• СТРАНИЦЫ
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2024

(стр.2)

25

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Вышла новая книга гродненской писательницы Ирины Фоменковой. Адресованное маленьким читателям издание называется «Чудеса детства» (частное издательское предприятие «ЛітАРы», Гродно, 2024). Книга – плод сотрудничества писательницы с учениками одной из школ города. Более подробно о новинке – здесь.

24

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Гродзенскай сярэдняй школе № 12 імя В. В. Бабко пад кіраўніцтвам нашай калегі па СПБ, літаратуразнаўцы, Заслужанага настаўніка Беларусі Алены Вітальеўны Руцкай адбываюцца прэзентацыі-абмеркаванні кнігі «Па праву жывога» (2014). Водгукі юных даследчыкаў на некаторыя з твораў кнігі прыкладаюцца. Чытаць, глядзець фота – тут.

23

  В Гродненской средней школе № 20 им. Е. И. Чайкиной 1 марта состоялась презентация новой книги Ирины Фоменковой для самых маленьких читателей, которая получила название «Чудеса детства». В мероприятии принял участие известный детский поэт Виктор Кудлачёв. Подробности сообщаются в фоторепортаже на сайте школы.

22

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В начале весны-2024 принимает поздравления с выходом новой книги член СПБ, гродненский поэт, публицист Андрей ТАТУР. Сборник юмористических рассказов получил название «Утро у колодца. Деревенские байки» (издательство «Издательские решения», Екатеринбург, 2024). О новинке и её авторе – здесь.

21

ВІНШУЕМ. Падведзены вынікі конкурсу апавяданняў газеты «Звязда». З вялікай радасцю паведамляем, што сярод пераможцаў нашы калегі па Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першае месца заняла Алена РУЦКАЯ (Гродна) з апавяданнем «Вечар успамінаў». На трэцім – Ніна РЫБІК з Астраўца за твор «Вясельны ручнік». Сардэчна віншуем пераможцаў! Падрабязнасці – тут.

20

Да Сусветнага дня пісьменніка. 27 лютага 2024 года па запрашэнні бібліятэкі ДУА «Сярэдняя школа № 35 імя М. А. Волкава г. Гродна» перад вучнямі IV класаў выступіла беларуская пісьменніца, аўтар 7 кніг Ірына САЛАТА. Разам з Ірынай Аркадзьеўнай дзеці вандравалі па старонках яе твораў, знаёміліся з іх героямі, задавалі пытанні пісьменніцы, паведамляе сайт школы.

19

ВЯРЭЙКІ. 25 лютага, у Адзіны дзень галасавання ў Беларусі, у Вярэйкаўскім Доме культуры, дзе быў абсталяваны выбарчы ўчастак, адбылася тэматычная канцэртная праграма пад назвай «Квітней, Беларусь!». З уласнымі творамі, прысвечанымі светламу вобразу Беларусі, у канцэрце прыняў удзел член СПБ, паэт Віктар КУРЛОВІЧ. Глядзець фота – тут.

18

Тыдзень роднай мовы ў Гродне. 24 лютага 2024 года ў межах літаратурна-музычнай гасцёўні «Свята роднай мовы», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, перад вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 27 імя В. В. Юртава г. Гродна» выступіла член СПБ, паэтэса Вікторыя СМОЛКА. Выступленне госці нікога з прысутных не пакінула раўнадушным, паведамляе сайт школы.

17

ТВОРЧЕСТВО НАШИХ ГОСТЕЙ. Поэтесса, прозаик Галина СМОК (Волковыск, Гродненская область) была представлена на нашем сайте неоднократно. Сегодня поэтесса увлечена жанром поэтического перевода. И в её третьей книге «Я слышу музыку в стихах» (2023) значительное место отводится переводам на русский язык поэзии классиков и современных авторов. Данная страничка посвящена поэзии украинского поэта из Гродно Григория Гармаша в переводе Галины Смок. Читать.

16

Литература и педагогика. В феврале 2024 года в ГУО «Средняя школа № 12 имени В. В. Бабко г. Гродно» стартовал новый творческий проект «Всегда будь в контакте!» с участием члена СПБ, писателя-педагога Лины БОГДАНОВОЙ (Г. А. Богдан) и её заинтересованных учеников. Подробнее о новом проекте и его успешном запуске – в фоторепортаже с места события.

15

БАРАНАВІЧЫ. Напярэдадні Сусветнага дня роднай мовы ў раённым цэнтры прэзентавалі кнігу вершаў «Мудрасць вечара» (Мінск, «Звязда», 2023) члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы Таццяны ЯЦУК (Навагрудскі раён, пражывае на Брэстчыне). Аб тым, як праходзіла знаёмства з кнігай у баранавіцкай бібліятэцы, паведамляе газета «Наш край».

14

СМАРГОНЬ. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь перад пагранічнікамі Смаргоншчыны выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Ала Клемянок. У ходзе сустрэчы гучалі вершы і песні паэтэсы ў аўтарскім выкананні. Акрамя гэтага наша калега прапанавала вайскоўцам віртуальны экскурс па гістарычных мясцінах Смаргонскага раёна, паведамляецца ў фотарэпартажы.

