АДНА ЗЯМЛЯ

 

І ён пакінуў горы далёкія, як сон…

 

Высокія Татры – найвышэйшая частка ўсяго ланцуга Карпацкіх гор, натуральная мяжа паміж Польшчай і Славакіяй. Мясціны гэтыя вядомыя сваімі горналыжнымі курортамі, надзвычайна маляўнічым і разнастайным пейзажам: тут ёсць патухшыя вулканы, падземныя пячоры, ледніковыя азёры, вадаспады і ледаспады.

Здавалася б, якое дачыненне гэта мае да невялічкай вёскі Старая Рудня, што знаходзіцца на Смаргоншчыне? Чаму менавіта сюды, у Старую Рудню, далятаюць весткі са Славакіі, дакладней, невялічкага горнага пасёлка Лендак? А летам мінулага года дачка мясцовага жыхара Генрыха Гальчына разам са сваёй сям’ёй наведалася ў Высокія Татры да радні па бацькавай лініі.

 

Гальчын - не зусім тыповае для смаргонскіх мясцін прозвішча. І хоць Генрых нарадзіўся ў Беларусі, пячаткапрышлызамацавалася за ім дзякуючы бацьку. Антона Гальчына наогул называлі аўстрыякам. А ўсё з-за таго, што ў нашых мясцінах ён аказаўся падчас Першай сусветнай вайны ў складзе аўстра-венгерскай арміі. Яго сын Генрых успамінае, што па аповедах бацькі, той ніякага ўдзелу ў ваенных дзеяннях не прымаў, бо знаходзіўся пры інтэнданцкай службе. Кравец па спецыяльнасці, ён шыў і рамантаваў вопратку для ваенных. Час ад часу выконваў заказы мясцовых жыхароў. Чаму пасля падпісання міру і заканчэння вайны не захацеў варочацца на сваю радзіму, дзе жылі бацькі і сёстры, – застаецца тайнай. Пра матывы і сапраўдныя прычыны можна толькі здагадвацца.

Як вядома з гісторыі, Аўстра-Венгрыя была адной з найбуйнейшых еўрапейскіх манархій пачатку мінулага стагоддзя. У склад шматнацыянальнай дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі, на якіх жылі венгры, аўстрыйцы, чэхі, славакі, палякі, румыны, прадстаўнікі паўднёвых славян. Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне, дзякуючы пад’ёму нацыянальна-вызваленчага руху, так званая манархія Габсбургаў распалася. Маніфест Карла І аб прадастаўленні аўтаноміі нацыянальным згуртаванням ужо не мог спыніць краху.

У лістападзе 1918 года парламент Венгрыі абвясціў аб звяржэнні імператара Карла І. Пасля распаду манархіі былі ўтвораны буржуазныя дзяржавы: Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія, частка тэрыторый увайшла ў склад Югаславіі, Румыніі, Польшчы.

Войцех Гальчын, бацька нашагааўстрыяка”, займаў вельмі актыўную грамадскую пазіцыю падчас дзяржаўнага самавызначэння новаўтвораных і набыўшых незалежнасць дзяржаў. Жыхары пасёлка нават абіралі яго дэлегатам на народнае веча, дзе ён адстойваў правы польскага насельніцтва Славакіі. Але тэрыторыя, на якой жылі Гальчыны, не была далучана да Польшчы, а заставалася ў складзе Чэхаславакіі. Толькі ў студзені 1993 года Славакія набыла самастойнасць. Але пра грамадска_палітычную дзейнасць свайго бацькі не мог ведаць яго сын Антон, які застаўся ў Беларусі, зарабляў сабе на жыццё пашывам вопраткі для мясцовых жыхароў. Нейкі час жыў хлопец у Маркоўцах. Затым пазнаёміўся з прыгажуняй Схаластыкай са Старой Рудні. Набыўшы зямлю ў Старой Рудні, Антон пабудаваў там дом, у якім і пачаў жыць са сваёй жонкай. Яго любая Схоля нарадзіла яму трох сыноў. Адзін потым жыў у Літве, другі з’ехаў аж у Петразаводск. У бацькоўскай хаце застаўся Генрых. У 1961 годзе Генрых Антонавіч ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Вандай Рогач, якая пачала будаваць хату акурат на сядзібе Гальчыных. Дабудоўвалі і абуладкоўвалі жыллё разам. Выгадавалі пяцёра дзяцей. Генрых Антонавіч ад бацькі ведаў, што ў Славакіі жывуць яго сваякі, родная сястра брата, якая нарадзілася ў той год, калі Антон пайшоў на вайну. Але наведацца на радзіму сваіх продкаў так і не ўдавалася. Затое яго дачка Ліля аднойчы здзейсніла падарожжа ў горную краінуВысокія Татры. Адзін з яе дзядзькоў запытаў: “Як вы можаце жыць на плоскай раўніне? Горы – гэта ж казка!” Напэўна, ён не мог зразумець іншага: чаму не вярнуўся ў чароўныя горы Антэк Гальчын. Чым яго зачаравала азёрналясная краіна? Магчыма, лясамі. Бо і яго сын Генрых меў вялікую асалоду ад паходаў па лясных абшарах, быў адмысловым паляўнічым. Пасёння многія трафеі (напрыклад, ласіныя рогі) захоўваюцца ў доме.

Наступны раз наведаць сваякоў у Славакіі Гальчыны-Пілецкія мяркуюць праз год-другі, акурат на юбілей да бацькавай цёткі хочуць завітаць. Ліля Генрыхаўна палюбіла горы, а яе дачка Вераніка адчула ў сабе пульсацыю крыві гуцулачкі, горныя краявіды цягнуць да сябе магнітам. Відаць, гены спрацавалі.

 

Ала СТРАШЫНСКАЯ.