БЛАГАДАТНЫ АГОНЬ І ЖЫЦЦЯДАЙНАЕ СЛОВА
Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў: напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку па гарадах і вёсках Беларусі выпраўляецца духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, каб завяршыць свой шлях у вызначаны дзень ў сталіцы гэтага свята. На адзін дзень горад-герой Мінск дэлегіруе гэтае пачэснае права нейкаму з гарадкоў Беларусі, адметнага сваімі слыннымі сынамі і справамі. Сёлета, у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, такой сталіцай у чарговы раз заканамерна стане слаўны горад Полацк. … чытаць
ЧЫМ СЛОВА НАША АДГУКНЕЦЦА?
Неяк напярэдадні Дня друку мне патэлефанавала вясковая жанчына – яна хацела пагаварыць менавіта з галоўным рэдактарам. Размаўлялі мы доўга – і, прызнаюся, больш падрабязнага і глыбокага інтэрв’ю мне даваць не даводзілася. Нават калегі, які летась да Дня друку учынілі мне публічны “допыт”, “капалі” не так глыбока – а мо проста пашкадавалі і скарысталі няпісанае журналісцкае “табу” на некаторыя пытанні? … чытаць
Кругазварот дабра ў прыродзе
Вяртаюся вечарам дамоў з работы. Як звычайна, позна, як заўсёды, стомленая… І думка толькі адна: пакарміць чым-небудзь на хуткую руку сваіх сямейнікаў ды хоць крышку адпачыць. А тую работу, што яшчэ дахаты нясу, заўтра раненька падымуся – і дараблю, сёння ўсё роўна ніякіх сіл няма. Пра настрой, вядома, гаворкі няма – які ўжо там пазітыў і радасць жыцця… чытаць
ЧАРНОБЫЛЬ: ТРАГЕДЫЯ ЦІ ГЕРАІЗМ?
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, з часу якой мінуў ужо – цяжка ўявіць! – 31 год, з разраду рэальных падзей усё больш пераходзіць у шэраг гістарычных дат. Так, ёсць сведкі, якія памятаюць, як усё адбывалася – і могуць пра гэта расказаць. Але вырасла ўжо цэлае пакаленне маладых людзей, для якіх Чарнобыль, як і Вялікая Айчынная вайна, як і ўвод савецкіх войскаў у Афганістан – нешта далёкае, трагічнае і не вельмі зразумелае … чытаць
ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ
Найперш я хачу прызнацца ў любові да сваёй прафесіі журналіста. Бацька хацеў, каб я стала пракурорам. А мама заўсёды, нават у мае невялікія дзіцячыя ці “вострыя” падлеткавыя гады, усё давярала вырашаць мне самой. І таму я, нягледзячы на свае правінцыйныя комплексы (“дай бог нашаму цяляці воўка спаймаці”), прыйшла ў журналістыку – хоць і даволі звілістым шляхам. І сёння ў чарговы раз буду адзначаць Дзень друку як сваё прафесійнае свята. За што я вельмі ўдзячна і сваёй мудрай маці, і свайму першаму рэдактару Арсенію Андрэевічу Сакуну, які стаў для мяне больш чым настаўнікам, і калегам, якія падхвальвалі, крытыкавалі, падказвалі, падсмейваліся – словам, вучылі жыццю і прафесіі. Ім я таксама хачу, хоць і з вялікім спазненнем, прызнацца ў сваёй удзячнай любові – і вельмі шкадую, што не зрабіла гэтага раней, бо зараз ужо “адных няма, а іншыя -- далёка…” … чытаць
Чарнобыльскі Вялікдзень
Святам святаў называюць Пасху. І з’яўляецца яна такой ва ўсіх сэнсах. Найперш --як сімвал Уваскрэсення Хрыста, якое дало ўсяму чалавецтву надзею на збаўленне, выратаванне, дараванне. А яшчэ -- як сімвал адраджэння, абуджэння ад зімовай спячкі ўсяго жывога. Бо гэта таксама адраджэнне: уваскрэшанне травінкі, якая восенню ўпала на зямлю, распласталася перад халодным сіверам; ліста, які выпусціў са сваёй далонькі клапатлівую руку-галінку маці-дрэва – і панёс яго вецер па свеце, кідаючы то пад цяжкія чаравікі прахожых, то ў брудную бездань халоднай лужыны; яблыка, што наліўшыся, накрасаваўшыся, так і не спакусіла сваім румяным бокам ніводнага мінака – і ўпала, знясіленае, ў высокую траву, каб памерці незапатрабаваным… . чытаць
