ПАРОДЫІ
На асобныя вершы Міхася ЮЖЫКА
Агравынаходнік
“Словам несмяротным,
Зернем дарагім
Каласяцца ўсходы
Пад акном маім…” Міхась ЮЖЫК
Я - агравынаходнік! Як толькі
я пасею,
Праз тыдзень на палетках
рунь буйна каласее!
Па дзесяць ураджаяў
збіраю я за лета.
Эх, быў бы я героем, калі
б не быў паэтам.
Анамалія
“Я нарэшце ўбачыў
Як з вышынь ляцеў
Снег яшчэ гарачы,
Што ўначы саспеў” Міхась ЮЖЫК
Неяк тусаваўся аж да
ранку я,
Ледзьве не пабраўся
шлюбам таго дня.
Ад шалёнай бабы ўцякаў
тады.
Летні снег гарачы змыў
мае сляды.
Іду налева
“У дня буйнога і дня
малога
Я вымагаю хвіліну славы,
Калі не рушыць мяне
дарога,
А ўласнаручна іду
направа”.
Міхась ЮЖЫК
Паўзу налева ўласнаручна,
Бо не ўтрымала мяне
дарога,
Направа, можа яно і
зручна,
Мне ж славы трэба і
вельмі многа!
Шторм у звілінах
“Вобраз мыслення, спосаб
думання,
Штормы ў звілінах,
караблі…
Вобраз мыслення
непрадуманы,
Думкі самі сабой цяклі.” Міхась ЮЖЫК
Думаў думаў я і дадумаўся:
Плынь свядомасці – выбар
мой!
Клею “Моманту”
перанюхаўся
І - ў паэзію з галавой!
ПАРОДЫІ на вершы Міхася СКОБЛА
“…Нехта ціха па сцежцы ступаў
Ці не ўчора і мы там хадзілі?
Пад нагамі гарэў лістапад,
Апякаючы грудзі радзіме…”
(“Зорных шаляў віхор, не вагай.”)
Міхась СКОБЛА
СВАВОЛЬНІК
Нехта любіць
хадзіць па пяску,
Нехта любіць
хадзіць па ігліцы,
Іншы ў ранішніх
кветак расу
Акунае свае
нагавіцы.
А Месія хадзіў
па вадзе!
Ёгі пяткамі
топчуць вуголле.
Толькі покуль
ніхто і нідзе
Не прыдумаў
такое сваволле,
Каб хадзіць не
звычайная сцязёй,
Не гасцінцам з
сяброўкай ў абдыме,
А таптаць разам
з музай сваёй
Абгарэлыя грудзі
радзімы.
«Чатыры
паклоны лесу»
2.
У бярозавым любіцца
“Потым, як на прачыстым стале
Бы ў альбом захмялелыя госці,
На бярозавым белым ствале
Мы напішам пісьмо на бяросце…”
Міхась СКОБЛА
“ТУТ БЫЎ МІША!”
Найбязмежней за ўсё для мужчын –
Славалюбства і прага быць першым.
Адшукаюць мільёны прычын.
Каб уразіць учынкам ці вершам.
Што той Яндэкс ці Гугля спасыл,
Кніжкі, зборнікі і альманахі?!
Што прыхільнікаў галасы?
Мала! Клічуць іх зорныя Вагі.
Каб пакінуць свой след на зямлі,
Каб застацца вядомым паэтам,
Спаласуеш бярозы ў гаі,
“Тут быў Міша!” – напішаш з імпэтам.
Пародыі
на вершы Аляксандра БЫКАВА.
Грэчаскі
матыў
“Якія сцяжыны за намі
Рыхтуе Сусвету сувой?
Афіны прапахлі багамі,
Як нарацкі човен луской”…
Пахі багоў
“Не быў я ніколі ў Афінах,
І ў Грэцыі нават не быў,
А бачыў я іх на карцінах,
Таму іхні пах уявіў.”
Прапахла блінамі там Гера,
Азонам – магутны Зевес,
Афіна парфюмай і серай,
Грашыма смярдзіць там Гермес,
Марскою вадой Афрадзіта,
Аід бы з трупэрні прыйшоў,
Не з лепшым душком і Геката,
Ад Вакха пах піва ішоў.
Я, пэўна, з багамі даў маху,
Але не хачу за бугор.
Няма мне мілейшага паху,
Чым вэнджаны тлусты вангор!
У
адпачынку
“Я раніцай сплю,
ну
амаль да гадзіны дзясятай…
Бо я ў адпачынку.
У планавым я адпачынку.”
Калі ты ад працы бясконцай сваёй адарвешся –
чакалі і жонка, і дзеці, і нават суседка,
калі ж абяцанае некалі зробіш урэшце:
у столь цвік уб’еш, паліеш градкі, кветкі?
Чакалі унукі, што іх павядзеш у вандроўку,
чакалі сябры – абяцаў ім калісьці рыбалку!
На дачы чакалі матыга, піла і рыдлёўка,
чакала ў Смаргоні цябе аднакурсніца Алка…
І вось ён прыйшоў адпачынак, твой планавы водпуск!
Забудзь пра артыкулы, нарысы, вершы!
А ты, як нясмелы і сонны той крокус,
ніяк не наспішся, ніяк не прачнешся.
Аб маладосці.
“Дзе адшукаць той мосцік,
у вечнасць што меціць прама?
Гады...Адпускаем хвосцік
і скідваем кілаграмы...”
Аб старасці
Спалілі масты без шкадобы.
Не спакушае больш вечнасць.
Растуць кілаграмы ад здобы,
а хвосцік - ён як недарэчнасць.
Здадзены ўсе іспыты,
маеш рахунак у банку.
Пілуюць мужоў сярдзіта
твае былыя каханкі.
«На ганак выйду,
з капяжу нап’юся…»
“Ліловы вечар, вясновы вечар,
…салодкім сокам мяне паіў ты”.
“Налівае восень чарачку віном…
Вып’ем за сустрэчу ды й на развітанне”.
Лідзія ГАРДЫНЕЦ (“Саламяны капялюшык”)
СМАГА
Сок бярозы я
піла запоем.
Лесавік, які
ішоў праз бор,
мне казаў не
злоўжываць напоем –
там цяжкіх
металаў перабор.
Папярэджвалі
Грынпіс з Мінздравам,
дык не слухала
ж, і не кажы!
Пабалюю вечарам,
а ранкам
выбегу напіцца ў
капяжы.
Як усмягну дык
расы нап’юся,
ліў зялёны месяц
мне віна,
я канцэрагенаў
не баюся –
у напой дадам я
траў спаўна.
Мята, зверабой,
палын, рамонак,
жменьку
васілёчкаў сыпану.
Я асенняй ночкаю
спрасонак
зёлкаў гэтых
пацягнуць люблю.
Чарачку мне
восень налівала.
А зімой не
выпіць – проста грэх!
Медавухай сум
свой залівала,
ажно зноў
закапала са стрэх
ці мо з дахаў
шэрых небачосаў?..
Капяжоў пачуўшы
галасы,
многа я не
папрашу ў лёсу –
наталліцца б
кропелькай расы.