэцэнзiй.
Член Союза писателей Беларуси Виктор Курлович стал первым из волковысских литераторов, получившим престижную награду – знак Международного союза писателей и мастеров искусств «Почётный наставник творческой молодёжи».
Вяршыні Элізы Ажэшкі. Прэзентацыя кнігі Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» – 800-старонкавага фаліянта, у які ўвайшлі раман «Над Нёманам» і цыкл навел «Gloria Victis», 103-га тома серыі «Беларускі кнігазбор» (пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука») адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ. Дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам і выхавацелям адрасуецца новая кнiга Людмiлы КЕБIЧ «Бэрак, Бэрак, дай цукерак!», якая днямі выйшла ў рэспубліканскім выдавецтве «Народная асвета».
«Малiтва любовi». У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце працягваюцца літаратурныя сустрэчы з удзелам прадстаўнiкоў ГрАА СПБ. 8 кастрычніка студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта са сваёй творчасцю пазнаёміла наша маладая калега, паэтэса Вiкторыя СМОЛКА.