Верай і праўдай служыў Пецька шмат гадоў сваім гаспадарам. Спраўна ахоўваў курыны гарэм, рэгулярна таптаў курачак, не падпускаў да куранят суседскага ката Пірата і першым апавяшчаў пра ўзыход сонца сваім гучным “Ку-ка-рэ-ку!” Аніводнага разу ён, у адрозненні ад іншых пеўняў, не клюнуў падшыванца Віцьку, які так і цэліў у яго з рагаткі…
.... чытаць далей
Нарэшце Валька атрымала тое, пра што так марыла апошнія дні – тата купіў ёй пераводныя малюнкі. Дзяўчынка даўно ведала, куды яна іх будзе наклейваць. Найперш – на заплечнік. Каб задавака Зінка лопнула ад зайздрасці, убачыўшы прыгажуню Папялушку на вальчыным партфелі. Другі малюнак яна прылепіць на абгортку дзённіка, і Вольга Сяргееўна абавязкова скажыць штосьці прыемнае ў адказ. Трох парсючкоў неабходна перавесці на футалар баяна, а Ката ў ботах – на сам баян. Яшчэ дзвюм карцінкам было запланавана месца на шкле кніжнай паліцы і на люстэрку ў дзіцячым пакойчыку.
.... чытаць
Высокія Татры – найвышэйшая частка ўсяго ланцуга Карпацкіх гор, натуральная мяжа паміж Польшчай і Славакіяй. Мясціны гэтыя вядомыя сваімі горналыжнымі курортамі, надзвычайна маляўнічым і разнастайным пейзажам: тут ёсць патухшыя вулканы, падземныя пячоры, ледніковыя азёры, вадаспады і ледаспады.
Здавалася б, якое дачыненне гэта мае да невялічкай вёскі Старая Рудня, што знаходзіцца на Смаргоншчыне? Чаму менавіта сюды, у Старую Рудню, далятаюць весткі са Славакіі, дакладней, невялічкага горнага пасёлка Лендак? А летам мінулага года дачка мясцовага жыхара Генрыха Гальчына разам са сваёй сям’ёй наведалася ў Высокія Татры да радні па бацькавай лініі.
.... чытаць
Даўно ў Гэльчынай хаце не было столькі весялосці, шуму, дзіцячага гвалту. І хоць за апошнія гады адзіноцтва, асабліва пасля таго, як аўдавела, яна прызвычаілася да цішыні і спакою, усё адно была вельмі рада, што менавіта на куццю з’ехаліся ўсе яе сыны з сем’ямі. У ранейшыя часы куцця пад дахам роднай хаты была амаль абавязкам для яе дзяцей. Дзе б ні былі, але на вячэру 24 снежня абавязкова павінны былі патрапіць дамоў.... чытаць
Сымона ўсе ведалі, як вялікага майстра на ўсялякія выдумкі і прыколы. Як кожны сапраўдны рыбак, ён быў і сапраўды выдумляльшчык, але так пераканаўча апавядаў пра ўсе свае здарэнні, што цяжэй было не паверыць. Хоць і веры дужа ніхто не даваў. Таму і Вальдусь верыў і не верыў Сымонавым словам пра д’ябла, якога той нібыта толькі што бачыў на Вяллі... чытаць
Калі па-праўдзе казаць, то смаргонцы не больш і не менш прымхлівыя, чым жыхары іншых мясцін нашай Бацькаўшчыны. Аднак у большасці з іх, асабліва ў людзей сталага ўзросту, захаваліся паважлівыя адносіны да прамоўленага слова. Ці не з паганскіх часоў перадаецца праз пакаленні святая вера ў тое, што сказанае слова можа магічным чынам матэрыялізавацца. Таму нават у вялікай злосці асцерагаюцца мае землякі не тое што клясці чалавека, але нават і жывёліне ліха зычыць.. чытаць
Першае купанне нованароджанага немаўляці – не проста працэдура. У беларусаў – гэта амаль што абрадавая падзея, накшталт першага прычасця. У даўнейшыя часы на першае купанне запрашалі найбольш дасведчаную і вопытную кабету, абавязкова добрую, чулую, незайздросную, каб, не прывядзі Божа, не сурочыла дзіцятка! За гэтую паслугу абавязкова належыла заплаціць, хоць невялікія грошы купальшчыцы, якую з гэтага часу называлі “бабкай”, нягледзячы на яе ўзрост. чытаць
У народзе кажуць: “Сей агуркі на Пахом – будзеш цягаць мяхом!”
Барсучыха разам са сваёй суседкай Мінчучыхай якраз на Пахома высадзілі расаду агуркоў пад плёнку. Добра расада прыжылася, хутка ў рост пайшла, заквітнела, а потым і агурочкі з’явіліся. Ці то вясна добрая была, ці сапраўды святы Пахом дапамог, толькі ўраджаю такога багатага жанчыны колькі жывуць не мелі. Усіх агуркамі забяспечылі: і сыноў, і дачок, і сабе насалілі ды намарынавалі. А гуркам канца няма, усё растуць ды растуць. чытаць

Ехаў чалавек праз Смаргонь. Быў ён тут упершыню па службовых справах. Вырашыўшы ўсе пытанні і маючы ў запасе некалькі вольных гадзін, захацеў зазірнуць у Міхневічы на госці да армейскага сябра, з якім разам гадоў дваццаць таму служыў у войску яшчэ “пры Саюзе”.Першыя гады пасля службы сябры падтрымлівалі перапіску, запрашалі адзін аднаго ў госці. Ды так і не выбраліся. Потым пажаніліся, абвешаліся сямейнымі клопатамі, дзецьмі – не да гасцяванняў. Тым часам Перабудова і ўсе яе наступствы падзялілі сяброў дзяржаўнымі межамі: адзін апынуўся ў вольнай Латвіі, а другі – у незалежнай Беларусі.....чытаць...

Індык, як вядома, птушка далікатная. Нездарма яе называюць паўночным паўлінам. Вельмі яна цяпло любіць, таму у нашых мясцінах яйкі пачынае прыносіць позна, ды і мала. З гэтай нагоды гаспадары не вельмі хочуць разводзіць індычак, ды і тое больш дзеля мяса, бо растуць і вагу набіраюць яны куды хутчэй, чым курыца. Цетка Параска аднойчы паквапілася на дармавых індычак, перабольшыла дасягненні сучаснай навукі генетыкі дый папалася на кручок свайго кума дзядзькі Фядося, вядомага смаргонскага жартаўніка. Вось як яна сама апавядала гэту «трагічную» старонку свайго жыцця...чытаць...