Архив 2022 г.

стр.8

25

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Падчас Дня беларускага пісьменства ў Добрушы 3-га верасня 2022 года адбыліся прэзентацыі калектыўнага рэспубліканскага зборніка «Лучнасць сэрцаў і дум» (серыя «Беларусь літаратурная», Мінск, «Мастацкая літаратура», 2022). На старонках кнігі – творы 17 прадстаўнікоў Гродзеншчыны. Прапануем вашай увазе падрабязны агляд новага выдання ў артыкуле «Літаратурны партрэт сучаснай Беларусі», аўтар якога старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ. Чытаць.

24

Літаратура і педагогіка.20 верасня ў рамках рэспубліканскага Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» у гасцях у пяцікласнікаў сярэдняй школы № 12 г. Гродна пабывала член СПБ, вядомая пісьменніца Ліна БАГДАНАВА (педагог Г. А. Богдан). Аб ходзе творчай сустрэчы і яе выніках паведамляе наш фотарэпартаж.

23

День народного единства в Гродненской пограничной группе. Продолжается тесное сотрудничество Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси с Гродненской пограничной группой. Вашему вниманию – фоторепортажи о приуроченных ко Дню народного единства совместных мероприятиях с участием гродненских литераторов. Читать и смотреть фото.

22

Паэт і яго творы.20 верасня ў гарадской бібліятэцы № 3 выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Старшакласнікі сярэдняй школы № 20 г. Гродна мелі магчымасць пагутарыць з паэтам пра мастацтва, паслухаць вершы ў аўтарскім выкананні, завязаць кантакты з Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ. Крыніца – сайт ДУК «ЦБС г. Гродна».

21

СЛОВА ЯДНАННЯ. Вашай увазе – тэматычны відэаролік для грамадска-літаратурнай акцыі СПБ-Гродна, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня. Аўтар верша і відэа – паэтэса Юлія МЕЛЬНІК (Гродна). Глядзець.

20

СЛОВА ЯДНАННЯ. З тэматычным літаратурным відэа ў грамадска-літаратурнай акцыі СПБ-Гродна, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня, прымае ўдзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Таццяна ЛАЗАРЧЫК (Ваўкавыск). Глядзець.

19

СЛОВА ЯДНАННЯ. З літаратурным відэа на тэму народнага адзінства ў грамадска-літаратурнай акцыі СПБ-Гродна, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня, прымае ўдзел гродзенская паэтэса Таццяна СІЛКОВА (ЭДАРСКАЯ). Глядзець.

18

СЛОВА ЯДНАННЯ. Літаратурнае відэа да Дня народнага адзінства, з якім удзел у абласной грамадска-літаратурнай акцыі «Cлова яднання» прымае кіраўнік Гродзенскага гарадскога літаб’яднання «Надзея», паэтэса Святлана ГЛЕМБОЦКАЯ. Глядзець.

17

СЛОВА ЯДНАННЯ. Літаратурнае відэа да Дня народнага адзінства, з якім удзел у абласной грамадска-літаратурнай акцыі «Cлова яднання» прымае член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Тамара МАЗУР (Скідзель). Глядзець.

16

СЛОВА ЯДНАННЯ. Са сваім літаратурным відэа ў тэматычнай грамадска-літаратурнай акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства, выступае член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Глядзець.

15

СЛОВА ЯДНАННЯ. З літаратурным відэа на тэмы міру і народнага адзінства ў грамадска-літаратурнай акцыі СПБ-Гродна, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня, удзельнічае член СПБ, беларускі паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ. Глядзець.

14

СЛОВА ЯДНАННЯ. Літаратурнае відэа на тэму народнага адзінства. Аўтар – старшыня ГрАА СПБ, паэтэса Людміла КЕБІЧ (Гродна), удзельнік грамадска-літаратурнай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня 2022 года. Глядзець.

13

СЛОВА ЯДНАННЯ. Літаратурнае відэа на тэму народнага адзінства. Аўтар – паэтэса Кацярына КАЛАМІЙЦАВА-ІГНАЦЮК (Гродна), удзельнік грамадска-літаратурнай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства – 17 верасня 2022 года. Глядзець.

12

СЛОВА ЯДНАННЯ. Літаратурнае відэа на тэму народнага адзінства. Аўтар – паэтэса Галіна СМОК (Ваўкавыск), удзельнік грамадска-літаратурнай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства (фінал акцыі адбыўся 17 верасня 2022 года ў Гродне). Глядзець.

11

Дзень народнага адзінства ў Гродне. 17 верасня 2022 года ў галоўным корпусе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага фінішавала грамадска-літаратурная акцыя пад назвай «Слова яднання». Фінальнымі акордамі праекта сталі публічны паказ атрыманых творчых заявак у фармаце літаратурнага відэароліка, іх абмеркаванне і ўзнагароджанне аўтараў. Больш падрабязна пра падзею.