ПЕНСІІ Ў КРАІНЕ “РАЗВІТОГА САЦЫЯЛІЗМУ”
Ну вось, падзея, пра магчымасць і неабходнасць якой гаварылі апошнія гадоў, мусіць, з пятнаццаць, адбылася: на мінулым тыдні Прэзідэнт краіны падпісаў Указ аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Пачынаючы з наступнага года, мужчыны і жанчыны “памаладзеюць” на тры гады – праўда, працэс будзе адбывацца паступова, “з крокам” у паўгода. чытаць
КРОК ДА ЛЮБОВІ, А ЗНАЧЫЦЬ – ДА БОГА
Сустрэча на Кубе Свяцейшага Папы Рымскага Францыска і Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла стала падзеяй сусветнага маштабу. Упершыню з часоў расколу хрысціянства на каталіцызм і праваслаўе кіраўнікі абодвух Цэркваў змаглі пераступіць праз векавыя наслаенні непаразуменняў, крыўдаў, непрыняцця, варожасці, абняцца і сказаць: “З радасцю мы сустрэліся як браты па хрысціянскай веры, якія пабачыліся, каб “гаварыць вуснамі да вуснаў”, ад сэрца да сэрца, і абмеркаваць адносіны паміж Цэрквамі, надзённыя праблемы нашай паствы і перспектывы развіцця чалавечай цывілізацыі” чытаць
У ЦАРКВЕ
Некалі даўно, у мінулым жыцці, яны былі блізкімі родзічкамі. Хадзілі адна да адной на дні нараджэння і іншыя святы, дарылі падарункі, дзяліліся запаветным. Потым нечага пасварыліся – ці памятаюць ужо самі, з-за чаго? Сварка з-за дробязі разрасталася, як снежная лавіна, успаміналіся колішнія забытыя ці дараваныя крыўды і недагаворкі: “Ты казала, я казала” – і паступова накрыла абедзвюх дзевятым валам нянавісці – такім, што ні ўздыхнуць, ні войкнуць. Цяпер яны -- непрымірымыя ворагі. Не вітаюцца, не размаўляюць. І ў размовах з іншымі для азначэння адна да адной ужываюць адзін толькі займеннік трэцяй асобы – “Тая”. Часам дадаючы да яго яшчэ які-небудзь назоўнік ці прыметнік – “ведзьма”, “шалёная”, “аферыстка”. чытаць
РОЗДУМ ПЕРАД СНОМ:
ЛЮДЗІ - ЗЛЫЯ? ЦІ ДОБРЫЯ?
Часта можна пачуць, што людзі зараз сталі больш злымі, зайздрослівымі, меркантыльнымі, не здольнымі на спагаду, спачуванне, дапамогу, міласэрнасць – не тое, што калісьці, калі і цукар быў саладчэйшы, і вада макрэйшая, а галоўнае – мы маладзейшыя… Аднойчы мы нават паспрачаліся з гэтай нагоды з адной маёй знаёмай – дарэчы, жанчынай вельмі харошай, якой давялося зведаць нямала бяды і крыўды ў сваім жыцці -- і не растраціць пры гэтым дабрыні і спагады да іншых. чытаць
СЛЯЗА НЕАДПЛАКАНАЯ
У першыя гады журналісцкай працы неяк давялося мне спаткацца з адной бабуляй і затым пісаць пра яе (жаночы? чалавечы?) подзвіг – інакш не скажаш. За даўнасцю часу забыліся некаторыя дэталі, але не ідзе з памяці сама гісторыя. …Сын у той жанчыны памёр. Нявестка, як кажуць, “збадзялася” – з’ехала за свет, пакінуўшы на руках хворай свякроўкі, ужо тады пенсіянеркі, чацвёра малых дзяцей. Пенсія ў бабулі па тым часе была 12 рублёў. Не ведаю, ці атрымлівала яна якую-небудзь дапамогу ад дзяржавы – калі і атрымлівала, то мінімальную. Але ўнукаў у інтэрнат, як яе ні ўгаворвалі, не аддала. Ніводнага. Усіх падняла, вывучыла, на ногі паставіла. У ногі хацелася той бабулі пакланіцца! чытаць
Метастазы стяжательства
