2 снежня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г. Гродна” адбылося адкрыццё этнаграфічнага музея “Скарбонка”. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця з паэтычным падарункам новаму цікаваму праекту і ўсяму калектыву ўстановы адукацыі прыняў удзел ганаровы член СПБ, беларускі паэт з Гродна Браніслаў Ермашкевіч...
3 снежня адзначае сваё 80-годдзе Данута Янаўна БІЧЭЛЬ. Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе з юбілеем знаную і паважаную на Гарадзеншчыне беларускую паэтку, жадае ёй моцнага здароўя, натхнення і мноства нагод для жыццёвай радасці і чытацкай любові. Данута Бічэль. Лірыка:...
У канцы лістапада адбылася творчая сустрэча гродзенскіх пісьменніц Л.А. Кебіч і Г. І. Скаржынскай-Савіцкай з вучнямі 3-4 класаў СШ №7 г. Гродна ў межах праграмы шостага школьнага дня. Ад сустрэчы вучні, настаўнікі і госці атрымалі зарад пазітыўнай энергіі; набылі аўтарскія кнігі з аўтографамі, разам сфатаграфаваліся на памяць...
“14 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння беларускага эканаміста, географа і матэматыка Міхася Лойкі, па падручніках якога ў 1920 – 1930-я гады вучыліся і дарослыя, і дзеці. Будучы вучоны нарадзіўся 14 лістапада 1892 года ў мястэчку Ярэмічы (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці)”. Святлана КОШУР “Вучоны з Ярэміч”...
30 лістапада ў гарадской бібліятэцы №10 адбыўся прысвечаны прэзентацыі новых кніг творчы вечар Пятра Сямiнскага. Вядомы сваім талентам, шматбаковым пошукам у мастацтве, а таксама выдатным пачуццём гумару гродзенскі паэт і празаік быў на піку свайго артыстызму. У тэатралiзаванай форме творца пазнаёміў прысутных з новымі дасягненнямі на літаратурнай ніве i падарыў гасцям – сваiм cябрам і калегам мноства станоўчых эмоцый... Яшчэ па тэме:..
1 снежня, напярэдадні міжнароднага Дня інвалідаў у дзіцячай бібліятэцы №8 г. Гродна для вучняў гарадской гімназіі №5 была арганізавана творчая сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячым паэтам В.С.Кудлачовым і празаікам, публiцыстам I.В.Фамянковай. Мерапрыемства стала ілюстрацыяй не толькі асветніцкага, але і выхаваўчага эфекту ад мастацкай літаратуры, створанай сучаснымi гродзенскiмi аўтарамi...
Свой працоўны шлях Аляксандр РЫЖЫ пачынаў з пасады следчага ў РАУС, а зараз кіруе кнігадрукаваннем на ўласным прадпрыемстве. Кніжку выдавецтва “ЮрCаПрынт” мае ці не кожны з гродзенскіх аўтараў. Таму і імя выдаўца таксама вядома многім гродзенцам, асабліва тым, што цікавяцца гісторыяй. Аб цікавостках прафесіі і планах выдавецтва кнігадрукар распавёў папулярнаму Iнтэрнэт-сайту “Hrodna.life”...Яшчэ па тэме:...
НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Книгой Ирины Фоменковой «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой» представительство Национального олимпийского комитета Беларуси по Гродненской области и Гродненское областное отделение Союза писателей Беларуси открывают тематическую книжную серию «Звёзды Гродненского спорта». ...
24 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства пад назвай “Паэт зямлі слонімскай”, прысвечанае памяці доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі (1931-2008). ...
24 лістапада бягучага года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў чарговы раз прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні». Форум аб'яднаў аматараў творчасці Янкі Купалы з Беларусі, Украіны і Францыі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі ўнучаты пляменнік Янкі Купалы, паэт і спявак Андрэй Скарынкiн і старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, празаiк Людміла Кебіч...
23 лістапада пасля творчай сустрэчы-канферэнцыi са студэнтамi-фiлолагамi дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з удзелам госця з Мінска, паэта Андрэя Скарынкіна, які з'яўляецца ўнучатым пляменнікам Янкі Купалы, азнаёмілася з гісторыяй і экспазіцыяй музейнага комплексу галоўнай вышэйшай навучальнай установы Гродзенскай вобласці, што з гонарам носіць імя славутага Песняра...
