РЭФЛЕКСІІ. Як нараджаліся «паэтычныя масты», якія злучаюць пакаленні і светапогляды. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР (Скідзель) падзялілася сваімі ўражаннямі ад удзелу ў Першым рэспубліканскім фестывалі паэзіі «Масты сугучнасці». Фотарэпартаж Тамары Міхайлаўны з месца падзеі прапануем вашай увазе. Чытаць, глядзець фота.
О роли семейного чтения. 22 мая в Гродненской областной библиотеке состоялась встреча-дискуссия «Читать или не читать? О роли семейного чтения». В рамках беседы ценители искусства слова обсуждали пользу чтения и рассказывали истории о значении литературы в их жизни. В мероприятии приняла участие председатель Гродненского областного отделения СПБ Л. А. Кебич. Подробности сообщает сайт ГОНБ им. Е. Карского.
«Радком сваім спрабую шчыраваць…». 21 мая ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзентацыя кнігі члена СПБ, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, літаратуразнаўцы, літаратурнага крытыка Аліны САБУЦЬ «Наперад ісці чалавеку гуманнаму…»: беларуская мастацкая публіцыстыка XX-XXI стагоддзяў». У рамках творчага вечара пісьменніца праявіла сябе як навукоўца, педагог і паэтэса. Больш падрабязна – у фотарэпартажы ГАНБ імя Я. Карскага.
Гарачы аўторак у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага. 21 мая з гродзенскімі аматарамі літаратуры сустрэліся намеснік старшыні СПБ, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота і вядомая беларуская пісьменніца Алена Брава. Можна было задаць пытанні гасцям, аформіць падпіску на «ЛіМ», набыць аўтарскія выданні з аўтографам. Падрабязнасці паведамляе сайт ГАНБ імя Я. Карскага.
ПОЗДРАВЛЯЕМ. Уважаемые коллеги и друзья, 21 мая наша коллега – член Союза писателей Беларуси, гродненская поэтесса Людмила ШЕВЧЕНКО отмечает 70-летие. От имени коллектива Гродненского областного отделения СПБ сердечно поздравляем Людмилу Владимировну с юбилеем. Читать. Людмила Шевченко «Сердца моего частица». Лирика разных лет. Читать.
«Між будучым, сучасным і мінулым...». Першы рэспубліканскі фестываль паэзіі «Масты сугучнасці»: выступленні паэтаў, краязнаўцаў, літаратурных крытыкаў з розных абласцей, прэзентацыі кніг, майстар-класы, дыскусіі, рэспубліканская акцыя «Кніга – у падарунак Мастоўскаму краю» і шмат чаго яшчэ. Буйны літаратурны форум на Мастоўшчыне стане традыцыйным. Больш падрабязна – тут, тут, тут, тут і тут.
ЛІТШКОЛА. Створаная Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі Гродзенская грамадская літаратурная школа правяла апошнія перад летнімі канікуламі заняткі (тэма сустрэчы: «Кампазіцыя твора. Кульмінацыя» ). Разгляд кульмінацыі сюжэту як мастацкай з’явы атрымаўся нешматлюдным. Але творчай атмасферы мерапрыемства гэта не пашкодзіла. Больш падрабязна – тут.
МАСТЫ. 17 мая на тэрыторыі Мастоўскага раёна адбыўся Першы рэспубліканскі фестываль паэзіі «Масты сугучнасці». Мэты форуму – прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да сучаснай айчыннай літаратуры, духоўных каштоўнасцей, творчага ладу жыцця. Чытаем рэпартаж газеты «Зара над Нёманам» з месца падзеі.
ВІНШУЕМ. Шаноўныя сябры і калегі, 16 мая член Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Аліна САБУЦЬ святкуе сваё 55-годдзе. Ад імя калектыву Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ сардэчна віншуем Аліну Эдмундаўну. Чытаць віншаванне. Аліна Сабуць «Канцэпцыя пісьменніка ў цыкле крытычных эсэ «Што такое літаратура?» Ж.-П. Сартра». Чытаць артыкул.
ВЯРЭЙКІ. «Пераможнаму маю прысвячаецца» – пад такой назвай у аграгарадку Вярэйкі (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) 9 мая 2024 года адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Віктар КУРЛОВІЧ, паведамляецца ў фотарэпартажы.
ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА. Як нашы продкі рыхтаваліся да Вялікадня, пра яго вытокі і святкаванне расказаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы, фалькларыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Руслан КАЗЛОЎСКI. Чытаем у газеце «Перспектива».
ВІНШУЕМ! Шаноўныя сябры, 11 мая адзначае 80-годдзе беларуская паэтэса Марыя ШАЎЧОНАК. Ад імя калектыву Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуем Марыю Сіланцьеўну з юбілеем.
Чытаць.
«Печаль и радость так мало похожи, но едины по сути своей». Анатолий Апанасевич «Мотив света в поэзии Марии Шевчёнок».
