29 снежня ў зале пасяджэнняў Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылася традыцыйная штогадовая Калядная вечарына ў Новым замку з удзелам грамадскiх актывiстаў i замежных гасцей. Гучалі вiншаваннi, духоўныя, народныя песні і вядома, паэзія. Ад Саюза пісьменнікаў Беларусі ў імпрэзе прынялі ўдзел гродзенскiя паэты: Вікторыя Смолка, Пётр Сямінскі, Тамара Мазур, Дзмітрый Радзівончык, Таццяна Лашук.
24 снежня 2018 года спаўняецца 220 гадоў з таго дня, калi ў фальварку Завоссе Навагрудскага павета Лiтоўскай губернi Расiйскай iмперыi нарадзiўcя Адам МIЦКЕВIЧ (1798-1855), польскi паэт беларускага паходжання, публiцыст, асветнiк, дзеяч польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Адам Мiцкевiч «Пан Тадэвуш», «Гражына» i iншыя творы:
19 декабря по инициативе горкома БРСМ в Гродненской областной научной библиотеке имени Е. Ф. Карского состоялся патриотический форум «Беларусь – вчера, сегодня, завтра», посвящённый 100-летию со дня образования БССР. В мероприятии, организованном в формате диалога поколений, в качестве эксперта принял участие член СПБ, поэт, литературовед Д. Н. Радиончик.
18 декабря 2018 года в читальном зале Свислочской районной библиотеки состоялась встреча с доцентом кафедры истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин ГрГУ им. Янки Купалы, членом Союза писателей Беларуси, публицистом, общественным деятелем В. Е. Егорычевым. «Тернистый путь к свободе» – так историк определил тему своего выступления, посвящённого 100-летию образования БССР.
100-летию БССР было посвящено 7 декабря выступление члена СПБ, публициста Владимира Егорычева в городе Мосты в рамках тематической встречи с участием представителей руководства района, идеологического актива и общественных организаций. А 13 декабря с такой же лекцией писатель, учёный, педагог, общественный деятель выступил в Вороново.:
13 снежня 2018 года ў Iнстытуце развіцця адукацыі адбыўся IV абласны фестываль "Поэзия – души движенье", творчае спаборнiцтва сярод захопленых паэзiяй педагогаў. Сярод экспертаў-арганізатараў форуму – Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ. Пісьменніцкай арганізацыяй вобласцi заснаваны і ўручаны ўзнагароды лаўрэатам фестываля ў намінацыі "Малая радзіма". Ещё по теме:
12 снежня 2018 г. у гродзенскiм Музеі Максіма Багдановіча адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства “Краю мой родны!”, прысвечанае 127-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і Году малой радзімы. У iмпрэзе прынялі ўдзел нашы калегi, гродзенскiя пісьменнікi: Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савiцкая, Вікторыя Смолка, Анатоль Апанасевіч.
5 снежня “Літратурная гасцёўня” Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея в. Гудзевічы Мастоўскага раёна запрасіла гродзенскіх паэтаў Людмілу Кебіч, Вікторыю Смолку, Ганну Скаржынскую-Савіцкую і Мікалая Іваноўскага на традыцыйную сустрэчу. Зіма, каляды, Новы год, а найперш, малая радзіма – вось тыя тэмы, якія акрэслілі паэты, чытаючы свае новыя вершы. Яшчэ по тэме:
29 ноября в библиотеке №1 состоялось заседание клуба «Сябрына», на которое была приглашена гродненская поэтесса, член СПБ Людмила Шевченко. Людмила Владимировна познакомила слушателей со своими произведениями, наполненными теплом и любовью, представила свою шестую, недавно вышедшую книгу – сборник стихов для детей «Почему звенит ручей».
Сардэчна віншуем нашу калегу па пісьменніцкай арганізацыі, беларускую паэтэсу Наталлю ЦВІРКО з перамогай – 1 -м месцам у VIII Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці пісьменніка К.М.Сіманава і году Малой радзімы ў Беларусі! Усім жадаючым паспрабаваць свае сілы ў іншых літаратурных конкурсах прапануем звярнуць увагу на рубрыку "Конкурсы" нашага сайта. Больш падрабязна, калi ласка, чытайце тут:
29 ноября буква Ё — седьмая буква русского алфавита, самая молодая и самая многострадальная — отмечает день рождения. Именно 29 ноября 1783 года на заседании Академии Русской словесности княгиня Екатерина Романовна Дашкова , при участии Гавриила Державина и Дениса Фонвизина предложила заменить сочетание «io» новой буквой «ё».
