У шэрагу падзей, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, адмысловае месца займае прэзентацыя літаратурнага альманаха "Альшанскі перазвон" у сярэдняй школе № 39 г. Гродна. Выпушчанае ўласнымі сіламі школьнае выданне аб’яднала таленавітых юных аўтараў і было сустрэта віншавальным выступленнем дэлегацыі Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. ...
...Дарэчы, са зместам першага нумара школьнага літаратурнага альманаха "Альшанскі перазвон" вы можаце пазнаёміцца ў рубрыцы “Зялёны радок” нашага сайта.
Да святкавання Дня роднай мовы далучыліся рэгіёны Прынёмання. Вось як 21 лютага Міжнародны Дзень роднай мовы адзначылі ў Слоніме. У гэты дзень дэлегацыя раённага літаратурнага аб’яднання імя паэта Анатоля Іверса (кіраўнік – член СПБ, паэтэса Ірына Войтка) правяла тэматычную творчую сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы № 2 горада на Шчары. Больш падрабязна пра падзею, калі ласка, чытайце ў нашым рэпартажы: ...
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В преддверии весны увидели свет две новые книги Лины Богдановой в жанре так называемого интерактивного рассказа. Специализированная серия книг гродненской писательницы-педагога, что основана в республиканском издательстве «Народная асвета», неслучайно носит название «В контакте» – созвучное с названием популярной социальной сети. Предлагаем вашему вниманию информацию о новинках с сайта издательства, а также комментарий пресс-службы областной писательской организации:...
Дарагія сябры, прапануем вашай увазе адзін з прыкладаў творчасці нашай моладзі. Тым, хто сочыць за літаратурным жыццём Гродзеншчыны, напэўна, ужо вядома імя Таццяны Лашук. Прозу і паэзію Таццяны, напісаную на рускай мове, можна сустрэць не толькі ў гасцявой рубрыцы нашага сайта, але і на старонках рэспубліканскіх выданняў. Нядаўна ў штотыднёвіку "ЛіМ" былі апублікаваныя некалькі лірычных твораў маладой паэтэсы, напісаных па-беларуску:...
22 лютага ў Гродзенскiм абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася музычна-паэтычная вечарына «Вы паслухайце родную мову...», арганiзаваная гарадскiм клубам творчай інтэлігенцыі «Грані» (кiраўнiк Аляксандр Закрэўскi) i прысвечаная Сусветнаму Дню роднай мовы. У лiтаратурнай частцы праграмы выступiлi члены СПБ: Бранiслаў Ермашкевiч, Наталля Цвiрко, Ганна Скаржынская-Савiцкая i Дзмiтрый Радзiвончык. ..
Сучасныя пісьменнікі – дзецям.Да шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных па ўсёй краiне да Міжнароднага Дня роднай мовы, далучыўся і Скідзель. 22 лютага ў Скідзельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло тэматычнае мерапрыемства пад назвай «Вечарынка з «Лiтарынкай», адным з ініцыятараў і ўдзельнікаў якога стала наша калега па СПБ, беларуская паэтэса Тамара Мазур. Мерапрыемства прайшло пад эгідай рэспубліканскай акцыі Міністэрства інфармацыі РБ і СПБ «Сучасныя пісьменнікі –дзецям»...
21 лютага на фiлфаку ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі Сусветны Дзень роднай мовы. У святочнай імпрэзе ўзяла ўдзел дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. У падарунак студэнты і выкладчыкі ВНУ пачулі ў аўтарскім выкананні вершы Людмілы Кебіч, Дзмітрыя Радзівончыка, Рыгора Гармаша, Вікторыі Смолкі, а таксама песні на вершы беларускіх класікаў, напісаныя бардам Аляксандрам Закрэўскім. Калі ласка, чытайце аб падзеі на сайце філфака:...
і глядзіце ў выпуску тэленавін:..
.
Натрапіўшы на звесткі пра сувязь сусветна вядомых людзей са Смаргоншчынай, узнікае жаданне больш даведацца пра гісторыю падзеі і пра мясціну, з якой звязана гэтая падзея. Такой чарговай нагодай стала знаходка факта, што 1 (13) сакавіка 1870 года класік рускай літаратуры Іван Тургенеў накіраваў ліст Наталлі Рашэт у маёнтак Солы. ...
«Талант, одухотворённый любовью» – такое название получила творческая встреча гродненского поэта, барда, публициста, художника Анатолия Апанасевича с коллективом клуба по интересам «3 Д: для дома, души и досуга», которая состоялась в городской библиотеке № 2 20 февраля. Гость познакомил собравшихся со своим творчеством, поделился сокровенным, а в ответ получил заинтересованность, благодарное внимание и искреннюю симпатию аудитории. ...
...ещё по теме ...
21 лютага адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы. Паэт Алесь Разанаў калiсьцi сказаў: «Кожны народ мае хаця б адзiн генiяльны твор, i гэты твор — мова». Нельга не пагадзiцца. У гэты светлы дзень можна зрабіць нешта для таго, каб родная мова загучала на вуліцы і ў душах беларусаў. Размаўляйце, пішыце на беларускай мове, чытайце творы беларускіх пісьменнікаў, слухайце беларускамоўную музыку. І проста будзьце беларусамі! Са святам! ...
