Ясэк (дзявочае прозвішча - Хмялькова) Алена Мікалаеўна нарадзілася ў г. Навагрудак 29 красавіка 1987 г. Скончыла гімназію №1 у г. Бярозаўка (Лідскага раёна). У перыяд з 2005 па 2012 год вучылася ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы на факультэце гісторыі і сацыялогіі. Пасля заканчэння вучобы дадаткова была адзначана Ганаровым дыпломам студэнтскага навуковага таварыства Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. У 2010-2011 годзе працягвала вучобу ў магістратуры дадзенай навучальнай установы. Па выніках вучобы - магістр гістарычных навук ("Айчынная гісторыя").

 

Літаратурныя здольнасці пачалі назірацца з малодшых класаў пачатковай школы. Выступала ў школьным перыядычным друку (проза, паэзія), а таксама ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт" №7 (358)ад 17 верасня 2007 г. ст. 3 (верш "Архів").

 

У снежні 2011 г. стала пераможцамстарэйшай групе ад 17 да 25 гадоў) абласнога конкурсу "Зорка Венера", прымеркаванага да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, што праводзіла Грамадскае аб'яднанне Віцебскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творы майго аўтарства, што перамаглі ў дадзеным конкурсе, змешчаны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі www.vlib.by

 

Піша на беларускай, рускай і польскай мовах паэтычныя творы (часам - прозу).

Пражывае ў вёсцы Астроўна Навагрудскага раёна.