10

День народного единства в Гродно. В праздничный день 17 сентября 2022 года представители Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси приняли активное участие в консолидированной акции общественных объединений Гродненщины «Вместе для добрых дел в День народного единства». Прозаик, педагог Лина Богданова и поэт, публицист Дмитрий Радиончик провели презентации книжной продукции, интерактивные игры; вручили подарки воспитанникам детских домов семейного типа. Подробнее – в фоторепортаже.

9

Дзень народнага адзінства ў Мастах. 16 верасня 2022 года ў чытальнай зале Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне аматарскага аб'яднання пажылых людзей «Добрыя сустрэчы» з нагоды Дня народнага адзінства па тэме«Пра Радзіму пішам вершы». У святочнай творчай імпрэзе прыняла ўдзел член СПБ, паэтэса, публіцыст Тамара Мазур. Больш падрабязна пра падзею – тут.

8

ОСТРИНО. 15 сентября, в День библиотек любители литературы Щучинского района получили подарок от Остринской горпоселковой библиотеки – встречу с гродненскими писателями. В праздничной литературной гостиной выступили члены СПБ Людмила Кебич, Анна Скаржинская-Савицкая и Лина Богданова. Подробности – в фоторепортаже библиотеки.

7

МАСТЫ. 15 верасня, у Дзень бібліятэк, напярэдадні Дня народнага адзінства наша калега па СПБ, беларуская паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР (Скідзель) з групай паплечнікаў зладзілі краязнаўчую вандроўку ў горад Масты, дзе наведалі цырымонію ўрачыстага адкрыцця мадэрнізаванай Мастоўскай раённай бібліятэкі, а таксама музей «Лес і чалавек». Сваімі ўражаннямі Тамара Міхайлаўна падзялілася ў наступным фотарэпартажы.

6

«Штрихи истории ложатся на страницы». 13 сентября в рамках недели исторической книги в библиотеке № 9 г. Гродно выступил член Союза писателей Беларуси, краевед, публицист Александр СЕВЕНКО. Для учащихся колледжа техники, технологий и дизайна общение с гостем стало увлекательным и полезным способом расширения кругозора и пополнения ценных знаний. Подробнее – на сайте ГУК «ЦБС г. Гродно».

5

10 верасня 2022 года ў Мінску ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся фестываль дзіцячай кнігі пад назвай «У гасцях у Францыска Скарыны». Маленькіх аматараў літаратуры чакалі сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У праграме свята прынялі ўдзел і прадстаўнікі Гродзеншчыны, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая і Таццяна Сучкова. Больш падрабязна – у фотарэпартажы.
Яшчэ пра падзею. Яшчэ па тэме (інтэрв’ю гродзенскіх пісьменніц).

4

7 верасня калектыў дзіцячай бібліятэкі № 5 арганізаваў сустрэчу навучэнцаў 10 «А» класа сярэдняй школы № 18 г. Гродна з вядомым гродзенскім пісьменнікам. Перад маладымі аматарамі літаратуры выступіў ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ. Пра тое, як праходзіла мерапрыемства, паведамляе афіцыйны сайт ДУК «ЦБС г. Гродна».

3

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Протяжно завизжали тормоза. Бледное лицо водителя испуганно таращится в сторону светофора, который горит зеленым. А в это время дедушка тащит через дорогу ребенка, не обращая внимания на красный свет, громко ругаясь и грозя тростью недоумевающему водителю…». Андрей ТАТУР «Пешеходный порок». Читать.

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Пока командир отряда полковник Бельский находился в отпуске, его замещал майор Полубятко, огромный строгий вояка с пудовыми кулачищами…». Читаем «Смешные истории» от Андрея ТАТУРА в рубрике «Мнения».

2

ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА». «Беларускаму паэту з Гродна Браніславу Ермашкевічу – 85. Калісьці паэт напісаў: «Такім, як ёсць, жыццё прымаю, // Хоць чараты душы гудуць…». Неабыякавасць да жыцця – вось галоўная рыса сапраўднай творчай асобы. І гэта пра яго. Жыццё Браніслаў Ермашкевіч пражыў доўгае, насычанае. Але самае галоўнае – што яно працягваецца…». Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК «Такім, як ёсць, лёс прымаю…». Чытаць.

1

  7 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбыўся творчы вечар члена Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП), члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара 18 кніг, паэтэсы, празаіка Тамары КАВАЛЬЧУК (Асіповічы). Імпрэза пад назвай «Любоўю прадыктаваныя радкі» аб'яднала аматараў сучаснай айчыннай літаратуры рознага ўзросту. Больш падрабязна – на сайце ГАНБ імя Я. Карскага.