Читать.
ІНТЭРВ’Ю. «Любіце і беражыце зямлю, на якой нарадзіліся, шануйце гісторыю свайго краю і тую мову, якую стварылі для нас нашы прадзеды». Лаўрэат Прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А. І. Дубко за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей ЯКІМОВІЧ – пра творчую дзейнасць, натхненне і любоў да Радзімы (чытаем у «Гродзенскай праўдзе», падрыхтавала Валерыя Бараноўская).
Памяць сэрца ў родным слове. 8 мая 2024 года традыцыйнай грамадска-літаратурнай акцыяй«Пад мірным небам Беларусі» Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначыла свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Больш падрабязна пра святочнае мерапрыемства з удзелам нашых калег і сяброў, калі ласка, чытайце ў нашым фотарэпартажы.
НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Выйшаў з друку чарговы зборнік лірыкі, аўтар якога член СПБ, паэт з Ваўкавышчыны Мікалай ІВАНОЎСКІ. Новы зборнік пад назвай «Адгалоскі саракавых» тэматычны, – прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (Мінск, «Ковчег», 2024). Больш падрабязна пра навінку – тут.
У Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна» адбылася прэзентацыя шостага нумара школьнага літаратурнага альманаха «Альшанскі перазвон». Выхад выдання, у якім, дарэчы, змешчаны паэтычныя творы не толькі вучняў, але і іх бацькоў, і настаўнікаў, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і 10-годдзя школы. Больш падрабязна пра падзею – тут.
ПУТРЫШКІ. Абарона Радзімы – справа высакародная. Напярэдадні Дня Перамогі ў Путрышкаўскай сярэдняй школе імя Ф. Л. Крайніка (Гродзенскі раён) выступіў ветэран узброеных сіл, ветэран педагагічнай працы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ. Пра падзею інфармуе сайт школы.
ТЭЛЕКАНАЛ «БЕЛАРУСЬ 3». У чарговым выпуску праграмы Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» выступае наш калега па абласной пісьменніцкай арганізацыі, беларускі паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ (Ваўкавыскі раён). Глядзець.
ЗЯЛЁНЫ РАДОК. Выйшаў з друку шосты нумар літаратурнага альманаха «Альшанскі перазвон», друкаванага органа аднайменнага літаб’яднання вучняў гродзенскай сярэдняй школы № 39 імя І. Д. Лебедзева (мастацкі кіраўнік Э. У. Урублеўская). Свежы нумар выдання прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 10-годдзю 39-й школы. Чытаць.
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В начале мая поздравления с выходом новой книги принимает наш коллега по писательской организации, поэт, публицист из Гродно Андрей ТАТУР. Авторский сборник лирики называется «Меланхолия» (Екатеринбург, «Издательские решения», 2024). Больше информации о новинке – здесь.
СЛОНИМ. В Слонимской районной библиотеке им. Я. Коласа выступил член Союза писателей Беларуси, поэт Валентин СЕМЕНЯКО. В ходе мероприятия звучали стихи поэта из сборника «Силой общей любви» в исполнении самого автора, а также его слонимских коллег и поклонников таланта Валентина Михайловича, сообщает сайт Слонимской районной библиотеки имени Якуба Коласа.
ВАЎКАВЫСК. З прэзентацыяй сваёй творчасці, а таксама новай кнігі ў Ваўкавыскім дзяржаўным аграрным каледжы выступіў наш калега па Саюзе пісьменнікаў Беларусі, паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ. Аб ходзе літаратурнага мерапрыемства з удзелам Мікалая Пятровіча інфармуе сайт дзяржаўнай установы адукацыі.
ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Ольга Степановна Олизар родилась на Брестчине. Поэтесса, автор дебютного сборника стихов «О тебе, моя милая Родина». Победитель многочисленных литературных конкурсов. Мать троих детей. Основные темы лирики – Родина, родная природа, семейные и христианские ценности, человеческие взаимоотношения. Пишет на русском и белорусском языках. Поэтесса Ольга ОЛИЗАР. Читать.
ВЯРЭЙКІ. У Вярэйкаўскім доме культуры (Ваўкавыскі раён) у рамках агляду-конкурсу аматарскай творчасці прайшла канцэртная праграма пад назвай «Дарогі натхнення і творчасці». У свяце мастацтва сваёй творчасцю з землякамі падзяліўся член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Віктар КУРЛОВІЧ. Чытаць, глядзець фота.
СЛОВОДРОМ. 24 апреля 2024 года созданный Гродненским областным отделением Союза писателей Беларуси общественный дискуссионный клуб «Словодром» собрался в 57-й раз. Встречу посвятили Международному дню книги. Тему дискуссии «Внимание: вредные книги!» собралось обсудить без малого семь десятков человек. О том, что из этого вышло, пожалуйста, читайте и смотрите фото здесь.