«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. РАЗВЯЗКА»
19 верасня 2024 года занятак на тэму «Кампазіцыя твора. Развязка» аднавіў пасля трохмесячнага летняга адпачынку працу нашай літаратурнай школы.
На думку тэарэтыкаў, галоўнае ў добрай развязцы – лагічнасць. Дасягаецца яна напісаннем развязкі ў самым пачатку распрацоўкі сюжэту. Акрамя логікі, гэтага асноўнага крытэрыя правільнай развязкі, ёсць і іншыя. Чытаць.
«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. КУЛЬМІНАЦЫЯ»
16 мая у ходзе гутаркі былі закрануты надзвычай важныя аспекты філасофіі чалавечага быцця ў свеце людзей і ў свеце мастацтва, каштоўнасныя арыенціры, неадназначныя моманты гісторыі мастацтва і нашай агульнай гісторыі. Чытаць.
«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. РАЗВІЦЦЁ ДЗЕЯННЯ»
10 красавіка школа падышла да вывучэння самага аб'ёмнага элемента кампазіцыі літаратурнага тэксту – развіцця дзеяння. У офісе ГрАА СПБ красавіцкім вечарам сабраліся нашы сябры па літаратурнай супольнасці горада над Нёманам, людзі рознага ўзросту. Чытаць.
«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ЗАВЯЗКА»
13 сакавіка адбыліся чарговыя заняткі школы з доўгатэрміновага цыклу «Мастацкія дэталі. Кампазіцыя твора». Удзельнікі праекта займаліся вывучэннем завязкі (тэма «Кампазіцыя твора. Завязка»). Чытаць.
«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ЭКСПАЗІЦЫЯ»
Падчас сустрэчы 8 лютага аўдыторыя паспрабавала знайсці адказы на няпростае пытанне, якое мучыла нас яшчэ з мінулага занятку, – чым жа экспазіцыя адрозніваецца ад пралогу? Чытаць.
«КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА. ПРАЛОГ»
Пралог можна назваць самым аптымістычным з элементаў кампазіцыі твора. 18 студзеня 2024 года менавіта з вывучэння пралогу пачалося паэтапнае знаёмства з усімі элементамі кампазіцыі. Чытаць.
«МАСТАЦКІЯ ДЭТАЛІ. КАМПАЗІЦЫЯ ТВОРА»
19 cнежня 2023 года пачата вывучэнне кампазіцыі літаратурнага твора. Занятак на тэму «Мастацкія дэталі. Кампазіцыя твора» насіў аглядны характар і даў старт паэтапнаму даследаванню на практыцы элементаў кампазіцыі. Чытаць.
ДЫЯЛОГ. ЗАНЯТАК ДРУГІ.
21 лістапада 2023 года ў Грамадскай літаратурнай школе прайшоў другі занятак па тэме «Мастацкія дэталі. Дыялог». У межах занятку адбылася прэзентацыя кнігі Аліны Сабуць «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры XX-XXI стагоддзяў». Чытаць.
ДЫЯЛОГ
12 кастрычніка 2023 года адбыліся чарговыя заняткі ў Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе. Тэма заняткаў «Мастацкія дэталі. Дыялог» прыцягнула ўвагу зацікаўленых людзей рознага ўзросту.
ЯК КАРАБЕЛЬ НАЗАВЕШ...
18 мая 2023 года ў грамадскай літаратурнай школе займаліся тэарэтычным і практычным даследаваннем такой важнай мастацкай дэталі, як загаловак (або назва твора).
НЕ ТОЛЬКІ ПРА ЗНЕШНАСЦЬ
19 красавіка 2023 года школа працавала з паняццем «партрэт» як разнавіднасцю мастацкай дэталі. У рамках вывучэння розных аспектаў формы мастацкага твора, пачатага ў мінулым месяцы, партрэт літаратурнага персанажа прыняў эстафету ад паняцця «літаратурны пейзаж»
«Мастацкія дэталі. Пейзаж»
4 сакавіка 2023 года (гістарычны момант) ў літаратурнай школе перайшлі да вывучэння формы мастацкага твора. Стартавым пунктам на гэтым працяглым шляху вырашана было зрабіць тэму «Мастацкія дэталі. Пейзаж».
«Родная мова: імправізацыя»
28 лютага ў літаратурнай школе займаліся імправізацыяй. Не проста імправізацыяй, а практычнымі даследаваннямі магчымасцяў нашых родных моў. Мерапрыемства было прысвечана Тыдню роднай мовы на Гродзеншчыне. чытаць
ПАФАС
17 студзеня 2023 года на занятках Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы спрабавалі даследаваць паняцце «пафас». Павучыліся адрозніваць віды, тыпы пафасу і сродкі яго мастацкага выражэння. Кожны аўтар пры дапамозе калег вызначыў галоўны пафас сваёй творчасці...
