ХРЫСТОС УВАСКРОС

 

Я на жыццё, як з бенуара,

глядзеў праз шырму пачуцця.

Хрыстос ўваскрос! – І вось я мару

пра сцэну вечнага жыцця.

 

Я мару аб ўваскрэслых духам,

пры гэтым сорам за свой дух,

бо нельга мары толькі рухам

да светлай мэты ўсклікаць рух.

 

Хрыстос ўваскрос! – Надзею маю,

што ўзрасту я з небыцця,

бо сёння ўжо сябе пытаю:

А ў чым жа сэнс майго жыцця?

 

Хрыстос васкрэсе! Ёсць надзея,

што абуджуся ў пэўны век,

хоць бы й калі ўжо адысею

жыцця спыню, як чалавек.