АРХИВ-2021

(7)

25

«Вдохновения луч». Прэзентацыю новай кнігі Ірыны ФАМЯНКОВАЙ пра чалавека фантастычнага лёсу, дзіцячага паэта з Гродна Віктара Сямёнавіча Кудлачова, калі ласка, глядзіце ў рэпартажы Тэлерадыёкампаніі «Гродна».

24

ВІНШУЕМ. 3 жніўня сваё 55-годдзе адзначае самы тытулаваны сучасны літаратар Гродзеншчыны, дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Сардэчна віншуем лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Прэміі імя А. І. Дубко і Прэміі імя Цёткі ад імя калектыву абласнога аддзялення СПБ. Чытаць.
Тэлепраграма «ЛітАратар», Ганна Скаржынская-Савiцкая. Глядзець.

23

Лаборатория писателя. Дорогие любители современной отечественной литературы! Наша коллега по Союзу писателей Беларуси, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА предлагает вам стать участниками оригинального творческого проекта. Пожалуйста, присоединяйтесь. Подробности здесь.

22

  27 ліпеня ў Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася вечарына «Шчасце не пройдзе...», прысвечаная юбілею гродзенскай паэтэсы, старшыні ГрАА СПБ Людмілы Антонаўны КЕБІЧ. Падрабязнасці паведамляе сайт установы культуры.

21

Падзея. 21 ліпеня 2021 года ў абласной бібліятэцы імя Я. Карскага свой юбілей адсвяткавала Людміла КЕБІЧ. Старонкі біяграфіі вядомай беларускай пісьменніцы, дэкламацыю яе твораў і словы віншавання ад прадстаўнікоў улады, родных, сяброў і калег умясціла ў сябе творчая вечарына пад назвай «На мове сэрца». Падрабязнасці тут.
Тэлерэпартаж пра падзею глядзець.

20

Душы паэтычнай загадка.Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага віншуе Людмілу Антонаўну КЕБІЧ з днём нараджэння і жадае ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў, дабрабыту і ўсіх зямных благ! Чытаць і глядзець відэа.

19

Да 70-годдзя Людмілы Антонаўны КЕБІЧ. «Не ружа я… Я кветка палявая». (Аўтар відэа бібліятэкар ІБЦ ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна» Іна Балуева). Глядзець.

18

Афіцыйна. Старшыню Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілу Антонаўну КЕБІЧ віншуе з юбілеем Прэзідыум рэспубліканскай пісьменніцкай арганізацыі. Чытаць.

17

ВІНШУЕМ. Наша адзіная і непаўторная каралева роднага мастацкага слова… Сардэчна віншуем лідэра Гродзеншчыны літаратурнай, старшыню ГрАА СПБ
Людмілу Антонаўну КЕБІЧ з юбілеем.
Людміла Кебіч «Бясконцасць велічнага неба». Лірыка розных гадоў. Чытаць.

16

Жыццё, каханне, творчасць. Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі падзяліліся ўсебаковымі даследаваннямі біяграфіі і творчасці знакамітай беларускай паэтэсы Алаізы ПАШКЕВІЧ (Цёткі), паведамляе газета «Дзянніца».

15

Акрыленыя родным словам. На Шчучыншчыне шырока адзначаецца 145-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры, паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Урачыстасці, арганізаваныя Шчучынскай раённай бібліятэкай імя Цёткі і раённымі ўладамі – прэзентацыя новай кнігі, адкрыццё экспазіцыі рэдкіх выданняў, свята паэзіі ля помніка Цётцы і шмат іншага – у рэпартажы газеты «Дзянніца».

14

На свяце Алаізы. 11 ліпеня ў пасёлку Астрына (Шчучынскі раён) адзначылі 145-ю гадавіну з дня нараджэння славутай беларускай паэтэсы Алаізы ПАШКЕВІЧ, вядомай пад псеўданімам Цётка. У праграме святочных мерапрыемстваў узяла ўдзел дэлегацыя гродзенскіх пісьменнікаў. Падрабязнасці – у фотарэпартажы з месца падзеі.

13

На сувязі Ашмяны. 8 ліпеня 2021 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла анлайн-гутарка гродзенскіх пісьменнікаў з калектывам аматарскага літаб’яднання «Сустрэча» з Ашмянаў на тэму «Жывое паэтычнае слова». Падрабязнасці падзеі паведамляюць сайты галоўнай кніжніцы вобласці
і Ашмянскай раённай бібліятэкі.