ІДЭЯ МАСТАЦКАГА ТВОРА
22 снежня 2022 года ў офісе Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Гродне зноў сабраліся слухачы Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы. Тэма чарговых заняткаў «Ідэя мастацкага твора» гучыць вельмі сур'ёзна.
КАНФЛІКТ
Ад праблем літаратуры да псіхалогіі сучаснага чалавека прыйшлі ў сваім дыспуце слухачы створанай Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ грамадскай літаратурнай школы, якая 13 кастрычніка 2022 года расчыніла свае дзверы для ўсіх зацікаўленых. Гутарка ішла аб паняцці «канфлікт», яго разнавіднасцях і ролі ў мастацтве.
ВАКОЛ ПРАБЛЕМЫ
11 сакавіка 2020 года ў створанай нашай пісьменніцкай арганізацыяй Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе прайшлі чарговыя заняткі, прысвечаныя структурным элементам зместу літаратурнага твора. На гэты раз прадметам для вывучэння стала паняцце "праблема", праблема як сродак творчага і сацыяльнага дыялогу.
СЛОЎНІК ТЭМ
19 лютага 2020 года ў Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе адбыўся першы занятак з новага цыкла, прысвечанага зместу літаратурнага твора. На лютаўскім занятку гаворка ішла пра паняцце тэмы твора як мастацкай з'явы.
ЗНАЙСЦІ СЯБЕ
16 студзеня бягучага 2020 года заняткіў Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе на надзвычай важную тэму "Вобраз крытыка"праводзіў патрыярх беларускага літаратуразнаўства, аўтар мноства кніг пра айчынную літаратуру, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч.
ТОЛЬКІ ПАЧАТАК
19 снежня ў офісе Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ на апошнія заняткі ў адыходзячым годзе сабраліся слухачы створанай нашай пісьменніцкай арганізацыяй Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы. Сабраліся каб больш падрабязна пазнаёміцца з асаблівасцямі выдавецкай справы.
ПЕРЕОЦЕНКЕ НЕ ПОДЛЕЖИТ
20 лістапада 2019 года слухачы створанага нашай пісьменніцкай арганізацыяй грамадска-адукацыйнага творчага праекта сабраліся на чарговы занятак. Раней намі падрабязна разгледжаны вобразы аўтара, чытача, рэдактара. Дайшла чарга да вобраза літаратурнага героя.
З АЛОЎКАМ У РУЦЭ
16 кастрычніка офіс Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ быў перапоўнены. На чарговыя заняткі створанай нашай пісьменніцкай арганізацыяй Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы сабраліся захопленыя літаратурай і літаратурнай творчасцю людзі розных узростаў. А тэма заняткаў гучала так: «Вобраз чытача».
ШЛЯХ ДА КАНСТРУКТЫЎНАГА ДЫЯЛОГУ
18 верасня 2019 года адбыліся чарговыя заняткі ў Гродзенскай грамадскай літаратурнай школе. Створаны абласной пісьменніцкай арганізацыяй грамадска-адукацыйны праект сабраў прадстаўнікоў розных узроставых катэгорый вакол вобраза аднаго з самых важных гульцоў на літаратурным полі – вобраза рэдактара.
ГАРМОНИЯ ОБРАЗА И ЕСТЕСТВА
Образу автора – одному из ключевых участников литературного процесса, символическому воплощению всесильного создателя художественной вселенной было посвящено июньское (25.06.19.) занятие Гродненской общественной литературной школы. На роль преподавателя была приглашена одна из самых успешных на данном этапе наших коллег по СПБ, прозаик Лина БОГДАНОВА.
ТВОРЧЕСТВО ЗДЕСЬ И СЕЙЧАС
16 мая 2019 года занятие литературной школы было посвящено литературному экспромту, который был рассмотрен с теоретической стороны и общими усилиями опробован на практике.
В ПОИСКАХ ЖАНРА
Как и предшествующая, встреча 18 апреля 2019 года была посвящена прозаической миниатюре. Кстати, жанру прозаической миниатюры были посвящены уже целых два теоретических занятия нашей литшколы. Пришёл черёд практических упражнений.
З ДНЁМ ПАЭЗII, ПРАЗАIКI !
20 сакавіка cтаў днём чарговых заняткаў у Гродзенскай грамадскай лiтаратурнай школе. Яны адбылiся напярэдадні Сусветнага дня паэзіі (21.03.), але тым не менш, былi прысвечаны аднаму з жанраў прозы – празаічнай мініяцюры.
КЛОПАТ ПРА МАЛЕНЬКАГА ЧЫТАЧА
23 студзеня 2019 года дзіцячы паэт Віктар КУДЛАЧОЎ і празаік, публіцыст Ірына ФАМЯНКОВА падзяліліся сваімі поглядамі на дзіцячую літаратуру, якія за доўгія гады практыкі выкрышталізаваліся ў статус стойкіх перакананняў.