Паважаныя
сябры!
Конкурс, прысвечаны Дню Перамогі і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў завершаны. Гэта была першая наша спроба арганізаваць конкурс на
старонках сайта Саюза пісьменнікаў, мы вельмі задаволены, што на наш заклік
адгукнуліся нашы чытачы. Сёння мы дзякуем усіх удзельнікаў конкурса, аб’яўляем пераможцаў і просім іх даслаць нам больш падрабязныя звесткі пра сябе і сваю
творчасць для змяшчэння на сайце. А таксама свае падрабязныя адрасы для
інфармацыі і перасылкі дыпломаў.
АЛЕНА ЯСЭК з Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
атрымае Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшы твор на ваенную тэматыку”
ЯЎГЕН КАРПАЎ з г. Яраслаўля Смаленскай вобласці атрымае Дыплом пераможцы за лепшы твор у
намінацыі “Паклонімся героям-ветэранам”
Шчыра віншуем
пераможцаў, жадаем новых цікавых твораў і перамог!
Спадзяёмся на
сяброўства і ўдзел у новых нашых конкурсах. Сачыце за аб’явамі!