12

Чытаем творы сучасных паэтаў Гродзеншчыны, анлайн-праект.Верш Дзмітрыя РАДЗІВОНЧЫКА «Вместо сказки» чытае рэжысёр УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» Сцяцко Вікторыя. Глядзець.

11

  7 ліпеня, 225 гадоў таму ў вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета, Слонімскай губерні (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Ян ЧАЧОТ (1796-1847), беларускі і польскі асветнік, паэт, драматург, перакладчык, фалькларыст. Лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Чытаць.
Ян Чачот: дабрадзейны паэт-песеннік | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ. Глядзець.

10

Крэатыў з прынёманскай прапіскай. У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага безліч цікавасцей, якія даспадобы розным катэгорыям чытачоў: сучасна, запатрабавана, крэатыўна. Як гэта ўдаецца, «ЛіМу» расказвае дырэктар галоўнай кніжніцы Прынёмання Марына ІГНАТОВІЧ. Чытаць.

9

ЗЕМЛЯКІ. «За час працы ў музеі мне давялося сустракацца з многімі былымі франтавікамі, а яшчэ раней, калі я вучылася ў школе, гэтыя людзі былі нашымі школьнымі настаўнікамі. Адзін з іх, Міхаіл Паўлавіч Бельскі, чвэрць стагоддзя прысвяціў настаўніцкай працы і працяглы час узначальваў Карэліцкую сярэднюю школу…». Святлана КОШУР «Памяць пра настаўніка». Чытаць.

8

  3 ліпеня, 145 гадоў таму нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна ПАШКЕВІЧ, псеўд. ЦЁТКА (1876-1916). Асноўныя матывы творчасці беларускай паэткі, грамадскай дзеячкі з фальварку Пешчын (Лідскі павет, Расійская імперыя, сёння Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) – любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Чытаць.
Цётка. ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ. Глядзець.

7

Чытаем творы сучасных паэтаў Гродзеншчыны, анлайн-праект. Верш Дзмітрыя РАДЗІВОНЧЫКА «Разбитый стакан» чытае выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы 2021 года, лінгвіст, перакладчык Барташ Артур. Глядзець.

6

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Яшчэ адной новай працай Людмілы Антонаўны КЕБІЧ, лідэра Гродзеншчыны літаратурнай, вядомай у рэспубліцы і за яе межамі беларускай пісьменніцы, грамадскага дзеяча стаў зборнік вершаў для дзяцей у перакладзе на ўкраінскую мову «Іграшки Валюшки» («ЮрСаПрынт, Гродна, 2021).

5

ЛІСТЫ ДА ЦЁТКІ з ХХІ стагоддзя. У рамках абласной грамадска-літаратурнай інтэрнэт-акцыі да 145-й гадавіны з дня нараджэння Цёткі (А.Пашкевіч) урыўкі з паэмы «Запалі лучыну, маці» чытае аўтар, старшыня ГрАА СПБ, паэтэса Людміла КЕБІЧ. Глядзець.

4

  «Если вам уже захотелось навестить это загадочный дом, возьмите хорошее настроение, пару рифм да пару нот для песен и вы будете счастливее на одну большую жизнь!» Надежда САЛЕЙКО «Приезжайте в Слоним».

3

Кветка Радзімы. 23 чэрвеня Навадворская сельская бібліятэка (Шчучынскі раён) запрасіла юных аматараў літаратуры з летняга прышкольнага лагера «Сонейка» пры ДУА «НПК Навадворскі дзіцячы сад-сярэдняя школа» на літаратурны бенефіс пад назвай «Кветка малой радзімы», прысвечаны творчасці дзіцячай пісьменніцы Ганны Скаржынскай-Савіцкай.

2

  16 чэрвеня ў рамках пасяджэння Лідскага раённага літаб’яднання «Суквецце» ў Лідскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча літаратараў Лідчыны з дэлегацыяй гродзенскіх пісьменнікаў. Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая і Дзмітрый Радзівончык пагутарылі з калегамі, прачыталі свае творы і правялі аўтограф-сесіі. Больш падрабязна – у рэпартажы «Лідскай газеты».

1

ЛІСТЫ ДА ЦЁТКІ з ХХІ стагоддзя. Удзельнікам грамадска-літаратурнай акцыі ГрАА СПБ, прысвечанай 145-годдзю з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), з чытаннем верша паэтэсы-класіка пад назвай «У дарогу» стала вучанiца ДУА «Курылавiцкi ВПК д/с – СШ» (Мастоўскі раён) Iванчык Анастасiя. Глядзець.