У год навукi актывізаваліся кантакты Саюза пісьменнікаў Беларусі з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. 23 лicтапада з удзелам дэлегацыi СПБ i cтудэнтаў-фiлолагаў у фармаце канферэнцыi тут прайшла гутарка на тэму «Літаратурны твор як мастацкае цэлае». Iнiцыятарам мерапрыемства стала член СПБ, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук Аліна Эдмундаўна Сабуць; ганаровы госць – госць з Мiнска, паэт Андрэй Скарынкiн...
У гісторыі развіцця нацыянальнай літаратуры значная і шмат у чым выключная роля належыць творчасці і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага пісьменніка, палітычнага дзеяча, кнігавыдаўца Зміцера Фёдаравіча Жылуновіча, які ўвайшоў у беларускую літаратуру на пачатку ХХ стагоддзя пад знакавым псеўданімам – Цішка Гартны. Мастацкая творчасць Ц.Гартнага кавалася і гартавалася ва ўмовах пад’ёму беларускай нацыянальнай ідэі, ідэі Адраджэння....
В Минске, где употребление мата в общественном месте может привести к административному аресту, нецензурные реплики запросто услышать со сцены в "андеграундных" театрах. Кстати, по утверждению гродненского литературоведа и фольклориста Руслана КОЗЛОВСКОГО, сквернословие было исторически чуждо для нашего национального менталитета. В Российской Федерации борьба с матерщиной в искусстве на законодательном уровне началась раньше, чем в Беларуси. О проблемах нецензурной лексики пишет Светлана Чеботарёва, cтатья размещена в московской "Литературной газете". Ей слово:...
22 лістапада ў гімназii № 2 г. Гродна адбыўся інтэлектуальны марафон «Па слядах песняроў», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкi Купалы і Якуба Коласа. Арыгінальная тэматычна-пазнавальная iмпрэза ў чарговы раз была арганізавана супрацоўнікамі Гродзенскага музея Максіма Багдановіча. Старшыня журы спаборнiцтва – наша калега па СПБ, дацэнт ГрДУ імя Я.Купалы, лiтаратуразнаўца Алена Вiтальеўна Руцкая...
17 лістапада ў офісе Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі было шматлюдна. Тут адбыўся імправізаваны круглы стол па тэме "Літаратурная Гродзеншчына: постаці, праблемы, перспектывы". У госці да літаратараў прыйшлі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма ГрДУ імя Я.Купалы. Адметнасць сустрэчы ў тым, што праходзіла яна ў Сусветны дзень студэнта...
СПБ У ГОД НАВУКІ. 31 кастрычніка 2017 года ў Гродне адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Крыштальная Альфа – 2017». У разнастайных прадметных секцыях школьнікі дэманстравалі сваё ўменне прадстаўляць новыя ідэі, адстойваць сваю думку, дзяліцца ведамі. У складзе журы секцыі «Беларуская літаратура» працавалі нашы калегі па СПБ, літаратуразнаўцы Святлана Мікалаеўна Тарасава і Алена Вітальеўна Руцкая...
«На мове паэзіі» – менавіта такую назву атрымала літаратурная сустрэча гродзенскіх пісьменнікаў з замежнымі студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая адбылася 10 лістапада ў офісе абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У госці да літаратараў прыйшлі студэнты 1-га курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Купалаўскай ВНУ...
ІХ ІМЁНЫ НОСЯЦЬ ВУЛІЦЫ НАШАГА ГОРАДА. Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч нарадзіўся ў сям’і рабочага, ў вёсцы Малыя Кавалічы Гродзенскага павета Гродзенскай губерніі, (цяпер вёска Кавалічы Гродзенскага раёна). Савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. 19 лістапада 2017 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, імя якога носіць адна з гродзенскіх вуліц. Калі ласка, чытайце аб ім нарыс Браніслава ЕРМАШКЕВІЧА: ..
14 лістапада ў гарадской бібліятэцы № 7 адбылася чарговая літаратурная сустрэча. У госці да дзесяцікласнікаў сярэдняй школы № 7 г. Гродна прыйшоў ганаровы член СПБ, паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ. Браніслаў Іосіфавіч падзяліўся з моладдзю сваімі ўспамінамі і творчымі планамі, пагаварыў пра жыццё. І, вядома, з вуснаў паэта прагучала ўласная паэзія на роднай мове....
В Свислочской районной библиотеке состоялась встреча идеологического и ветеранского актива района с известным публицистом, кандидатом исторических наук, членом Союза писателей Беларуси Владимиром ЕГОРЫЧЕВЫМ, инициированная районной организацией КПБ при поддержке отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома...