“Беларусь – маё натхненне”. Пад такой назвай у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па ініцыятыве бібліятэкі ВНУ 26 лістапада адбылася сустрэча з беларускай паэтэсай Людмілай КЕБІЧ. Прагучалі вершы, прысвечаныя малой радзіме, Беларусі, гораду Гродна, вёсцы; вершы, напісаныя ў дарозе – роздумы і ўражанні ад тых мясцін, якія яна наведала.
«Здравствуйте, дети!». 26 ноября 2019 года в Государственном учреждении образования «Ясли-сад № 82 г. Гродно» состоялась встреча с почётным членом СПБ, известным детским поэтом Виктором Семёновичем КУДЛАЧЁВЫМ. О ходе мероприятия, а также о том, как художественное слово влияет на воспитание современного ребёнка, в подробном фоторепортаже сообщает сайт учреждения.
25 лістапада 2019 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па запрашэнні бібліятэкі ВНУ адбылася сустрэча «Я с Вами говорю стихами» з удзелам члена СПБ, беларускага паэта Мікалая ІВАНОЎСКАГА. На сустрэчы аўтар зрабіў прэзентацыю ўласных кніг, распавёў аб сваім творчым шляху, прачытаў вершы, працятыя шчымлівай любоўю да маці, роднай зямлі, бацькоўскага дома.
“Добрая ліра” Ліны Багданавай. Сустрэча з Галінай Анатольеўнай Богдан (творчы псеўданім Ліна Багданава) адбылася 27 лістапада 2019 года ў бібліятэцы ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага”. Пра тое, як праходзіла творчая імпрэза, паведамляе сайт каледжа.
Новыя ідэі і формы працы. 22 лістапада 2019 года ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання бібліятэкараў устаноў адукацыі на тэму "Прыцягненне да чытання: новыя ідэі і формы папулярызацыі чытання сярод дзяцей і падлеткаў у бібліятэцы ўстановы адукацыі". У семінары прыняла ўдзел дэлегацыя ГАА СПБ на чале са старшынёй аддзялення Л.А.Кебіч.
ЛІМб #1: Роздумы+Пакуты. Штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” распачынае эксклюзіўную крытычную рубрыку пад крыху правакатыўнай назвай «ЛІМб». У яе межах адзін раз на месяц кожны аўтар, які быў надрукаваны ў «ЛіМе» на працягу папярэдняга месяца, атрымлівае порцыю крытычных уліванняў.
Пісьменнікі – дзецям. З 18 па 22 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы № 6 г. Гродна пабывалі навучэнцы 3-4 класаў СШ № 11. Для іх супрацоўнікі ўстановы культуры падрыхтавалі бібліяграфічны агляд «На нёманскай хвалі». Дзеці пазнаёміліся з творчасцю членаў СПБ, гродзенскіх дзіцячых пісьменнікаў Віктара Кудлачова, Таццяны Сучковай, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Людмілы Кебіч і Людмілы Шаўчэнкі.
Член СПБ, беларускі паэт з Ваўкавыскага раёна Мікалай ІВАНОЎСКІ ўзяў удзел у адкрыцці першай персанальнай выставы Наталлі Мазалевіч “Я бачу. Адчуваю. Фатаграфую…”. Паэт даўно знаёмы з Наталляй Мазалевіч; фотамастачка, дызайнер прымала ўдзел у афармленні ўсіх кніг Мікалая Пятровіча, паведамляе раённая газета “Наш час”.
Сустрэча з гродзенскай пісьменніцай Людмілай КЕБІЧ прайшла ў Мінску. 17 лістапада ў Народным клубе паэтаў і кампазітараў “Жывіца” (кіраўнік – Ірына Карнаухава) пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці госця з Гродна прэзентавала ўдзельнікам клуба свой паэтычны зборнік “Бэзавы дом”. У рамках творчай імпрэзы гучалі не толькі вершы, але і песні на словы паэтэсы ў аўтарскім выкананні:
Мастацтва не мае межаў. У пачатку лістапада па запрашэнні Гродзенскага Літоўскага грамадскага аб'яднання «Тэвіне» гродзенскія літаратары сустрэліся са сваімі калегамі з горада Алітус (Літва). Уражаннямі ад сустрэчы і ад наведання Гродна ў сваім артыкуле падзялілася старшыня клуба літаратараў «Тэкме» Алітускага раёна, паэтэса Емілія КРУШЫНЕНЕ.
Словам пародненыя. Добрай традыцыяй сталі сустрэчы студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і літаратараў, прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 18 лістапада ў госці да пісьменнікаў, у офіс ГАА СПБ завіталі студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Журналістыка". Яшчэ пра падзею:
14 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка падрыхтавалі літаратурны партрэт "Шматграннасць творчай асобы В. С. Караткевіча" да дня нараджэння пісьменніка. Свае рысы ў літаратурны партрэт творцы ўнесла член СПБ, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Святлана ТАРАСАВА.
