Максим ГОРЬКИЙ – для русской и советской литературы фигура культовая. Писатель пять раз номинировался на Нобелевскую премию, был самым издаваемым советским автором на протяжении всего существования СССР и считался наравне с Александром Сергеевичем Пушкиным и Львом Толстым главным творцом литературного искусства двух минувших столетий. 28 марта 2018 года исполняется 150 лет со дня рождения классика: .. "Есть только один талант: умение делать всякое дело с любовью к нему". Максим Горький. Цитаты:..
«Стихи не пишутся – случаются, как чувства или же закат…» Міжнароднаму дню паэзіі былі прысвечаны тры літаратурныя сустрэчы са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якія адбыліся ў сакавіку па ініцыятыве бібліятэкі ВНУ. Перад будучымі медыкамі выступілі члены СПБ Дзмітрый Радзівончык, Пётр Сямінскі, а таксама маладая гродзенская паэтэса Антаніна Нурэтдзінава...
21 сакавіка 2018 года ў Міжнародны дзень паэзіі ў горадзе над Нёманам адбылося ўрачыстае адкрыццё Тэатра паэзіі, які атрымаў прыгожую сімвалічную назву – “Вікторыя”. У святочнай праграме на сцэне гарадскога цэнтра культуры са сваёй паэзіяй выступілі два дзясяткі майстроў слова з Гродна і розных куткоў Гродзенскай вобласці. ...
22 сакавіка 2018 года ў Гродзенскай вобласцi адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Цуды ў кніжным царстве”. Удзельнікаў мерапрыемства прывітала дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Лідзія Васільеўна Мальцава, а ганаровыя госці свята – гродзенскія пісьменнікі Людміла Антонаўна Кебіч і Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая пазнаёмілі юных чытачоў са сваімі новымі вершамі і апавяданнямі...
Партрэт гродзенскага паэта, ці Калі душу напаўняе паэзія. Сакавік па праву можна лічыць месяцам мастацтва, росквіту таленту і творчасці. Справа ў тым, што трэцяга на календары значыцца як Сусветны дзень пісьменніка, а дваццаць першага — паэзіі. З гэтай нагоды сваімі меркаваннямі аб песнярах Прынёмання, іх творчых памкненнях і паэзіі ўвогуле падзялілася з “Гродзенскай праўдай” паэтэса, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла КЕБIЧ....
Сучасныя пісьменнікі – дзецям. 13 сакавіка бягучага года ў cярэдняй школе № 12 г. Гродна адбылася сустрэча навучэнцаў 1-2 класаў з дэлегацыяй вядомых літаратараў: гродзенскім празаікам Лінай Багданавай, дзіцячай пісьменніцай Ганнай Скаржынскай-Савіцкай і старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, беларускай паэтэсай і празаікам Людмілай Кебіч...
Чарговы этап сумеснай грамадска-літаратурнай акцыі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ "Творы і творцы" адбыўся 18 сакавіка і быў прысвечаны надыходзячаму Міжнароднаму дню паэзіі. Нечакана для сябе нядзельныя наведвальнікі бібліятэкі трапілі на цікавае мерапрыемства – на сустрэчу з вядомым гродзенскім літаратарам, членам СПБ Пятром СЯМІНСКІМ. ....
«Генадзь Пашкоў – творца, якога паэзія-берагіня адорвала цудатворным уменнем слухаць зямлю, з глыбінных нетраў якой нашэптвалася невытлумачальная ўлюбёнасць да гаючай празрыстай кроплі кляновіка, да гравюр дарог, да медунічных вятроў, да журавінавага вострава, да светлай журбы радзімай зямелькі...». Аліна САБУЦЬ «Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць»: творчы партрэт Генадзя Пашкова»....
Сучасныя пісьменнікі – дзецям. Серыю літаратурных сустрэч з моладдзю, прысвечаных надыходзячаму Міжнароднаму дню паэзіі, у гродзенскіх установах адукацыі і культуры праводзіць у гэтыя cакавiцкiя днi член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Дзмiтрый РАДЗIВОНЧЫК. Акцыя, якая стала традыцыйнай, атрымала назву "Увага: паэзія!" Чарговы яе этап з удзелам вучняў адной са школ горада 16 сакавiка прымала гарадская бiблiятэка № 3...
23 сакавіка адзначае свой 70-гадовы юбілей слынны сын беларускай зямлі, паэт, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар больш як дзесяці паэтычных зборнікаў Генадзь ПАШКОЎ...
Сучасныя пісьменнікі – дзецям. 14 сакавіка творчую сустрэчу пад назвай «Па старонках любімых кніг Таццяны Сучковай» з удзелам вядомай гродзенскай пісьменніцы правялі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 г. Гродна для вучняў 1-5 класаў Гродзенскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку. Мноства станоўчых эмоцый, пазітыву і добрага настрою падарыла гэтая сустрэча ўсім яе ўдзельнікам. ...
Региональный отборочный тур международного конкурса чтецов «Живая классика» прошёл в библиотеке-филиале № 10 г. Гродно. Проза различных эпох и стран была предложена вниманию гостей вечера – представителей ветеранских и общественных организаций города над Нёманом, учителей и школьников Октябрьского района г. Гродно. В жюри конкурса вошли члены СПБ Пётр Семинский и Людмила Шевченко. :...
«Вёска Мядзвядка – малая радзіма вядомай беларускай спартсменкі Тамары Шыманскай, якая праславіла карэліцкую зямлю сваімі спартыўнымі дасягненнямі. Нядаўна наша зямлячка, дзесяціразовая чэмпіёнка СССР, неаднаразовая чэмпіёнка свету, абсалютная чэмпіёнка Еўропы, заслужаны майстар спорту па веславанні на байдарках адсвяткавала свой юбілей…». Святлана КОШУР «Чэмпiёнка з Мядзвядкi». ...
3 САКАВІКА АДЗНАЧАЕЦЦА СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПІСЬМЕННІКА. Чым даўжэй мы займаемся абранай справай, тым больш пераконваемся ў тым, што пісьменніцтва мае дачыненне не толькі і не столькі да мастацтва. Шаноўныя сябры, прыміце, калі ласка, сардэчныя віншаванні з нашым прафесійным святам: ... Нас вiншуюць ...
Сучасныя пісьменнікі – дзецям. Свята роднай мовы ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання правялі 27 лютага дзіцячыя пісьменнікі Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая. Дзеці вельмі шчыра рэагавалі на пачутыя творы, кожны стараўся першы адгадаць загадку, адказаць на пытанне. Пад кіраўніцтвам сваіх бацькоў вучні зрабілі кніжачкі з любімымі творамі гасцей, якія прачыталі на памяць. ...