27 февраля Арт-кафе «Семья в искусстве – искусство в семье» Государственного учреждения образования «Средняя школа № 19 г. Гродно» посетила наша коллега по СПБ, гродненская детская писательница Анна СКАРЖИНСКАЯ-САВИЦКАЯ, где оценила постановку собственной пьесы, а также как член творческой семьи предстала автором не только литературных произведений. Подробности – в фоторепортаже из школы.
СМАРГОНЬ. 27 лютага ў раённым цэнтры адбылася прэзентацыя новай кнігі, аўтар якой наша калега па СПБ, краязнаўца, публіцыст Галіна АНТОНАВА. Выданне атрымала назву«Знайсці сябе», яно прысвечана землякам, сучаснікам пісьменніцы. У праграму свята новай кнігі ўвайшла і выстава дасягненняў яе герояў. Падрабязнасці паведамляе Смаргонская раённая газета «Светлы шлях», чытаць, глядзець фота.
СЛОВОДРОМ. 26 февраля созданный Гродненским областным отделением СПБ общественный дискуссионный клуб «Словодром» не изменил своей традиции и в очередной раз посвятил февральскую встречу Всемирному дню родного языка (21.02). Несмотря на то, что ключевой вопрос «Почему белорусы в повседневности отдают предпочтение русскому языку?» остался без ответа, к истине мы подобрались довольно близко. Подробности – в фоторепортаже с Советской, 8.
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. «В свете луны можно потерять себя или, наоборот, обрести. Загадочный, холодный и пугающий, он всегда притягивает внимание... В лунном свете всё выглядит иначе, приобретает другие контуры... даже чувства, ощущения, слова...». Вниманию любителей поэзии – книга-дуэт гродненских авторов: Андрей ТАТУР, Юлия МЕЛЬНИК «Откровения в лунном свете». Интересующая информация о новинке – здесь.
Мова родная – шлях да сэрцаў. 25 лютага па запрашэнні Гродзенскай гарадской бібліятэкі № 9 у дзяржаўнай установе культуры выступіла маладая паэтэса Вольга АЛІЗАР. Літаратурная сустрэча была прысвечана нядаўняму Сусветнаму дню роднай мовы. У аўтарскім выкананні для прыхільнікаў мастацкага слова прагучалі паэтычныя творы на беларускай мове. Мерапрыемства стала для маладой паэтэсы дэбютным сольным выступленнем. Віншуем! Падрабязнасці – тут.
СКІДЗЕЛЬ. Па ініцыятыве члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы, публіцыста Тамары МАЗУР (Скідзель) у горадзе-спадарожніку зладзілі прымеркаваны да Тыдня роднай мовы тэатралізаваны ўрок «Дыялог пра мову», ролі ў якім выканалі пяцікласнікі СШ № 3 г. Скідзеля, паведамляе сайт рэгіянальнай газеты «Перспектива».
Смак роднай мовы. У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім каледжы выступіла старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомая беларуская паэтэса, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Антонаўна КЕБІЧ. Сустрэчу з пісьменніцай прымеркавалі да Сусветнага дня роднай мовы. Падрабязнасці – на сайце каледжа.
СЛОНІМ. У літаратурна-этнаграфічным музеі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма» ў рамках Дэкады беларускай мовы і літаратуры было арганізавана пасяджэнне літаратурнай гасцёўні пад лірычнай назвай «Ты, роднае слова, мне люба і міла!» з удзелам дэлегацыі Слонімскага раённага літаб’яднання імя Анатоля Іверса. Вашай увазе – фотарэпартаж з месца падзеі.
Табе, Alma Mater. 24 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся паэтычны вернісаж «Табе, Alma Mater, я песню складаю». Імпрэза была прысвечана 85-гадоваму юбілею Купалаўскага ўніверсітэта. Сярод арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Тарасава, Вікторыя Смолка, а таксама старшыня ГрАА СПБ Л. А. Кебіч. Падрабязнасці паведамляе сайт ГрДУ імя Янкі Купалы.
ШЧУЧЫН. Свята слова і творчасці. 21 лютага ў раённай бібліятэцы імя Цёткі адбылася прымеркаваная да Сусветнага Дня роднай мовы сустрэча пісьменнікаў Шчучыншчыны. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – члены СПБ Іван Пяшко, Уладзімір Руль, Уладзімір Ягорычаў, а таксама старшыня ГрАА СПБ Л. А. Кебіч. Падрабязнасці – на сайце газеты «Дзянніца».
МАСТЫ. У межах Тыдня роднай мовы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР выступіла ў раённым цэнтры перад вучнямі адной з гарадскіх школ. Сустрэча з сучаснай айчыннай пісьменніцай стала яркай падзеяй з вялікага шэрагу тэматычных мерапрыемстваў. Падрабязнасці – у фотарэпартажы з месца падзеі.
ГАЗЕТА «ГРОДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА». «Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую ўсе людзi «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», – так звяртаўся да суайчыннікаў у 1891 годзе беларускі паэт Францiшак Багушэвiч у прадмове да аднаго са сваіх вершаваных зборнiкаў…». Святлана ТАРАСАВА «Беларускае роднае слова». Чытаць.