У Смаргонскай гімназіі аднаго дня для ўшанавання беларускай мовы заўжды было мала. Традыцыйна свята да Міжнароднага дня роднай мовы доўжылася на працягу тыдня. Так сталася і сёлета. Для настаўніц беларускай мовы і літаратуры Людмілы Радзіён, Ліліі Букліс, Дануты Скробавай, Юліі Паржон гэта час адказны і ўрачысты. Яны – галоўныя каарданатары і завадатары разнастайных віктарын, конкурсаў, імпрэз.. ..
15 лютага сваіх слухачоў у чарговы раз сабрала Гродзенская грамадская літаратурная школа, якая дзейнічае на базе офіса Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2016 года. Лекцыю на тэму "Гістарычныя нарысы. Эліза Ажэшка і Зоф'я Налкоўская" чытаў гродзенскі журналіст-гісторык Сяргей Аляксеевіч Сiнiлаў. ...
Предлагаем вашему вниманию коллекцию фотографий, на которых изображён наш город начала прошлого века... Даже спустя век многое узнаваемо. Однако есть и то, что утеряно, либо очень существенно изменилось. Коллекцию собрал и разместил в своём блоге Анатолий Апанасевич. Кто интересуется историей и краеведением, здесь найдёт для себя не мало интересного...
У Рызе адбылася беларуская вечарына, падчас якой прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый, устаноў культуры і навукі Латвіі, а таксама Пасольства Рэспублікі Беларусь і госці з Беларусі абмеркавалі дасягненні і перспектывы супрацоўніцтва. У межах сустрэчы адбылася прэзентацыя выдавецкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны...
«Мы з роднае хаты пайшлі ў свет крылаты…» 15 лютага 2018 года адзначае свой 85-гадовы юбілей вядомы на Гродзеншчыне беларускі паэт-песеннік Янка НАСУТА. Разам з віншаваннямі, адрасаванымі паэту нашым пісьменніцкім калектывам, прапануем увазе чытачоў нашага сайта нататку аб сённяшнім юбіляры са "Свіслацкай газеты" і самы вядомы твор, што выйшаў з-пад яго пяра:..
НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У Гродзенскім абласным унітарным паліграфічным прадпрыемстве "Гродзенская друкарня" выйшла з друку кніга нарысаў Браніслава Ермашкевіча пад назвай "Памяць патрэбна жывым". Новая праца з'яўляецца наступным этапам у аўтарскай тэматычнай серыі "Іх імёнамі названы вуліцы горада Гродна". Выхад кнігі з'яўляецца падарункам пісьменніка гарадзенцам да 890-годдзя горада над Нёманам, якое будзе святкавацца ў 2018 годзе. ...
У Гродне адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава.З гэтай нагоды 13 лютага 2018 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбыўся круглы стол, прысвечаны гэтай знамянальнай даце. Акрамя ветэранаў вайны і працы, прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву вобласці, гарадской суполкі КПБ, у мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя пісьменнікаў Гродзеншчыны. ...
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. В 2018 году праздник начнется 12 февраля, а датой его окончания станет 18 февраля. На самом деле Масленица является языческим праздником, который был со временем изменен под «формат» Православной церкви. В дохристианской Руси празднование называли «Проводы зимы»...
9 февраля в литературной гостиной, которая существует при Гродненском еврейском общинном доме «Менора», побывали почётные гости, известный в Гродно творческий дуэт – прозаик, публицист Ирина Фоменкова и поэт Виктор Кудлачёв. Виктор Семёнович выступил с чтением своей лирики, а Ирина Васильевна рассказала любителям литературы о своей новой книге. Встреча стала ярким событием для всех её участников. ..
Сучасныя пісьменнікі – дзецям. 9 лютага вучні 4 «а» класа СШ № 7 прыйшлі ў гарадскую бібліятэку № 7 на сустрэчу з вядомай на Гродзеншчыне і ў рэспубліцы беларускай паэтэcай, празаікам, аўтарам дзіцячых апавяданняў і вершаў Л.А.Кебіч. У ходзе мерапрыемства юныя аматары чытання знаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры, слухалі апавяданні з новай кніжкі Людмілы Антонаўны, адгадвалі загадкі...
10 февраля мы вспоминаем день смерти А.С.Пушкина. Несмотря на обилие произведений, посвященных этому событию, до сих пор многие подробности последних дней жизни поэта остаются малоизвестными. Поэтому предлагаем вам познакомиться с воспоминаниями тех людей, которые были свидетелями его ранения и смерти....
14 лютага, у Міжнародны дзень кнігадарэння, гарадскія бібліятэкі правядуць акцыю «Прачытаў сам — падары іншаму». У свята закаханых, якое адзначаецца ў гэты дзень, можна смела прадэманстраваць сваю любоў да кнігі і друкаванага слова! Арганізатары акцыі запрашаюць дзяцей і дарослых дарыць кнігі адзін аднаму, сябрам і родным, прыносіць кнігі ў бібліятэкі для тых, хто ў іх асабліва мае патрэбу...
ГрДУ імя Янкі Купалы і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне ў галіне культуры, навукі і адукацыі. Падпісанне дамовы – новы крок у супрацоўніцтве, які будзе спрыяць рэалізацыі шэрагу сумесных ініцыятыў. Сярод іх: рэалізацыя маладзёжнай палітыкі, адукацыйныя і навуковыя праекты, многае іншае...