Міхаіл СТРАЛЕЦ
Гродзенскія старонкі Твардоўскага, Катаева і губернатара – дзядзькі Блока
Даследаванне на
стыку гістарычнага краязнаўства, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства правёў
прафесар Чарапіца
Прафесар Гродзенскага
дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) Валерый Мікалаевіч Чарапіца
заўсёды быў майстрам віртуозных міждысцыплінарных даследаванняў. Не з'яўляецца
выключэннем і кніга «Там, дзе Нёман нясе свае воды: Гродзеншчына ў жыцці і
творчасці пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Расіі (другая палова XIX - пачатак
XXI стагоддзя)» [1]. Кніга прайшла выдавецкі працэс у 2020 годзе. Перад намі
арыгінальнае даследаванне на стыку гістарычнага краязнаўства,
літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.
Больш за ўсё прадстаўлены
майстра слова. Вось іх імёны: М.С. Ляскоў, А.Д. Мысоўская, У.Г. Караленка, А.В.
Жыркевіч, П.С. Коган, У.Ф. Марцынкоўскі, А.С. Бухаў, У.У. Маякоўскі, С.С.
Караскевіч (Юшчанка), М.М. Прышвін, Я.Я. Курлоў, Д.Д. Бохан, У.Я. Гушчык, С.І.
Белаблоцкі, Х.Я. Казлоўскі, Д.С. Ліхачоў, Ю.К. Алеша, В.У. Юркевіч
(Крэстоўская), Г.М. Мікалаеўская (Бургіна), І.М. Лазарэвіч (Гільман), Р.І.
Раждзественскі (Пяткевіч), А.Ц. Вятроў (Ганчароў), Ўс. Н. Іваноў, Г.М. Маісеяў,
М.А. Чаркашын, В.П. Катаеў, А.Т. Твардоўскі. Сярод дзеячаў мастацтваў варта,
перш за ўсё, назваць Я.Э. Лінёву, Г.Р. Жарабцова-Андрэеву, В.В. Бярдзяева, П.М.
Арленева, М.В. Кавалеўскага, І.Я. Гінцбурга, Л.С. Бакста (Розенберга), М.М.
Чагіна, М.В. Раманава, С.Ю. Жукоўскага, Д.А. Арлова, А.П. Струніна, Ф.М.
Квяткоўскага (Гордана), А.А. Экстэр (Грыгаровіч), У.С. Высоцкага, Ю.М.
Мазуркевіча. Некаторыя літаратары адкрываюцца нам з невядомага боку. У пятым і
шостым параграфах першага раздзелу чытаем: І.Л. Блок: «Гродзенскі губернатар,
ён жа - дзядзька вялікага паэта Аляксандра Блока"; 1.6. М.А. Грыбаедаў:
«Жандарскі афіцэр з роду знакамітага літаратара А.С. Грыбаедава».
Сувязям рускай літаратуры з
Гродзеншчынай цалкам прысвечаны першы раздзел. Другі раздзел мае назву
"Гродзеншчына ў жыцці і творчасці дзеячаў мастацтва Расмі». Абодва
раздзелы ўтвараюць асноўную частку кнігі. У яе архітэктоніку ўпісваюцца таксама
ўводзіны, бібліяграфічны спіс, дататкі.
На адным подыху чытаюцца
старонкі пра самых яскравых паэтаў міжваеннага Гродна. Гэта Сяргей Іванавіч
Белабалоцкі і Хрысанф Якаўлевіч Казлоўскі. Яны былі прадстаўнікамі рускай
культуры ва ўмовах, калі кіруючыя колы Польскай Рэспублікі цвёрда трымалі курс
на паланізацыю нятытульных этнасаў. С.І. Белабалоцкі пражыў усяго толькі 26
гадоў. Асноўная частка яго літаратурнай спадчыны - кніга «Пурпурныя акорды.
Вершы», якая ўбачыла свет у 1930-м годзе, то
бок, за год да смерці паэта.
Прафесар выразна апэсліў «шчырае імкненне аўтара “Вершаў” раскрыць усю каляровую палітру
свайго мастацкага бачання свету, падмацаваную індывідуальнай музычнасцю
рытму свайго верша і шырынёй творчага дыяпазону» [1, с.96].
У манаграфіі ўпершыню
асвятляецца дзейнасць Хрысанфа Казлоўскага ў якасці старшыні Гуртка аўтараў пры
Саюзе рускіх студэнтаў Віленскага універсітэта Стэфана Баторыя, яго ўдзел у
Віленскай садружнасці паэтаў. Чарапіца паказвае, што Х. Казлоўскі карыстаўся
вялікім аўтарытэтам у садружнасці, фактычна выступаў у якасці генератара ідэй.
Менавіта ён ініцыяваў ідэю аб тым, каб з'явілася друкаваная версія спецыяльнага
зборніка вершаў членаў садружнасці. «Адзіны" --зборнік Віленскай
садружнасці паэтаў "(Вільня, 1937 г.) па прычыне гістарычных абставінаў
апынуўся выніковым. У яго ўвайшлі 32 вершы васьмі паэтаў - Х.Я. Казлоўскага,
В.С. Байкіна, П.М. Каценельсона, С.І. Нальянча, Т.А. Сасіновіча, Т.А. Сакаловай,
М.В. Тычынскага і З.Я. Чарвякоўскай... Дамінанту творчасці гэтых паэтаў
складалі любоўная і пейзажная лірыка, роздум пра хуткаплыннасць быцця,
супярэчлівасць чалавечай натуры, нацыянальна-патрыятычныя і рэлігійныя
матывы»[1, с. 105].
Заканамерна ўзнікае пытанне: «У каго з пералічанай васьмёркі найбольш востра адчуваюцца настальгічныя ноты?» Вядома ж, у Х.Я. Казлоўскага. Апошні на момант выпуску зборніка знаходзіўся ў ліку жыхароў Гродна.
Былая сталіца Вялікага княства Літоўскага заставалася для яго ў мінулым. У паэта Казлоўскага чытаем:
«Полюбил я Неман синий,
Город, церковь на Коложе,
Где холмы, луга, равнины
Так на русские похожи …» [1, c. 105].
Для вядомага рускага
пісьменніка Валянціна Пятровіча Катаева дзве сусветныя вайны пачыналіся на
Гарадзеншчыне. Першая для яго ваенная кампанія: удзел у баях Рускай імператарскай арміі (РІА) супраць войскаў Цэнтральных дзяржаў. На календары быў 1915 год. Усё пачалося з баёў пад Смаргонню.
Добра вядома, што пад гэтым беларускім
горадам 810 дзён вяліся найцяжэйшыя баі, што лік ахвяраў ішоў на сотні тысяч. Зусім яшчэ малады
Валя Катаеў «служыў у батарэі, размешчанай на ўскраіне Смаргоні» [1, с.143].
Тут здзейсніў подзвіг, за які «атрымаў ордэн
Святой Ганны IV ступені, які
даваў права на асабістае дваранства» [1, с.142]. Шматлікія
лісты В.П. Катаева з-пад Смаргоні сведчаць аб наяўнасці моцнага
ўнутранага стрыжня,
аб невычэрпным жаданні тварыць ва ўмовах, якія,
здавалася б, ніяк на гэта не натхняюць. В.М. Чарапіца піша: «Нягледзячы на
ўсе нягоды ваеннага побыту, абстрэлы і газавыя атакі, Валянцін Катаеў, рамантык па натуры, усялякую вольную хвіліну прысвячаў
літаратурнай творчасці» [1,
с.144]. Прафесар прыводзіць
«вершаваныя радкі, напісаныя Катаевым пад Смаргонню:
Мечтаю. Думаю. Брожу среди развалин
Разбитого снарядами села.
Повторены зеркалами проталин
Остатки хижин, выжженных дотла.
Стволы берёз с оббитыми ветвями,
Меж них – прямые остовы печей.
Зола и мусор серыми буграми
Да груды обгорелых кирпичей.
Орешник, елки, тонкие осины
Сплошь в воробьях. Всё утро в голове
Стоит весёлый щебет воробьиный
И тонет взор в неяркой синеве.
От ветра хмуришься, слегка сдвигая брови.
