Архив 2022 г.

стр.9

25

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Выйшла з друку кніга вядомага беларускага педагога, літаратуразнаўцы, нашай калегі па Саюзе пісьменнікаў Беларусі Алены РУЦКАЙ «Памятныя сустрэчы» (Гродна, «ЮрСаПрынт»). Рукапіс выдання стаў лепшым у намінацыі «Публіцыстыка і краязнаўства» IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі. Больш падрабязна пра навінку, калі ласка, чытайце тут.

24

  27 кастрычніка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбыліся XVІІ Абласныя Гарадзенскія чытанні «Спартыўнае жыццё Гродзеншчыны: гісторыя, дасягненні». З прэзентацыяй кніг з серыі «Зоркі Гродзенскага спорту» ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Падрабязнасці – у фотарэпартажы галоўнай бібліятэкі вобласці.

23

ПРОЗА. «Лана накинула серое пальто. Вышла в осеннюю мглу. Свернула за угол. И замерла на месте. Между домами, сквозь линии проводов и фонарных столбов, подсвеченная уходящим в закат солнцем поднималась радуга. Непостижимо прекрасная. Пронзительно чувственная...». Лина БОГДАНОВА «Ноябрьская радуга». Читать.

22

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У гродзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт» выйшла чарговая кніга Ганны Скаржынскай-Савіцкай для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. «Жамчужына роднага краю» – так называецца новы зборнік, які складаюць апавяданні на тэмы беларускіх перыфразаў. Больш падрабязна пра кніжную навінку, калі ласка, чытайце тут.

21

ІНТЭРВ’Ю. Госцем тэлевізійнай праграмы Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» («Беларусь 3») стала наша калега па Саюзе пісьменнікаў Беларусі, вядомы журналіст, празаік, публіцыст Ніна РЫБІК (Астравец). Глядзець.

20

20 кастрычніка ў клубе «Званы госць» пры бібліятэцы № 9 г. Гродна адбылася сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Антонаўнай Кебіч, паэткай, перакладчыкам, празаікам, музычным педагогам, аўтарам 22-х кніг. Госця распавяла аб сабе, сваёй літаратурнай дзейнасці, калегах, творчых сустрэчах і конкурсах. Прагучалі вершы паэтэсы ў аўтарскім выкананні. Крыніца – сайт ДУК «ЦБС г. Гродна».

19

19 октября в Гродненском гуманитарном колледже состоялось торжественное открытие модернизированной библиотеки, которая носит имя почётного члена Союза писателей Беларуси, детского поэта Виктора КУДЛАЧЁВА и обновлённой музейной экспозиции, посвящённой его жизни и творчеству. Виктор Семёнович лично принял участие в торжественной церемонии, выступил с чтением стихов и подарил книги библиотеке. Фоторепортаж о событии предлагает сайт колледжа.

18

Тыдзень бацькоўскай любові ў Гродне. 19 кастрычніка ў межах Тыдня бацькоўскай любові ў Гродзенскай абласной бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза «Маме я нясу букецік». З выхаванцамі дзіцячага сада № 3 сустрэлася беларуская пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая. Ганна Іосіфаўна пазнаёміла маленькіх грамадзян са сваёй творчасцю, падарыла ім сімвалічныя восеньскія падарункі, а бібліятэцы – свае кнігі, паведамляе сайт дзяржаўнай установы культуры.

17

ИНТЕРВЬЮ. Наша коллега по Союзу писателей Беларуси, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА – о полюбившихся отечественному читателю тематических книжных сериях «В контакте» и «Тусовка.by», о псевдониме, секретах мастерства и творческих планах – на телеканале «ОНТ» в субботнем выпуске программы «Наше утро» (15.10.22.). Смотреть.

16

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Неужели мы настолько привыкли к матерщине, что воспринимаем её как само собой разумеющееся? Неудивительно, ведь ругань доносится со сцен концертных залов, с экранов телевизоров, режет глаза на страницах печатных изданий…». Андрей ТАТУР «Трёхэтажный фольклор». Читать.

ГАЗЕТА «ПЕРСПЕКТИВА». «Сегодня, бывая в гостях, я редко вижу у кого-нибудь более одной-двух небольших полочек с книгами. Причем чаще всего это не художественная литература, а книги определенной тематики, вроде программирования, психологии, самосовершенствования…». Андрей ТАТУР «Забытая книга». Читаем в рубрике «Мнения».

15

МИНСК. 13-14 октября в столичных учреждениях образования и культуры с презентациями своих творческих проектов побывала наша коллега по Союзу писателей Беларуси, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА. Читать и смотреть фото событий здесь.

14

ЛІТШКОЛА. Ад праблем літаратуры да псіхалогіі сучаснага чалавека прыйшлі ў сваім дыспуце слухачы створанай Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ грамадскай літаратурнай школы, якая 13 кастрычніка 2022 года расчыніла свае дзверы для ўсіх зацікаўленых. Гутарка ішла аб паняцці «канфлікт», яго разнавіднасцях і ролі ў мастацтве. Чытаць больш падрабязна.

