2019октябрь

У Польшчы прайшоў ХІІ Фестываль Славянскай паэзіі

image

  Прэзентацыя беларуска-польскай анталогіі «Масты» адбылася ў Варшаве падчас ХІІ Фестывалю Славянскай паэзіі, удзел у якім бралі вядомыя творцы: Марыя Кобец з Беларусі, Алена Карнеева з Расіі, Сюзана Куглерава і Ондрэй Каламар са Славакіі, Яцэк Яшчык з Нідэрландаў, Іаанна Свэнсан са Швецыі, група паэтаў з Італіі, былі шырока прадстаўлены польскія творцы.
  чытыць

 
2019

Очередной выпуск антологии

image

  В этом году увидел свет очередной номер междунароной антологии поэзии "Мосты-Mosty". Помимо авторов с прибалтийских республик в неё были включены в переводе на польский язык с русского и стихотворения восьми поэтов гродненщины. Софинансирование издания частично осуществлено было за счёт средств посольства Беларуси в Польше.

 
2018

Да 20-годдзя часопіса “Poezja dzisiaj”

image

  Падчас ХІ Фестывалю Славянскай паэзіі святкавалася і 20-годдзе часопіса "Poezja dzisiaj". Напярэдадні выйшаў яго чарговы нумар, у якім былі надрукаваны ў перакладзе на польскую мову творы аўтараў Гродзенская аддзялення СПБ: А.Апанасевіча, Г.Гармаша, Л.Кебіч, А.Клемянок, Д.Радзівончыка.
Spis treści do numeru

  Уступнае слова рэдактара - А.Наўроцкага:     Drodzy czytelnicy i miłośnicy poezji...
  Выбраныя вершы: Г.Гармаш, Д.Радзівончык     чытаць

 
2018

Сяброўства працягваецца.

image

  Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса “Poezja dzisiaj” (“Паэзія сёння”, Польшча), на старонках якога вас чакаюць: рэпартаж аб знаходжанні ў Гродне паэтаў з Варшавы Аляксандра Наўроцкага і Барбары Юркоўскай, рэпартаж аб прэзентацыях анталогіі польска-беларускай паэзіі "Мosty: Варшава-Гродна” вачыма нашых польскіх сяброў і яшчэ шмат цікавага.
  чытыць

 
2018май

МАСТЫ ЗАМЕСТ БАР'ЕРАЎ

image

  21-23 мая ва ўстановах адукацыі і культуры горада над Нёманам адбыліся прэзентацыі польска-беларускай анталогіі паэзіі «Mosty: Гродна –Варшава, Warszawa –Grodna». У літаратурных сустрэчах прынялі ўдзел ініцыятары міжнароднага праекта, нашы госці з Рэспублікі Польшча:паэт, выдавец, галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Poezja dzisiaj» Аляксандр Наўроцкі і паэтэса, мастачка Барбара Юркоўска (Варшава).
  чытыць

 
2017кастрычнік

Кастусь ЗМАЧЫНСКІ. МАСТЫ ЛУЧНАСЦІ

 Сапраўды, няма такiх сiлаў, якiя б маглi перашкодзiць чалавечай еднасцi, любовi i ўзаемапаразуменню. «Гродна – Варшава» i «Варшава – Гродна» – вось назва тых сiмвалiчных паэтычных мастоў, якiя задумалi i ўзвялi памiж сабой беларускiя i польскiя паэты. Дзесяць паэтаў з аднаго i столькi ж з другога боку вельмi пераканаўча аб’ядналiся пад вокладкай гэтай кнiгi. Яна i выбудавана тэхнiчна i аформлена, нiбыта сам мост з дзвюма аднолькавымi парэнчамi. I адна, i другая вокладка – своеасаблiвым пачаткам дзвюх паэтычных кнiг, аб’яднаных у адно цэлае.
  Кнiгi падобнага кшталту выходзяць у нас не часта. На маёй памяцi, здаецца, iх i не было. Таму, знаёмячыся з гэтым своеасаблiвым зборнiкам, нiбы разгубiўшыся, я пачаў перабягаць з аднаго боку на другi, звяртаючыся то да польскага, то да нашага зместу. Было, як кажуць, дзе зачапiцца вокам i тут, i там. Ды i не толькi вокам. Адшукалася тое, што сагравала душу, асацыятыўна наводзiла на нейкiя свае думкi. А гэта ўжо – сведчанне таго, што творы закранулi за жывое. Было гэта ў нейкiм сэнсе i cпасцiжэнне, пра якое пiша ў сваiм вершы Алена Руцкая: «iмкнемся мы да спасцiжэння, таго, што ўжо даўно пазнана». Хай i пазнана, дабавiм мы, але ж не ўсюды i не ўсiмi. Першаадкрывальнiкi пакiдаюць нам права здзiўляцца кожнаму адкрыццю як свайму ўласнаму. Толькi так можна засведчыць яго значнасць i непаўторнасць.
(Часопіс «Полымя». № 11 / 2017.)
  чытыць

 
2017

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ.

  Вынікам супрацоўніцтва польскіх літаратараў і Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ стаў выхад у свет анталогіі польскай і беларускай паэзіі з удзелам паэтаў з Польшчы і Беларусі. Інтэрнацыянальны зборнік паэзіі атрымаў назву "Масты: Гродна – Варшава. Mosty: Warszawa-Grodnо" (Кніжнае выдавецтва IBiS, Варшава, 2017).
  чытыць

 
2017чэрвень

ПРАЗ МАСТАЦТВА ДА СЯБРОЎСТВА

image image

  У чэрвені 2017 года Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымала запрашэнне да супрацоўніцтва ад польскіх калегаўз Варшавы. Першым вынікам гэтага супрацоўніцтва стаў выхад у свет анталогіі польскай і беларускай паэзіі з удзелам паэтаў з Варшавы і Гродзенскай вобласці. Інтэрнацыянальны зборнік паэзіі атрымаў назву "Масты: Гродна –Варшава. Mosty: Warszawa-Grodnо" (Кніжнае выдавецтва IBiS, Варшава, 2017).
  чытыць