Карысна і цікава прайшло чарговае пасяджэнне Слонімскага раённага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса (кіраўнік член СПБ, паэтэса Ірына ВОЙТКА). Сустрэча творцаў адбылася ў доме-майстэрні аднаго з удзельнікаў суполкі, паэтэсы, народнага майстра Надзеі Салейкі і была прысвечана абмену творчым вопытам і ўдасканаленню літаратурнага майстэрства.
12 ноября в библиотеке № 9 состоялась литературная встреча учащихся 3 «А» класса СШ № 7 с членом СПБ, детской писательницей Татьяной Аркадьевной СУЧКОВОЙ под названием «Мы весёлые друзья – никому грустить нельзя». Подробности мероприятия сообщает сайт ГУК «ЦБС г. Гродно».
11 лістапада ў Беларусі пачаўся тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы. Падчас акцыі праходзяць грамадскія літаратурныя чытанні ў дзяржаўных установах культуры. У адным з іх 12 лістапада ў бібліятэцы № 7 прыняла ўдзел член СПБ, гродзенская дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Больш падрабязна тут.
10 лістапада споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння вядомай польскай пісьменніцы Зоф’і НАЛКОЎСКАЙ (1884-1954), чый лёс быў звязаны з нашым горадам. Скончыла Варшаўскую прыватную гімназію (1901). У 1922 - 27 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным.
Сначала всё было культурно, мамаша поблагодарила меня и уселась на заднее сидение. Дочку, девчушку лет пяти-шести с забавно торчащими кудряшками, она усадила на колени. Минуты три ехали молча, а потом девочка ни с того ни с сего завизжала на весь салон: «Моё счастье!»
Конкурс “Славутыя імёны малой радзімы”: вынікі падведзены. Краязнаўца Святлана КОШУР (Карэлічы) атрымала Спецыяльны дыплом за лепшую працу ў намінацыі аўтарскіх праектаў за серыю публікацый у “Краязнаўчай газеце”, прысвечаных знакамітым землякам сваёй малой радзімы. Прапануем вашай увазе артыкул Святланы Андрэеўны, прысвечаны гэтай падзеі, і шчыра віншуем калегу з узнагародай.
Каникулы с книгой. 6 ноября 2019 года в рамках цикла тематических мероприятий «Писатели города Гродно» в филиале №10 ГУК «ЦБС г. Гродно» отряды пришкольных лагерей СШ №№ 3, 34, 40 и гимназии № 9 в течение всего дня встречались с любимыми авторами, живущими в на Виктор Семёнович КУДЛАЧЁВ и Пётр Ярославович СЕМИНСКИЙ.
5 ноября в городской библиотеке №10 г. Гродно состоялся творческий вечер Дмитрия Радиончика «Грунтовые воды». На встречу со словом поэта пришли члены действующего здесь читательского клуба «Тени Пегаса», друзья и коллеги по Союзу писателей Беларуси.
Баба Яга, Лясун, Бялун і іншыя. Cябры, прапануем вашай увазе артыкул пад назвай «Міфічны свет» члена СПБ, фалькларыста Руслана КАЗЛОЎСКАГА, які ўбачыў свет на старонках часопіса «Гродно».
Беларусь глазами российского писателя Андрея Антонова. Член Союза писателей России Андрей Антонов – один из наших настоящих друзей. Тема его многих произведений – славянское единство, единение народов и культур Беларуси и России. Весьма интересно, как Беларусь воспринимается ближайшими соседями, искренними и благожелательными.
„Czytamy utwory Marii Konopnickiej” (“Чытаем творы Марыі Канапніцкай”) – грамадска-літаратурная акцыя пад такой назвай 26 кастрычніка прайшла ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання. У мерапрыемстве, прысвечаным творчасці вядомай польскай пісьменніцы, разам з педагогамі, вучнямі, а таксама іх бацькамі прыняў удзел член СПБ, паэт Дзмітрый Радзівончык.
25 кастрычніка ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання адбылася акцыя „Czy to bajka, czy nie bajka…” (“Гэта казка, ці не казка…”), прысвечаная творчасці польскай пісьменніцы Марыі Канапніцкай. Разам з прадстаўнікамі грамадскасці, вучнямі і педагогамі школы ў імпрэзе ўзяла ўдзел член СПБ, літаратуразнаўца, паэтэса Аліна САБУЦЬ.
25 кастрычніка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбыліся чарговыя Карэліцкія краязнаўчыя чытанні. Навукова-практычная канферэнцыя «Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю» была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Карэліцкім райвыканкамам. Прапануем вашай увазе рэпартаж пра падзею ад яе ўдзельніка, члена СПБ, краязнаўцы Святланы КОШУР.