Іранічныя вершы
(Пераклады на беларускую мову Ігара ГУБЕРМАНА)
ГАРЫКІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ
***
Дыхаю адным, адно спяваю
І адно святло ў маім акне:
Што сваё жыццё я пражываю,
А не тое, што навязваў нехта
мне.
***
Стала ціха ў хаце маёй
І амаль апусцела чаша:
Так гады забіраюць сваё,
А ў нас адбіраюць наша.
***
Аб гэтым я не раскажу,
На твар усмешачку прышыю.
На пальцы я кальцо нашу,
А адчуваю яго шыяй.
***
Шкада мне бабу,
што шчасце гробячы,
Імкнецца верхаводзіць
памылкова.
Мужчыну пад абцас загнаўшы,
робіцца
Сама нібыта сумная карова.
***
Жанчынай славіцца ад веку
Усё, чым годная сям’я,
Жанчына – сябар чалавеку,
Нават калі ён і свіння.
***
Мужчына – дурань бесталковы,
Жадзёба, хам, яшчэ й тупіца.
Каб гэта стала вам вядома,
Патрэбна проста ажаніцца.
***
Хваліце бабы мужыкоў,
Мужык за ўсё адплаце.
Дастане месяц-зоркалоў
І падмяце ў хаце.
***
Валодаць жонкай, ведаць сына
І кіраваць сваёй сямейкай
Цяжэй, чым кіраваць краінай:
Зладзействы мерыць іншай
меркай.
***
Новы дзень эпоха звоніць,
Койкі на куце стаяць,
Калі баба мяне гоніць,
На эпоху мне пляваць!
***
З гадоў надзеямі багатымі
Насустрач ветру і вясне
Мы выплываем на фрэгатах,
Даплываем – на бервяне.
***
Ёсць людзі, праваліўшыя экзамен
Жыццёвых пераплётаў і кантузій,
Вісяць у іх пад мутнымі вачамі
Мяхі былых амбіцый і ілюзій.
***
Не лезь ні запявалам, ні
гарністам,
Ды смела ўзнімай над лодкай
ветразі.
Павінен быць мужчына аптымістам
І мець усё найлепшае наперадзе.
***
Не ў тым бяда, што сівізну
Знайшоў у барадзе.
А ў тым, што чорт у рабрыну
Не тычыцца нідзе.
***
Гэта шчасце –
палац будаваць на пяску,
Не баяцца турмы і сумы,
Аддавацца каханню,
пець гімны яму,
Піраваць пасярод чумы!