Сумесны праект Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ і ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»
Субота, 28 верасня 2019 года стала днём правядзення чарговай акцыі “Творы і творцы”. У ролі галоўнай дзеючай асобы мерапрыемства выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, госць з Ваўкавыскага раёна, паэт Мікалай ІВАНОЎСКІ.
чытаць
Чарговы этап сумеснага праекта Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, грамадска-літаратурнай акцыі «Творы і творцы» адбыўся 31 сакавіка 2019 года. На сустрэчу з нядзельнымі наведвальнікамі галоўнай бібліятэкі вобласці прыйшла наша калега па СПБ, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэтэса Святлана ТАРАСАВА.
чытаць
Нядзеля, 27 студзеня 2019 года стала датай чарговай сустрэчы ў межах сумеснага праекта Гродзенскай абласной бібліятэкі і ГАА СПБ, грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы”. На гэты раз на спатканне з гродзенскімі аматарамі літаратуры прыйшоў таксама наш калега па СПБ, паэт, бард, мастак, блогер Анатоль АПАНАСЕВІЧ.
чытаць, а таксама глядзець.
1 снежня 2018 года галоўнай дзеючай асобай сумеснай грамадска-літаратурнай акцыі Гродзенскай абласной біблія.тэкі і Гродзенскага аддзялення СПБ “Творы і творцы” стала старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі, беларуская паэтэса, празаік Людміла Антонаўна КЕБІЧ. чытаць
21 кастрычніка 2018 года ў межах сумеснай грамадска-літаратурнай акцыі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ пад такой назвай сустрэчу з нядзельнымі наведвальнікамі бібліятэкі правёў член СПБ, публіцыст Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ.
чытаць
Знаёмства з аўтарамі сучаснай айчыннай паэзіі і прозы, цікавыя гутаркі пра мастацтва, прыемныя сустрэчы, новыя ўражанні. Усё гэта – кожны месяц у рамках нашага грамадска-літаратурнага праекта. ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага" і Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ запрашаюць! 22 верасня ў акцыi "Творы i творцы" прыняла ўдзел празаік, публіцыст Ірына ФАМЯНКОВА. чытаць
Яе называюць самай юнай у Саюзе пісьменнікаў Беларусi, самай узнёслай і сентыментальнай з сучасных паэтак нашага краю. У свае дваццаць з невялікім яна паспела стаць аўтарам дэбютнага зборніка паэзіі; адзначыцца публікацыямі ў мностве літаратурных выданняў Беларусі, Расіі, Польшчы; прыдумаць новы жанр – "вершаваныя паштоўкі"... 20 мая ў грамадска-літаратурнай акцыі "Творы і творцы" прыняла ўдзел беларуская паэтэса з Гродна Вікторыя СМОЛКА. чытаць
Сумесны праект Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага, традыцыйная грамадска-літаратурная акцыя “Творы і творцы” дапамагае бліжэй пазнаёміць мясцовых кнігалюбаў з сучасным літаратурным светам Прынёмання. Нядзельнай раніцай 29 красавіка на спатканне з аматарамі кнігі прыйшла празаік Ліна БАГДАНАВА. чытаць
Чарговы этап сумеснай грамадска-літаратурнай акцыі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ "Творы і творцы" адбыўся 18 сакавіка і быў прысвечаны надыходзячаму Міжнароднаму дню паэзіі. Нечакана для сябе нядзельныя наведвальнікі бібліятэкі трапілі на цікавае мерапрыемства – на сустрэчу з вядомым гродзенскім літаратарам, членам СПБ Пятром СЯМІНСКІМ.
чытаць
Нязмушана… Цёпла… Душэўна. Менавіта такія эпітэты можна было пачуць аб выступленні гродзенскай паэтэсы, члена СПБ, лаўрэата Прэміі А.І.Дубко Людмілы ШАЎЧЭНКІ ад усіх, хто прыйшоўшы ў абласную бібліятэку ў нядзелю, 11 лютага, стаў удзельнікам грамадска-літаратурнай акцыі "Творы і творцы".
чытаць
28 студзеня ў Гродне стартавала грамадска-літаратурная акцыя "Творы і творцы". Першы (пілотны) этап новага сумеснага праекта Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага і Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прайшоў у нядзелю з удзелам члена СПБ, гродзенскага паэта Дзмітрыя РАДЗІВОНЧЫКА.
чытаць