ГАРАДЗЕНЦЫ – БАГДАНОВІЧУ. У відэа-праекце Музея Максіма Багдановіча ў Гродне прымае ўдзел кіраўнік Гродзенскага гарадскога літаратурнага аб’яднання «Надзея», паэтэса Святлана ГЛЕМБОЦКАЯ.
Нобелевскую премию по литературе в этом году получила американская поэтесса Луиза Глюк. Награду ей присудили «за ее безошибочный поэтический голос, который с суровой красотой делает индивидуальное существование универсальным», отмечается в сообщении на сайте премии.
ПЕРАКЛАДЫ. Камран Назірлі «Калі ападае лісце». З азербайджанскай мовы. Пераклад Людмілы Кебіч. Чытаем на сайце часопіса «Полымя».
5 кастрычніка ў рамках дэкады «Залаты ўзрост» адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. У паэтычнай праграме «Восеньскi вершапад» узялi ўдзел сучасныя лiтаратары розных пакаленняў не толькi з горада над Нёманам.
«Обнимаю тебя строкой…». 28 cентября в Гродненском государственном медицинском университете по приглашению библиотеки ВУЗа выступила поэтесса Антонина НУРЕТДИНОВА. Встреча студентов второго курса лечебного факультета с поэтессой прошла на одном дыхании, сообщает сайт ГрГМУ.
4 кастрычніка сваё 65-годдзе адзначае наш сябар і калега па пісьменніцкай арганізацыі, паэт Анатоль АПАНАСЕВIЧ. Сардэчна вiншуем Анатоля Уладзiмiравiча з гэтай датай.
НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ. «З цеплынёй на далонях» – менавіта так называецца зборнік паэтычных перакладаў з рускай мовы на беларускую, якія выканалі паэты Гродзеншчыны, удзельнікі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычнага перакладу «Берега дружбы» (Растоўская вобласць).
«Голуби похожи на людей. Голубиная пара очень верна друг другу, они ухаживают друг за другом, заботятся. Сегодня модно выпускать в небо пару белых голубей во время свадьбы... Эти птицы стали символом мира, но использовали их и в военных целях». Валерий ЧЕРЕПИЦА «Летите, голуби, летите…» (Журнал «Гродно», № 9, 2020).
Вікторыя Смолка, Антаніна Нурэтдзiнава, Кацярына Ігнацюк, Дзмітрый Радзівончык. 24 верасня ў клубе «Званы госць» пры гарадской бібліятэцы № 9 высадзіўся літаратурны дэсант з маладых гродзенскіх паэтаў. Падрабязнасці творчай сустрэчы паведамляе сайт ЦБС г. Гродна.
ГАРАДЗЕНЦЫ – БАГДАНОВIЧУ. У віртуальным праекце Гродзенскага Музея Максiма Багдановiча прымае ўдзел ганаровы член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, ветэран Узброеных сiл, беларускi паэт Бранiслаў ЕРМАШКЕВIЧ.
«Паэты Нёманскага краю». 23 верасня па ініцыятыве бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў гасцях у студэнтаў 2-га курса лячэбнага факультэта пабывалі паэты Дзмiтрый Радзівончык і Кацярына Ігнацюк. Больш падрабязна пра літаратурную сустрэчу – на сайце ВНУ.
Яшчэ раз КнiгаFest. 18 верасня ў гістарычны цэнтр горада над Нёманам прыйшоў фестываль кнігі. Па настроі імпрэза пад назвай КнiгаFest атрымалася даволі пазітыўнай і нават святочнай. Таму што прысвячалася 190-годдзю Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.
«Штурман кніжнага мора». А ў жнівеньскім нумары часопіса «Гродно» з артыкулам пра лёс грамадскага дзеяча, краязнаўца, музейнага і бібліятэчнага работніка Івана Рыгоравіча Астраумава нашу пісьменніцкую арганізацыю прадстаўляе гісторык, публіцыст-краязнавец Валерый ЧАРАПIЦА.