Снег сходит медленно, и на земле сырой,
Оттаяв, проступают лужи крови,
Следы боёв, гремевших здесь зимой» [1, с.144].
За міжваенны час гэты
чалавек вырас у буйнога савецкага пісьменніка. Верасень 1939 г. быў адзначаны для яго удзелам у вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пісьменнік апынуўся ў гушчы падзей у якасці ваеннага карэспандэнта газеты
«Правда». Ён зноў пабываў на Гарадзеншчыне, у тых мясцінах, дзе ваяваў у Першую
сусветную. Адчуваў асаблівае трымценне пры наведванні рускага Вердэна -- Смаргоні. «Сваімі ўражаннямі пра ўбачанае і пачутае ваенны карэспандэнт падзяліўся з чытачамі ў шэрагу сваіх публікацый
на старонках «Праўды» пад агульнай назвай «Па Заходняй Беларусі.
Дарожныя нататкі»[1, с.
145].
Некалькі старонак біяграфіі
Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага звязаны з Гродна. «У 1939-1940 гадах у
складзе групы пісьменнікаў Твардоўскі працаваў у газеце Ленінградскай ваеннай
акругі «На варце Радзімы». У якасці ваеннага карэспандэнта паэт удзельнічаў у
паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, тады і пабываў у Гродне»[1, с.
162]. Другое знаходжанне ў Гродне
датавана 18 ліпеня 1944 года. Яно было бліскуча адлюстравана ў адным з нарысаў Аляксандра Трыфанавіча. Прыводзім найбольш значны фрагмент нарысу, міма якога
не пройдзе ні адзін сур'ёзны спецыяліст па ваеннай гісторыі, ні адзін
мясцовы краязнаўца. У нарысе чытаем: «Асаблівыя абставіны 1939 г., калі Гродна быў
ледзь не адзіным агменем працяглага і лютага супраціву нашым войскам, потым немцы, і сёння зноў мы, якія ўступаюць у горад з баямі. І наогул гэта ўжо
глыбокая Заходняя Беларусь,
яна вельмі нядоўга пабыла Савецкай і шмат тут усякай складанасці - нацыянальнай, палітычнай і інш., усё не так як падаецца, усё не так як уяўляецца па папярэдніх дадзеных. І, акрамя таго, з гэтым Гродна справа адмысловая - гэта не Мінск альбо Віцебск.
Тыя гарады займаліся намі ў выніку акружэння іх, выхаду флангамі
далёка на захад. Горад узяты - значыць,
вайна ўжо далёка, хоць бы групы і групоўкі праціўніка былі не толькі ў горадзе, але і на ўсход ад яго, як было, напрыклад, з Мінскам. Тут немцаў выпхнулі з горада, але яны - вось яны, за ракой, і нават ўтрымліваюць ўскраіну горада. Б'юць артылерыя і мінамёты, пастрэльваюць аўтаматчыкі з гарышчаў і вокнаў. Насельніцтва ў падвалах дамоў. Яно яшчэ не перажыло
ўвесь тэрмін цяжкай пакуты гэтага
сядзення. Не можа яшчэ уздыхнуць ў радасці поўнага пазбаўлення ад страху, у радасці,
якая так падмацоўвае і дадае
сабою радасць збавення наогул ад прыгнёту чужакоў »[1, с. 163].
Добра вядома аб апублікаванні
смелых, несумяшчальных з ідэалогіяй сталінізму рэчаў у часопісе «Новы
свет" у той час, калі гэта перыядычнае выданне узначальваў Твардоўскі.
“Імя Васіля Быкава ўпершыню з'явілася на старонках «Новага свету» ў 1962 годзе
ў артыкуле намесніка галоўнага рэдактара А.І. Кандратовіча, які аналізуючы аповесць
беларускага пісьменніка "Трэцяя ракета", адзначыў «ўменне апошняга
схапіць галоўнае ў характары чалавека, не паступаючыся індывідуальнымі
адценнямі». Прачытаўшы гэты артыкул, Твардоўскі зрабіў выснову: «Трэба б гэтым
Быкавым зацікавіцца як аўтарам».
