АРХИВ-2024

(стр.10)

25

МІНСК. У публічнай бібліятэцы № 22 г. Мінска выступілі таленавітыя паэты, цікавая пара з горада Ліды Руслан Півавараў і Святлана Мельнікава-Піваварава. Сталічныя аматары паэзіі з вялікім захапленнем слухалі вершы гасцей, задавалі пытанні, выказвалі свае пажаданні, а таксама атрымалі кнігі з аўтографамі аўтараў. Падрабязнасці – на галоўным сайце СПБ.

24

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «Апавяданне Андрэя Дарожкіна «Чарнавікі гарачай раніцы» расказвае пра складаны шлях паэта…». Віншуем маладога гродзенскага пісьменніка з публікацыяй у вераснёўскім нумары часопіса «Нёман» і чытаем рэцэнзію на яго апавяданне ў аглядзе Лізаветы Крупяньковай. Чытаць.

23

Талент – прыгажосць паэта. 1 лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЯЦУК (Навагрудскі раён). Нагодай для літаратурна-музычнай творчай вечарыны стала прэзентацыя новага зборніка лірыкі паэтэсы «Мудрасць вечара» (Мінск, ВД «Звязда», 2024). Падрабязнасці паведамляе галоўная бібліятэка Прынёмання.

22

СМОЛЕНСК. Выход сразу двух новых книг, их презентация в одной из городских библиотек, общение с российскими коллегами, запись программы на местном радио… Член Союза писателей Беларуси и Союза писателей России, поэт Александр МОРОЗОВ (Островецкий район, Гродненская область) с насыщенной программой посетил древний Смоленск. Подробности – в фоторепортаже.

21

СЛОВОДРОМ. Философской, посвящённой ценностным ориентирам и нравственным аспектам бытия получилась беседа на тему «Место под солнцем» (30 октября), между прочим, юбилейное, 60-е, заседание Общественного дискуссионного клуба «Словодром», диалоговой площадки Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси (год создания – 2015-й). Читать о встрече, смотреть фото.

20

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «У мастацкім свеце Людмілы Кебіч, якая выступае з паэтычнай нізкай «Трэба жыць», дамінуе вобраз, знаёмы беларусам здаўна (як мінімум з XIX стагоддзя, калі прыгадаць арыгінальны, прарыўны для свайго часу вершаваны твор Адэлі з Устроні пад назвай «Мачыха»). У абедзвюх паэтэс гаворка ідзе пра раку Нёман…». Чытаем крытычны агляд вераснёўскага «Полымя» ад Наталлі Бахановіч.

19

МІНСК. «Радком сваім спрабую шчыраваць...». У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа выступіла літаратуразнаўца, літаратурны крытык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна САБУЦЬ (Гродна). Пісьменніца падрыхтавала цікавую прэзентацыю сваёй кнігі, а таксама агучыла свае вершы, настроіўшы слухачоў на лірычную хвалю, паведамляе партал Выдавецкага дома «Звязда».

18

«Мала нарадзіцца беларусам, // Неабходна жыць, як беларус…». У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па запрашэнні бібліятэкі ВНУ выступіла член СПБ, паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР (Гродзенскі раён). Для студэнтаў-медыкаў сустрэча з творцай, лаўрэатам Прэміі імя А. І. Дубко, пераможцай Абласнога літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча, безумоўна, стала падзеяй. Падрабязнасці – на сайце ГрДМУ.

17

  25 кастрычніка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага прайшоў Вечар узбекскай паэзіі. У літаратурным мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў. У ролі дэкламатараў твораў выступілі гродзенскія паэты. Падрабязнасці – на сайце галоўнай бібліятэкі вобласці.

16

  Завершён Международный литературно-музыкальный конкурс «Памяти павших во имя живых…», посвящённый 80-летию освобождения Беларуси и города Несвижа от немецко-фашистских захватчиков. Он был учреждён Минским городским отделением Союза писателей Беларуси и Литературно-музыкальным творческим объединением «Кромань» (г. Несвиж). Поздравляем с успехом представителей Гродненщины! Итоги конкурса публикует главный сайт СПБ.

15

У НАС НОВЫЯ КАЛЕГІ. 18 кастрычніка 2024 года рашэннем Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі ў рэспубліканскую пісьменніцкую арганізацыю прыняты два прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. Імі сталі краязнаўца, публіцыст са Смаргоні Галіна Антонава і паэт з Ліды Руслан Півавараў. Чытаць афіцыйнае паведамленне.

14

ЛІТШКОЛА. 23 кастрычніка пасяджэнне створанай Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы атрымалася нешматлюдным. Яно было прысвечана вывучэнню такога элемента кампазіцыі літаратурнага твора, як эпілог. Пра тое, як прайшоў чарговы занятак, калі ласка, чытайце і глядзіце фота тут.

13

Лирика женского сердца. Под таким названием 23 октября в городской библиотеке № 2 г. Гродно состоялся литературный час с приглашённой гостьей. Ею стала член Союза писателей Беларуси, поэтесса Екатерина КОЛОМИЙЦЕВА. Она побеседовала со старшеклассниками о жизни и творчестве, продекламировала свои стихотворения, подарила авторские сборники с автографом на память о встрече. Информация на сайте Централизованной библиотечной системы г. Гродно.

12

МІНСК. Праблемы шкодных захапленняў моладзі, брыдкаслоўя, ілжэнавук, маральнага зместу відовішчных мерапрыемстваў, азартных гульняў… У сталічным Доме літаратара ў пашыраным фармаце адбылося пасяджэнне Грамадскага савета па маральнасці. Падрабязнасці паведамляе партал Выдавецкага дома «Звязда».

11

МАСТЫ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячая пісьменніца з Гродна Ганна Скаржынская-Савіцкая разам з гераіняй уласнага твора Надзейкай-чарадзейкай і маленькімі чытачамі ўзяла ўдзел у літаратурным фестывалі «Жила-была сказка», арганізаваным Мастоўскай раённай бібліятэкай пры падтрымцы фонда «Русский мир». Больш падрабязна пра падзею – тут.

10

ЛИДА. Продолжается сотрудничество литераторов Гродненской области и военнослужащих пограничных войск. Очередное совместное мероприятие состоялось на Лидчине. 20 октября перед военнослужащими Лидского погранотряда выступили поэтессы из Лидского районного литературного объединения «Суквецце». Вашему вниманию – фоторепортаж о событии.

9

ЛІДА. Чарговая сустрэча адбылася ў літаратурнай гасцёўні «Выхад у свет», што дзейнічае на базе кніжнай крамы «Книжный мир» у цэнтры горада Ліда. Сваю творчую вечарыну для лідскіх калег і аматараў літаратуры правёў госць з Гродна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык. Чытаць пра падзею, глядзець фота.

8

ГРОДНЕНСКОЕ ТВ ПРЕДСТАВЛЯЕТ. В семье Людмилы Антоновны Кебич любовь к педагогике передаётся по наследству. Дочь, сыновья и внучки переняли традиции, и теперь каждый из них создаёт свою неповторимую главу в истории семейной династии… Председатель ГрОО СПБ Людмила Антоновна КЕБИЧ в сюжете программы «Бодрое утро» (Телерадиокомпания «Гродно»). Смотреть.

7

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». Сярод навінак Выдавецкага дома «Звязда» з’явіліся дзве дзіцячыя кніжкі – «Чароўны куфэрак часу» Людмілы Кебіч і «С Нежным годом!» Таццяны Дземідовіч. Па неблагім накладзе (а гэта 1500 і 2000 тысячы экзэмпляраў адпаведна) зразумела, што выдавецтва ўпэўнена ў запатрабаванасці кніжнай прадукцыі. Больш падрабязна – у аглядзе Іны Фраловай «Падарожжа ў краіну дзяцінства» (чытаем у «ЛіМе»).

6

«Слова яднання»: тэматычная грамадска-літаратурная акцыя крочыць па навучальных установах г. Гродна. 17 кастрычніка 2024 года ў межах праекта, па ініцыятыве ГрАА СПБ прысвечанага 85-годдзю ўз’яднання беларускіх зямель і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гродзенскія пісьменнікі выступілі ў сярэдняй школе № 16 імя А. Сухамбаева. Чытаць рэпартаж і глядзець фота.

5

ВІНШУЕМ. 15 кастрычніка адзначае 75-годдзе член Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратар-педагог, лаўрэат Прэміі імя А. І. Дубко Аляксей ЯКІМОВІЧ (Слонім). Ад імя калектыву Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ сардэчна віншуем Аляксея Мікалаевіча з гэтай датай. Чытаць віншаванне. Аляксей Якімовіч «Якая літара лепшая?»; «Хто самы добры?» і іншыя апавяданні. Чытаць.

4

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Увидел свет новый сборник песен, автор которого наш коллега по СПБ, поэт, композитор из Гродно Андрей ТАТУР. Книга получила название «О чём-то хочется сказать… Романсы». В сборнике представлены избранные романсы, написанные автором в период с 2003 по 2024 годы. Песенный материал рекомендуется для исполнения под гитарный аккомпанемент. Информация о новинке – здесь.

3

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У гродзенскім кніжным выдавецтве «ЛітАРы» пабачыў свет зборнік песень «Родная зямля» на словы Людмілы Кебіч, музыка Ірыны Траццяк. Музычнае выданне адрасуецца прафесіянальным спевакам, аматарам вакальнага мастацтва, педагогам і кіраўнікам харавых і вакальных калектываў. Больш падрабязна пра навінку – тут.

2

  Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла КЕБІЧ стала спікерам адукацыйнага праекта «Адкрытае навучанне»ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы – прадставіла сямейную педагагічную дынастыю і падзялілася сваімі прафесійнымі настаўніцкімі сакрэтамі. Больш падрабязна пра падзею – тут.

1

СЛОНІМ. Член СПБ, паэтэса Ірына ВОЙТКА выступіла на II абласным злёце прадстаўнікоў саветаў пажылых грамадзян Гродзенскай вобласці. Ірына Антонаўна распавяла пра дзейнасць раённага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса, якое яна ўзначальвае. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – грамадскі дзеяч, ветэран педагагічнай працы Ларыса Хацько (Гродна). Падрабязнасці паведамляе газета «Слонімскі веснік». Чытаць, глядзець фота.