Ян Баршчэўскі: жыццё і вобразы вялікага беларускага містыка. На старонках вераснёўскага нумара часопіса «Гродно» пра «вялікага містыка» Яна Баршчэўскага распавядае наш калега па пісьменніцкай арганізацыі, літаратуразнавец, фалькларыст Руслан КАЗЛОЎСКІ.
17 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка, публіцыста Яўгена КРАМКО (1920 - 1999). Нарадзіўся ў вёсцы Беражна (цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). Працаваў рэдактарам раённых газет на Міншчыне і Гродзеншчыне, у Музеі Я. Купалы. Удзельнік вайны, мае ўзнагароды. Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка вашай увазе матэрыял краязнаўцы Святланы Кошур.
Людміла Кебіч, Алена Марынец, Мікалай Іваноўскі, Марыя Шаўчонак, Людмiла Шаўчэнка, Наталля Цвірко, Ала Клемянок, Віктар Курловіч. Сцяжынкамі малой радзімы. Паэты Гродзеншчыны ўспяваюць вобласць у сваіх творах.
Ад Нёмана да Сожа i Прыпяцi. Гродзенскi паэт, публiцыст Дзмiтрый Радзiвончык па запрашэннi гомельскiх калег узяў удзел у фестывалях «Славянскія літаратурныя дажынкі» і «На зямлі Кірылы Тураўскага». Сваімі ўражаннямі ад наведвання Гомельшчыны наш калега па СПБ падзяліўся ў падрабязным фотарэпартажы.
КнiгаFest-2020. Книжные новинки и автограф-зона. В Гродно прошел книжный фестиваль. В автограф-зоне проходила встреча с представителями Гродненского отделения Союза писателей Беларуси, а на сцене – знакомство с их творчеством. читать
Век жыві, два – чытай. 190-годдзе з дня заснавання адзначае абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. Галоўная кніжніца Прынёмання стала першай публічнай бібліятэкай на Беларусі. Першы ўспамін аб ёй датуецца 1830 годам. чытаць
Яшчэ пра падзею.
17 верасня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Кандрата ЛЕЙКІ (1860-1921), беларускага празаіка, драматурга, дзіцячага паэта і педагога (нарадзіўся ў вёсцы Збочна, Слонімскага павета Гродзенскай губерніі). Творы К. Лейкі друкавала «Наша ніва», «Наша думка» і «Беларускі календар». далей
Кандрат Лейка «Таклюся-сухотніца» (Беларускія тыпы). чытаць
НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ. Убачыла свет новая кніга нашай калегі па СПБ, краязнаўцы Святланы КОШУР. Выданне атрымала назву «Край запаветных мрояў» («ЮрСаПрынт», Гродна, 2020). Выхад кнiгi можна лiчыць каштоўным падарункам да 76-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласцi.
Літаратурныя фестывалі Гомельшчыны: «Славянскія літаратурныя дажынкі» і «На зямлі Кірылы Тураўскага». На працягу трох дзён 10-12 верасня ў Гомелі, Жыткавічах і Тураве працавалі славянскія пісьменнікі, прадстаўнікі шэрагу творчых літаратурных саюзаў Расіі, Украіны і Беларусі. чытаць
Ад Нёмана да Друцi. Дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзяла ўдзел у мерапрыемствах сёлетняга Дня беларускага пісьменства (Магілёўская вобласць, горад Бялынічы, 5-6 верасня 2020 года). Вашай увазе наш фотарэпартаж.
Яшчэ пра падзею.
Яшчэ па тэме.
ПУБЛИЦИСТИКА. 2 сентября 2020 года исполняется 75 лет со дня разгрома Советской Армией японского милитаризма в Маньчжурии и завершения Второй мировой войны. Этим поистине эпохальным историческим событиям посвящается статья нашего коллеги Владимира ЕГОРЫЧЕВА.
Пяром душа вадзіла… 19 жніўня ў Стралецкай сельскай бібліятэцы (Мастоўскі раён) адбылася літаратурная сустрэча для вяскоўцаў-аматараў сучаснай літаратуры. Галоўнай дзеючай асобай імпрэзы стаў наш калега па СПБ, беларускі паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ.
Яшчэ пра падзею чытаем у «ЛіМе».