Непасрэднае знаёмства двух
пісьменнікаў адбылося ў 1965 годзе, калі разам з іншымі савецкімі літаратарамі
яны ўдзельнічалі ў кангрэсе пісьменнікаў, які праходзіў у Рыме. Менавіта тут
галоўны рэдактар «Новага свету» паабяцаў Быкаву, што хоць ён яшчэ
не чытаў яго новай аповесці «Мёртвым не баліць", тым не менш надрукуе яе
... Сваё абяцанне Твардоўскі стрымаў, больш за тое, на працягу шасці гадоў іх
супрацоўніцтва Васіль Быкаў апублікаваў у гэтым часопісе тры свае аповесці
(«Мёртвым не баліць", «Атака адразу» і «Круглянскі мост»), што дазволіла
правінцыйнаму літаратару падняцца да ўзроўню, якога да гэтага не было ні ў
аднаго беларуса » [1, с. 166].
Цікава чытаюцца старонкі,
прысвечаныя сувязі расійскага спевака, акцёра, паэта Уладзіміра Сямёнавіча
Высоцкага з Гродзеншчынай. Тут карані роду Высоцкіх. Тут нарадзіўся дзядуля
Уладзіміра Сямёнавіча па бацькоўскай лініі Вольф Шлёмавіч Высоцкі. Прыводзяцца «факты, звязаныя з удзелам ці
прысутнасцю Уладзіміра Высоцкага і яго жонкі Марыны Уладзі ў 1969-1970 гадах на
здымках фільмаў«Я родам з дзяцінства» і «Сыны ідуць у бой», якія здымаліся з іх сябрам беларускім рэжысёрам Віктарам
Туравым на Гарадзеншчыне ... Вядомыя акцёры наведалі месца студэнцкіх
археалагічных раскопак у Наваградку. Раскопкамі кіраваў буйны беларускі
навуковец Міхаіл Ткачоў»[1, с.293-294]. Яны былі таксама заўважаныя
журналісцкай браціяй ля возера Свіцязь, у Слоніме і храме ў Жыровічах.
Іван Львовіч Блок прапрацаваў гродзенскім губернатарам з 4 чэрвеня 1905 года да 3 лютага
1906 году. Да прызначэння ў Гродна дзядзька вялікага паэта паспяхова працаваў на высокіх пасадах у розных расійскіх губернях. Яго пасады ў тамтэйшых губернях былі ніжэй губернатарскага
ўзроўню. «На губэрнатарскай пасадзе на долю Івана
Львовіча выпала нялёгкая
задача вытрымаць націск на ўладныя структуры рэвалюцыянераў»
[1, с. 40]. У эпіцэнтры рэвалюцыйнага
тэрору апынуўся Беласток. «Усяго з лютага па жнівень 1905 года ў Беластоку было забіта і паранена 11 паліцэйскіх чыноў» [1, с. 40-41]. У Пецярбургу
палічылі, што гродзенскаму губернатару М.М. Асаргіну патрабуецца замена. Для замены спыніліся на кандыдатуры І.Л. Блока. Іван Львовіч апраўдаў высокі давер. «Цвёрдасць і непадатлівасць губернатара ў спалучэнні з
разумным кампрамісам дазволілі
яму ўтрымліваць сітуацыю ў Гродна і губерні, што называецца «пад
кантролем»» [1, с. 41]. 3 лютага
1906 года дзядзька вялікага
паэта быў прызначаны самарскіх губернатарам. На новай пасадзе Іван Львовіч
прабудзе да 21 ліпеня 1906
года, гэта значыць да забойства рэвалюцыйным тэрарыстам.
Можна адназначна сцвярджаць,
што кніга будзе запатрабаваная шырокім колам чытачоў. Яе варта ацаніць як ўклад
у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Спіс выкарыстаных
крыніц
1. Черепица, В.Н.
Там, где Неман несёт свои воды: Гродненщина в жизни и
творчестве писателей и деятелей искусств России (вторая половина XIX – начало XXI века): моногр. / В.Н. Черепица. – Гродно: ГрГУ, 2020. – 387 с.
ЛіМ, 29
кастрычніка 2021 года, с. 10.