Помните Шуру Балаганова из «Золотого теленка» Ильфа и Петрова? Когда он на вопрос Остапа Бендера, сколько же денег ему нужно для полного счастья, после долгих подсчетов выдал абсолютно точную цифру: 6 тысяч 400 рублей. А через пять минут после того, как сын турецко-подданного дал ему 50 тысяч, украл 5 рублей – по привычке… Скажите, а вы бы могли ответить на этот конкретный вопрос также предельно точно? Вот вам, именно вам, сколько денег не хватает для полного счастья? …Пенсионерка, стараясь растянуть свои два-три миллиона до заветного числа следующего месяца, горестно вздыхает: «Вот бы в следующем месяце тысяч пятьсот прибавили… А лучше – миллион… Тогда бы на все-все хватило!» чытаць
ДОБРАЕ СЛОВА ПРЫЕМНА НЕ ТОЛЬКІ КОШЦЫ
Скажаце, вам даўно гаварылі кампліменты? Ці проста добрыя словы? Ну, пра тое, што вы цудоўна выглядаеце, што выдатны прафесіянал, добры чалавек -- ці чаго вы там яшчэ заслугоўваеце? Ах, на апошнім юбілеі… А юбілеі бываюць не часта… А самі вы калі гаварылі сваёй жонцы, што яна цудоўная гаспадыня і такога смачнага баршчу больш ніхто не ўмее варыць? Ці мужу – што ў яго залатыя рукі (дабрэйшае сэрца, цудоўны голас, рыбалавецкі талент)? Ці падначаленаму – што лепш яго гэтую работу ніхто б не зрабіў? Ці начальніку… Хоць пра начальнікаў памаўчым – гаварыць кампліменты начальству лічыцца ўвогуле дрэнным тонам: калі дазволіў сабе такое – значыць, падхалім і “шасцёрка”, у фаварыты набіваецца. І калі падначаленаму – таксама нешта не чыста. І жонцы – яшчэ падумае, што ў нечым правініўся. І мужу… чытаць
РОЗДУМ ПЕРАД СНОМ:
ПРА БЕЖАНЦАЎ, ЕЎРОПУ І БЕЛАРУСЬ
Каторы ўжо тыдзень ва ўсіх выпусках навін тэма нумар адзін – бежанцы, якія запаланілі ўсе еўрапейскія дарогі, параходы, цягнікі, аўтобусы, тэлеканалы, першыя палосы газет… Ад дзіцячых вачанят, якія спалохана глядзяць у аб’ектыў фотаапарата і відэакамеры; спакутаваных, знясіленых твараў захутаных у хіджаб жанчын, што туляць да сябе немаўлят, сціскаецца сэрца. Разумееш: не ад добрага жыцця людзі кідаюць свой дом, пажытак і імкнуцца ў невядомасць. Іх гоніць вайна, страх за жыццё – сваё і дзяцей. Колькі выпрабаванняў чакае іх паперадзе, ведае хіба што бог: колькі ўжо бежанцаў, што імкнуліся знайсці лепшую долю, не дабраліся да зямнога раю, якім ім уяўляюцца Германія, Швецыя, Францыя ды іншыя багатыя еўрапейскія краіны, трапілі (ці не трапілі) у рай нябесны, заўважаныя ці незаўважаныя пры гэтым рэпарцёрамі… Людзей, безумоўна, шкада. Але, калі паспрабаваць выключыць эмоцыі і ўключыць здаровы сэнс, то непазбежна ўзнікаюць адвечныя рускія пытанні: “Хто вінаваты?” і “Што рабіць?” чытаць
Среда размышления:
В воздухе пахнет грозой…
Считанные дни остались до окончания 2015 года. Уже наряжаются ёлки, зажигаются разноцветные гирлянды, пишутся письма Деду Морозу, учатся стихи для новогодних утренников и продумываются новогодние костюмы для детей и взрослых. И жители планеты Земля уже начинают оглядываться на практически прожитый год и «подбивать бабки» -- оценивать, чего в этом году было больше – счастья или горя, радостей или неудач… И если вы относитесь к первой категории – я искренне за вас рада и от души поздравляю! Потому что – и с этим, как мне кажется, никто не станет спорить -- чисто объективно уходящий год был тяжелым и для мира в целом, и для нашей страны в частности… А если нет покоя во всем «королевстве», то и «верноподданным» живется, за редким исключением, несладко… чытаць