• СТРАНИЦЫ
  • 4
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2021

(3)

25

«Мост дружбы», «Квітневі усмішки» і іншыя конкурсы. Поспех… Згадзіцеся, гэта рэч вельмі істотная. Чарговы выпуск тэматычнай рубрыкі «Віншуем» па традыцыі прысвячаецца новым творчым поспехам нашых калег і сяброў.

24

«Кожны стрэчны нам – настаўнік». Так па-філасофску тонка назвала сваю кнігу публіцыстыкі таленавітая журналістка і пісьменніца Ніна РЫБІК. Прэзентацыя выдання-пераможцы Трэцяга абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) сабрала калег, сяброў і прыхільнікаў таленту аўтаркі ў зале шматфункцыянальнага культурнага комплексу ў Астраўцы.
Яшчэ пра падзею.

23

«Белорусский подросток – человек читающий?!». Литературная лаборатория нашей коллеги по СПБ, прозаика из Гродно Лины БОГДАНОВОЙ (педагога Галины Анатольевны Богдан) пройдёт в рамках ХIХ Республиканской выставки научно-методической литературы, педагогического опыта и творчества учащейся молодежи, сообщает сайт издательства «Народная асвета».

22

  10 красавіка, 90 гадоў таму ў вёсцы Чамяры, што на Слонімшчыне, нарадзіўся Іван ЧЫГРЫН (1931-2006), беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт. Іван Пятровіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў настаўнікам. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў друку пачаў выступаць з 1959 года.

21

  6 апреля в Гродненской областной научной библиотеке им. Е.Ф.Карского встретиться с писателями из Минска – автором остросюжетной прозы Сергеем Трахимёнком и поэтессой Инной Фроловой собрались настоящие ценители современной отечественной литературы.   Репортаж ТВ «Гродно Плюс».

20

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Пра выхад новай аўтарскай кнігі нам паведаміў вядомы беларускі пісьменнік са Слоніма Аляксей ЯКІМОВІЧ. У сакавіку пабачыў свет яго новы зборнік прозы пад назвай «Пан» (выдавецтва «Беларусь»).

19

  Более 350 снимков – уникальных старинных фотокарточек и открыток конца XIX – начала ХХ веков. Известный коллекционер, лауреат премии «За духовное возрождение» Владимир ЛИХОДЕДОВ (Минск) готовит книги об историческом наследии Свислочского и Ошмянского районов.

18

Литература для формирования поведения. 2 апреля член Союза писателей Беларуси, прозаик Лина БОГДАНОВА (педагог Галина Анатольевна Богдан) с помощью авторской серии интерактивных рассказов «В контакте» провела тематический практикум в Гродненском областном институте развития образования. Ещё о событии

17

У ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі юбілей прафесара Аляксея Пяткевіча. Ад імя творчага калектыву Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі вядомага беларускага літаратуразнаўцу з 90-годдзем павіншавала старшыня арганізацыі Людміла Антонаўна Кебіч. Пра тое, як прайшоў святочны круглы стол, паведамляе сайт ГрДУ імя Янкі Купалы.

16

Лики современников – в прозе и стихах. По приглашению библиотеки Гродненского государственного медуниверситета творческую встречу под таким названием со студентами-второкурсниками провела молодая поэтесса, филолог, переводчик, преподаватель кафедры перевода и межкультурной коммуникации ГрГУ имени Янки Купалы Антонина НУРЕТДИНОВА, сообщает сайт ВУЗа.

15

Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Перад Вамі класікі беларускай літаратуры ХХ ст. Не ўсіх іх і пазнаеш у маладым узросце. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць візуальна ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

14

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Рукопись сборника стихотворений и песен «Ключ от всех дверей» принесла гродненскому поэту, исполнителю Андрею ТАТУРУ победу в III Областном литературном конкурсе имени Тётки (Алоизы Пашкевич), а также статус «Открытие года», так как победа одержана именно в этой номинации.

13

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. «Кожны стрэчны нам – настаўнік» – так называецца кніга, рукапіс якой прызнаны лепшым у намінацыі «Публіцыстыка» ІІІ Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч). Аўтар выдання наша калега па СПБ, вядомы беларускі журналіст, празаік, публіцыст з Астраўца Ніна РЫБІК.

12

Тыдзень дзіцячай кнігі ў Гродне. 26 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 5 у рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылася сустрэча з вядомымі гродзенскімі дзіцячымі пісьменніцамі Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай-Савіцкай, паведамляе сайт ДУК «ЦБС г. Гродна».

11

Віншуем з юбілеем. 30 сакавіка віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымае вядомы беларускі літаратуразнаўца, краязнаўца, культуролаг, прафесар Аляксей Міхайлавіч ПЯТКЕВІЧ. Ад імя нашага пісьменніцкага калектыву далучаемся да віншаванняў.

10

Вспоминая поэта. Вечер-портрет, посвящённый Петру Семинскому, его творческому наследию и светлой памяти, которые он оставил всем нам, прошёл 27 марта в Гродненской областной библиотеке. Среди участников мероприятия члены областного отделения СПБ, городского литобъединения «Надежда», представители общественных и ветеранских организаций.

9

Дзень з паэтам. 27 сакавіка ў рамках акцыі «Дзень з паэтам» перад студэнтамі і педагогамі Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта выступіла паэтэса Кацярына ІГНАЦЮК (Гродна). Рэпартаж пра літаратурную сустрэчу размешчаны на сайце ГрДМУ.

8

ПІСЬМЕННІК І КНІГА. У чарговым выпуску анлайн-праекта Гродзенскай абласной бібліятэкі «Пісьменнік і кніга» адказвае на пытанні і знаёміць з уласнымі вершамі беларуская паэтэса Вікторыя СМОЛКА, якая на днях адсвяткавала сваё 25-годдзе.

7

Актуально. 26 марта наша коллега по СПБ, прозаик из Гродно Лина Богданова (Галина Анатольевна Богдан) приняла участие в областном семинаре-практикуме «Библиотека и социально-культурная деятельность: интерактивная организация литературного пространства», сообщает наша пресс-служба.

6

Святло друкаванага слова.25 сакавіка ва ўтульнай, прасторнай зале Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага прайшла прэзентацыя кніг лаўрэатаў III Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі. Падрабязнасці паведамляе сайт установы культуры.  
Яшчэ пра падзею.
  Рэпартаж у тэлепраграме «Бодрое утро».

5

Человек читающий. 24 марта девятиклассников одной из гродненских школ в свою творческую лабораторию пригласила член СПБ, прозаик Лина БОГДАНОВА (педагог Галина Анатольевна Богдан ). Объектом совместного творческого переосмысления автора и читателей, педагога и учеников стал образ современного подростка.

4

У НАС НОВЫЯ КАЛЕГІ. Згодна з рашэннем Пленума грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», шэрагі Гродзенскага абласнога аддзялення арганізацыі папоўніліся двума пісьменнікамі. Навабранцамі сталі публіцыст Аляксандр СЯВЕНКА і празаік Кацярына НАСУТА.

3

Вдохновение весной. Вот как Международный день поэзии отметили на информационном портале Союза русских литераторов и художников Литвы. В числе авторов русскоязычной поэзии из разных стран наша землячка, руководитель писательской организации Гродненщины Людмила Антоновна КЕБИЧ.

2

  20 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Майсея КУЛЬБАКА (1896 - 1937), яўрэйскага паэта, празаіка, драматурга са Смаргоні. Пасля пераезду ў Мінск Майсей Саламонавіч працаваў у яўрэйскім сектары Акадэміі навук БССР, у рэдакцыі часопіса «Штэрн», які выходзіў на ідышы. Шмат перакладаў на ідыш, у тым ліку вершы беларускіх паэтаў. У канцы 1937 года быў рэпрэсаваны.

1

ПІСЬМЕННІК І КНІГА. Вашай увазе новы выпуск анлайн-праекта Гродзенскай абласной бібліятэкі «Пісьменнік і кніга». Суразмоўцай Валерыі Урбановіч стала член СПБ, паэтэса Людміла ШАЎЧЭНКА.