«Cвеча горела на столе…». У Гродне адзначылі 135-годдзе з дня нараджэння Барыса Пастэрнака. 20 лютага прыхільнікі творчасці вядомага паэта сабраліся ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка на тэматычнае пасяджэнне літаратурнай гасцінай «Я понял жизни цель…». Гучалі ўспаміны, паэтычныя творы, песні на словы паэта і нават аўтарскія прысвячэнні яго неўміручаму вобразу. Больш падрабязна – у нашым фотарэпартажы.
«Нарисую чудесную страну». В библиотеке № 6 перед своей читательской аудиторией выступила детская писательница Татьяна СУЧКОВА. На литературные встречи из цикла «Нарисую чудесную страну» пришли гродненские школьники. Ребята с большим интересом прикоснулись к творчеству известного гродненского автора, члена Союза писателей Беларуси, получили в подарок её книги с автографом. Вашему вниманию – итоговый фоторепортаж из библиотеки.
Дзень роднай мовы ў Гродне. Паэты Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК і Вольга АЛІЗАР прынялі запрашэнне Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і 21 лютага разам з прадстаўнікамі грамадскасці і супрацоўнікамі ўстановы культуры паўдзельнічалі ў напісанні беларускай дыктоўкі. Калегі справіліся з задачай без памылак. Дзякуем за запрашэнне і ўнікальную атмасферу мерапрыемства! Фотарэпартаж пра падзею – на сайце музея.
ГАЗЕТА «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА».Усё часцей з-пад пяра Людмілы Кебіч сталі выходзіць кнігі прозы. Чым тлумачыцца курс на ўніверсальнасць, узяты вядомай беларускай паэтэсай? Шаноўныя сябры, вашай увазе – крытычны агляд некаторых празаічных твораў нашага лідара, Людмілы Антонаўны Кебіч (аўтар Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК). Чытаць у «ЛіМе».
Тыдзень роднай мовы. 19 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю. М. Астроўскага г. Гродна» выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Сустрэча з літаратарам была прымеркавана да Сусветнага дня роднай мовы. Прагучалі творы на беларускай, рускай і польскай мовах. Больш падрабязна пра падзею – тут.
Тыдзень роднай мовы. 18 лютага ў гродзенскай сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ (Ваўкавыскі раён). Мікалай Пятровіч прысвяціў выступленне 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і падарыў школе свой зборнік вершаў «Адгалоскі саракавых». Сустрэча атрымалася цёплай, цікавай і пранікнёнай, паведамляе сайт школы.
НАВАГРУДАК. Падчас цыклу літаратурных мерапрыемстваў у межах Тыдня роднай мовы перад дзіцячай чытацкай аўдыторыяй горада Навагрудка выступіла беларускі празаік з Гродна Ірына САЛАТА. Пра падзею, калі ласка, чытайце і глядзіце фота на сайце Навагрудскай раённай бібліятэкі.
НАВАГРУДАК. У межах Тыдня роднай мовы па запрашэнні раённай бібліятэкі ў райцэнтры выступіла старшыня ГрАА СПБ, паэтэса Людміла КЕБІЧ. Госця распавяла пра дзейнасць абласной пісьменніцкай арганізацыі, пазнаёміла грамадскасць са сваёй творчасцю, прэзентавала кнігі, адказала на пытанні, паведамляе сайт Навагрудскай раённай бібліятэкі.
КАРЭЛІЧЫ. 18 лютага, напярэдадні Сусветнага дня роднай мовы па ініцыятыве Карэліцкай раённай бібліятэкі ў райцэнтры адбылося адразу некалькі літаратурных сустрэч. Іх удзельнікамі сталі госці з Гродна, беларускія пісьменніцы Людміла КЕБІЧ і Ірына САЛАТА. Да гасцей далучылася наша калега па СПБ, беларуская краязнаўца Святлана КОШУР. Падрабязнасці паведамляе газета «Полымя».
ВІНШУЕМ. Шаноўныя сябры, 18 лютага святкуе сваё 70-годдзе наш калега па пісьменніцкай арганізацыі, беларускі паэт з Ваўкавышчыны Віктар КУРЛОВІЧ. Ад усіх нас сардэчна віншуем Віктара Георгіевіча з юбілеем. Чытаць віншаванне. «Творы і творцы анлайн. Віктар Курловіч». Глядзець.
Гродно – Калининград: творчество без границ. Ребята из Калининграда познакомились с творчеством гродненского автора Людмилы Шевченко, гродненцы – с произведениями Ирины Мотковой. Конкурс мультфильмов и буктрейлеров по произведениям детских писателей прошёл в рамках Международного проекта «Содружество», сообщает Гродненская областная научная библиотека им. Е. Карского.
ОСТРОВЕЦ. Член Союза писателей Беларуси и Союза писателей России, поэт, публицист, краевед Александр МОРОЗОВ (Островецкий район) принял участие в торжественной церемонии награждения талантливой молодёжи. Подробности – в репортаже из Островца.
СЛОНІМ. Слонімская зямля багата на літаратурныя таленты… Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе інфармацыю пра раённае літаратурнае аб’яднанне, якое на працягу многіх гадоў плённа дзейнічае ў горадзе над Шчарай і носіць імя беларускага паэта-франтавіка Анатоля Іверса. А кіруе літаб’яднаннем наша калега, член СПБ, беларуская паэтэса Ірына ВОЙТКА, аўтар матэрыялу. Чытаць, глядзець фота.