13

ГАЗЕТА «НАШ ЧАС». Паэзія душы. У Вярэйкаўскім Доме культуры (Ваўкавыскі раён) адбылася літаратурная сустрэча з таленавітым земляком. Перад юнымі аматарамі мастацкага слова выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Віктар КУРЛОВІЧ. Чытаць рэпартаж і глядзець фота на сайце газеты.

12

  12 кастрычніка 2022 года ў Гродне адбылася прэзентацыя творчасці Лідскага раённага літаратурнага аб’яднання «Суквецце». Са знаёмства з сучаснымі літаратарамі Лідчыны ў Гродне стартаваў новы праект Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – літаратурны Рэгіён-фэст.   Больш падрабязна – у фотарэпартажы пра падзею.
Яшчэ – у выпуску тэленавін (Беларусь 4).

11

Кранальная радасць восені. 11 кастрычніка ў садзе Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня пад назвай «Кастрычнік надышоў…» («Октябрь уж наступил…») з удзелам вядомых літаратараў і пачаткоўцаў. Гучалі восеньская лірыка, проза, папулярныя і аўтарскія песні. Больш падрабязна – у фотарэпартажы з месца падзеі.

10

ІНТЭРВ’Ю. Людміла Кебіч: «Пісаць вершы мне хочацца заўсёды». Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – пра конкурс рукапісаў імя Цёткі, падтрымку творчых жанчын. Гутарыла Алена Брава. Чытаць на сайце часопіса «Алеся».

9

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Летам гэтага года ў Растоўскай вобласці адбыўся VII Міжнародны фестываль-конкурс паэзіі і паэтычных перакладаў «Берега дружбы». У рамках форуму пабачылі свет дзве кнігі паэтычных перакладаў, аб якіх неабходна ведаць гродзенскім аматарам літаратуры. Гэта зборнік перакладаў паэзіі з беларускай мовы на калмыцкую «Сапраўдныя гэта сябры» і зборнік паэтычных перакладаў з калмыцкай і рускай моў на беларускую «Прытулак сэрцу дарагі». Чытаць больш падрабязна.

8

АШМЯНЫ. У рамках супрацоўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Саюза пісьменнікаў Беларусі з ваеннаслужачымі тэрміновай службы пагранічных пастоў «Клявіца», «Крайванцы» і заставы «Каменны Лог» сустрэлася наша калега па СПБ, беларускі празаік, публіцыст Ніна РЫБІК. Больш падрабязна пра падзею – у рэпартажы газеты «Ашмянскі веснік».

7

Литература и педагогика. Октябрь. Учебный год набрал обороты. И вновь для юных интеллектуалов распахнула свои двери творческая лаборатория члена Союза писателей Беларуси, прозаика Лины Богдановой (педагога Галины Анатольевны Богдан). Неизменный девиз проекта звучит аксиомой: «Подросток – человек читающий». Фоторепортаж о событии здесь.
О событии на сайте Министерства информации Республики Беларусь.

6

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У сталічным выдавецтве «Каўчэг» убачыў свет новы зборнік лірыкі нашай калегі па Саюзе пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы Таццяны ЯЦУК. Кніга атрымала назву «Зоркі ў прыполе». Новы паэтычны зборнік адкрывае парад кніг, выдадзеных па выніках IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Больш падрабязна пра новае выданне – тут. Чытаць далей.

5

Тыдзень роднай мовы ў ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна імя І. Д. Лебедзева» адзначылі сустрэчай з сапраўднай паэткай. Перад вучнямі 8 «А» класа выступіла аўтар дзвюх кніг, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Вікторыя СМОЛКА. Пры дапамозе паэзіі наша юная калега падарыла слухачам iскрынкі чуласці, дабрыні, сардэчнасці, як паведамляе сайт школы.

4

Тыдзень роднай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце праходзіць пад слоганам «За што я люблю родную зямлю?». Спецыяльна запрошаны госць, член СПБ, маладая беларуская паэтэса з Гродна Вікторыя СМОЛКА прапанавала студэнтам-аграрыям свае варыянты раскрыцця тэмы. Вашай увазе – фотарэпартаж пра падзею.

3

У рамках Тыдня роднай мовы ў ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Гродна» выступіла лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Некаторыя падрабязнасці літаратурнай сустрэчы – у фотарэпартажы на сайце СШ № 33.

2

АСТРАХАНЬ.Наша коллега по областному отделению СПБ, прозаик, поэтесса Татьяна ЛАШУК успешно проявляет себя и в амплуа переводчика поэзии. Татьяна Игоревна стала лауреатом ежегодного конкурса литературных переводов «Дружба литератур – дружба народов!», который проводит Астраханское региональное отделение Союза писателей России. Поздравляем! Подробнее – здесь.
Для участия в конкурсе наша землячка обратилась к творчеству белорусского поэта Миколы Метлицкого (1954-2021). Читать.

1

  23 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбылася прэзентацыя штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Галоўны рэдактар газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі Аляксей Чарота прадставіў калектыў рэдакцыі, пазнаёміў з гісторыяй перыядычнага выдання, запрасіў гродзенцаў да супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы праводзілася падпіска на «ЛіМ». У творчай праграме прынялі ўдзел сучасныя гродзенскія паэты, гучалі беларускія песні. Больш пра падзею – на сайце ГАНБ імя Я. Ф. Карскага.
Пра падзею на сайце СПБ-Мінск.