13

Дзень роднай мовы ў Гродне. 21 лютага ў Сусветны дзень роднай мовы ў Гродзенскай сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева выступіла даўні сябар школы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Вікторыя СМОЛКА. Госця з першых слоў заваражыла слухачоў чароўным гучаннем беларускай мовы, якая ліецца з вуснаў маладой паэтэсы, як мілагучны спеў, паведамляе сайт школы.

12

Дзень роднай мовы ў Гродне. 21 лютага члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, гродзенскія паэты Людміла Кебіч, Браніслаў Ермашкевіч і Дзмітрый Радзівончык выступілі перад вучнямі 11 класаў Гродзенскай сярэдняй школы № 31 імя Л. Г. Кляцкова. Фотарэпартаж з месца падзеі прапануе сайт дзяржаўнай установы адукацыі.

11

Дзень роднай мовы ў Гродне. 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы прайшла святочная сустрэча ў літаратурнай лабараторыі члена СПБ, гродзенскай пісьменніцы-педагога Ліны БАГДАНАВАЙ (Галіна Богдан). Творчыя эксперыменты ладзіліся пры дапамозе кнігі Галіны Анатольеўны пад назвай «Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі». Падрабязнасці – у фотарэпартажы з месца падзеі.

10

Дзень роднай мовы ў Гродне. 20 лютага ў Гродзенскай сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева выступіў член СПБ, паэт, публіцыст Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК. Літаратар правёў творчы майстар-клас, у якім звярнуў увагу на праблемы пры стварэнні мастацкіх тэкстаў. Таксама адбылася шчырая гутарка з моладдзю аб ролі роднай мовы і літаратуры ў сучасным грамадстве. Падрабязнасці паведамляе сайт школы.

9

Дзень роднай мовы ў Гродне. 20 лютага, напярэдадні Сусветнага дня роднай мовы старшыня ГрАА СПБ, беларуская паэтэса, празаік Людміла КЕБІЧ выступіла ў Гродзенскай сярэдняй школе № 5 iмя П. З. Калiнiна. Падрабязнасці літаратурнага мерапрыемства паведамляе сайт школы.

8

Дзень роднай мовы ў Гродне. 19 лютага ў Гродзенскай СШ № 39 імя І. Д. Лебедзева выступіла беларуская пісьменніца-педагог Ірына САЛАТА. Літаратурнае мерапрыемства з удзелам кандыдата ў СПБ атрымала назву «Сцяжынамі казкі», а ў ходзе яго Ірына Аркадзьеўна пазнаёміла вучняў 5-х класаў са сваімі творамі для дзяцей, паведамляе сайт установы адукацыі.

7

Дзень роднай мовы ў Гродне. 19 лютага па запрашэнні Гродзенскай сярэдняй школы № 40 імя В. І. Крэмко тут перад старшакласнікамі выступіла беларуская паэтэса Людміла КЕБІЧ. Сустрэча была прысвечана Сусветнаму дню роднай мовы. Падрабязнасці паведамляе тэлеграм-канал школы. Чытаць і глядзець фота – тут.

6

Ко Дню защитника Отечества. 17 февраля в Гродненском государственном колледже строительных технологий выступил наш коллега по Союзу писателей Беларуси, краевед, публицист, подполковник Александр СЕВЕНКО. Встреча писателя-офицера с молодёжью носила воспитательно-просветительский характер. Её подробности сообщает сайт колледжа.

5

ОБРЕТЁННЫЕ ВНОВЬ ИМЕНА. Авторский проект члена СПБ, профессора-историка, публициста, краеведа Валерия Черепицы. «Поэт и прозаик, признанный патриарх русского декаданса родился 15 января 1855 года в селе Глубокое Витебской губернии, в небогатой семье… Как поэт был довольно популярен. На его стихи писали романсы композиторы…». Николай МИНСКИЙ (1855-1937).

4

БАРАНАВІЧЫ. 8 лютага ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы, якая ўжо амаль 45 гадоў з гонарам носіць імя Валянціна Таўлая, прайшоў літаратурны вечар «Няхай жа вершы застануцца свету…», прысвечаны 110-й гадавіне з дня нараджэння заходнебеларускага паэта. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – член СПБ, паэтэса Таццяна Яцук, а таксама праўнучка В. П. Таўлая, паэтэса Наталля Несцярук. Больш падрабязна – тут.

3

СМАРГОНЬ. «Аўтар піша пра людзей, якія жывуць ці жылі побач, пра сціплых людзей працы. Яна ўмее раскрыць грані кожнага свайго героя…». У Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі журналіста, краязнаўцы Галіны АНТОНАВАЙ. Падрабязнасці паведамляе газета «Светлы шлях».

2

ЛІТШКОЛА. 8 лютага 2024 года ў створанай Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі Грамадскай літаратурнай школе займаліся вывучэннем наступнага пасля пралогу элемента кампазіцыі мастацкага тэксту – экспазіцыі. Аб тым, што атрымалася, а што не атрымалася і па якой прычыне, паведамляе наш фотарэпартаж.

1

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Очередная новинка принадлежит перу нашей коллеги по СПБ, писателя-педагога Лины Богдановой. Книга «Ой! Простите, наследили!» (Минск, «Народная асвета») – продолжение уникальной серии интерактивных рассказов «В контакте», инициатором которой является писательница из Гродно. Некоторые подробности о новой книге представлены на сайте издательства.