14 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 адбылася творчая сустрэча вучняў СШ № 23 з гродзенскімі літаратарамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі – лаўрэатам Нацыянальнай прэміі па літаратуры, аўтарам дзіцячых кніг Ганнай Скаржынскай-Савіцкай і лаўрэатам Прэміі А.І.Дубко, паэтэсай Людмілай Шаўчэнка...
13 cакавiка вершы Янкі Купалы чыталі на 11 мовах свету ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, які носіць яго імя. Сярод удзельнiкаў музычна-лiтаратурнай акцыi «Чытаем Купалу разам», прысвечанай 135-годдзю са дня нараджэння Песняра, – прадстаўнiкi адмiнiстрацыi ВНУ, студэнты, навукоўцы i лiтаратары Гродзеншчыны...
Глядзець вiдэа:...
24 лютага ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў рамках адкрытага пасяджэння клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” адбылася музычна-паэтычная вечарына “Музыкай льецца кожнае слова, простая, родная, матчына мова…” Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, аб'яднала яе прыхільнікаў рознага ўзросту і прайшло з удзелам паэтаў Гродзеншчыны...
МАСЛЕНІЦА (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам праваслаўнага Вялікага посту. Абрадавымі стравамі тыдня лічацца бліны, масла, тварог і сыр. Нашы продкі штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. На гэтым тыдні зяці маглі завітаць да сваіх цешчаў на бліны....
23 лютага ў памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.Макаѐнка прайшло свята музыкі і паэзіі “Гімн Роднай Мове”, падчас якога перад навучэнцамі далѐка не гуманітарных спецыяльнасцей Гродзенскага політэхнічнага каледжа выступілі студэнты 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вянскоўская Настасся, Радковіч Аляксандра, Сядач Наталля і іх куратар, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Тарасава Святлана Мікалаеўна....
В Международный день родного языка дан старт республиканскому конкурсу юных чтецов "Жывая класіка". О начале проекта, который впервые проводится в масштабах Беларуси, объявила министр информации Лилия Ананич на пресс-конференции в Минске. Организаторами республиканского конкурса юных чтецов являются Министерство информации, Министерство образования, Союз писателей Беларуси и "Столичное телевидение""... ...ещё о конкурсе Лилия Ананич :... и Елена Стельмах...
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. У гэты дзень у Беларусі адбыліся тэматычныя мерапрыемствы і акцыі. Саюз пісьменнікаў Беларусі і ААТ “Белкніга” ўпершыню арганізавалі рэспубліканскую акцыю, якая прайшла ў кнігарнях раённых і абласных гарадоў краіны. Вось як мерапрыемства прайшло ў Гродне...
З розных куткоў нашай Бацькаўшчыны прагныя да літаратурнага слова госці зляцеліся на паэтычны пленэр, прысвечаны М. К. Агінскаму, у Залескі музей-сядзібу. Раней за ўсіх прыйшлі па вільготным снезе ажно з самай чыгуначнай станцыі некалькі старшакласнікаў са Смаргонскай гімназіі ў суправаджэнні кіраўніка вучнёўскага навуковага таварыства Таццяны Буйноўскай і дырэктара народнага музея Ларысы Рогач. ..