З адкрыццём, “Літаратурны Гродна”! 22 лістапада 2018 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна” адбылося ўрачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел спецыяльна запрошаныя госці – гродзенскія творцы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Браніслаў Ермашкевіч, Святлана Тарасава, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Дзмітрый Радзівончык, Вікторыя Смолка.
“"Палескай ластаўкай" Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яна сапраўды выклікала такое ўражанне – імклівая, уражлівая, узнёслая. Якраз такой я ўбачыла яе ўпершыню на філфаку БДУ, які месціўся тады на Чырвонаармейскай вуліцы, амаль насупраць тагачаснай Ленінскай бібліятэкі…” Алена РУЦКАЯ “Палеская ластаўка. Успаміны з нагоды 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц”
«С первых строк у читателя возникает ощущение дружеской беседы. Привлекают неформальный, доброжелательный тон, подчёркнуто уважительное отношение к авторам рецензируемых текстов, независимо от степени их таланта…» Дебют поэта в публицистике. Читаем новую книгу гродненского писателя Дмитрия Радиончика, сборник критических эссе «Навстречу попутному ветру»:
отзыв из Волковыска (Г.Смок)
«Вельмі доўгі час касцёл у вёсцы Індура, што ў Гродзенскім раёне, быў у рыштаваннях. Зразумела, што «апранулі» храм нездарма, і толькі на карысць. Касцёл — адзін з найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў нашай даўніны на Гродзеншчыне, бо ёсць тут нешта адначасова зразумелае і таямнічае, нават сакральнае...» Уладзiмiр Цвiрка. Iндура.
Трыццаць пяць гадоў таму выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Аляксандр Лось і Яўгенія Ліс вырашылі адрадзіць на Смаргоншчыне старажытны народны тэатр батлейку. Пры чым аднаўленне адбывалася на мясцовым матэрыяле: Аляксандр распытваў мясцовых старажылаў пра гэты жанр мастацтва, пра сюжэты пастановак, пра асаблівасці рэпертуару мясцовых і заезджых лялькаводаў.
“Як вядома, пад знакам Года малой радзімы пройдуць і наступныя два гады — 2019-ы і 2020-ы. Да 1 студзеня ў Гродзенскай вобласці будзе сфарміраваны новы план работы ў гэтым кірунку...” Аляксандр ВЯРСОЦКІ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама: “Год малой радзімы стаў лейтматывам свят і мерапрыемстваў на Гродзеншчыне”.
14 лістапада бягучага года на чарговыя заняткі ўсіх зацікаўленых літаратурнай творчасцю сабрала Гродзенская грамадская літаратурная школа. Тэма заняткаў: “Асаблівасці сучаснай дзіцячай літаратуры і яе ўспрымання чытачамі”. Выкладчык – заслужаны настаўнік Беларусі, літаратуразнаўца Алена Вітальеўна РУЦКАЯ. Калі ласка, чытайце справаздачны рэпартаж пра падзею, а таксама артыкул А. В. Руцкай “Вялікая літаратура для маленькіх чытачоў”:
20 лістапада 2018 споўнілася б 70 гадоў самай рамантычнай з усіх беларускіх паэтэс Яўгеніі ЯНІШЧЫЦ. Вобраз гэтай паэткі многімі даследчыкамі заслужана лічыцца тварам беларускай жаночай паэзіі, а творчасць яе называюць недаацэненай крытыкамі. Да гэтай знакавай і сумнай юбілейнай даты прымеркаваны артыкул гродзенскай літаратуразнаўцы Аліны Сабуць “Зорны свет зямной паэткі. Партрэт Яўгеніі Янішчыц”:
ЗЕМЛЯКІ. 13 лістапада ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна пад назвай “Жыццё на сцэне”, якая была прымеркавана да 115-годдзя з дня нараджэння народнага артыста БССР і СССР Аляксандра Ільінскага. Мерапрыемства правяла краязнаўца, член СПБ Святлана КОШУР. Прапануем вашай увазе рэпартаж пра падзею: .
1 лістапада беларуская літаратурная грамадскасць урачыста ўшанавала памяць беларускага пісьменніка з пакалення “шасцідзясятнікаў”, празаіка Вячаслава Адамчыка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 85 гадоў. А 3 лістапада з нагоды юбілею на Дзятлаўшчыне адбыліся мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ.