Руль Уладзімір Валяр’янавіч
Нарадзіўся 03.09.1953 года ў в.
Матылі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Паэт, празаік. Член СПБ.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Першамайскай
СШ гэтага ж раёна ў 1970г. У 1975г. закончыў Беларускі інстытут
механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 1992г. Мінскі дзяржаўны педінстытут імя
А.М.Горкага. Працаваў інжынерам-электрыкам у калектыўных гаспадарках
Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў, інструктарам аргаддзела Воранаўскага РК КПБ,
сакратаром партарганізацыі мясцовага калгаса “Светлы шлях”. З 1987г. па 1995г.
выкладаў гісторыю спачатку ў Енчынскай базавай, а затым у Нацкай сярэдняй
школах Воранаўскага раёна. З 1995г. па
2001г. – індывідуальны прадпрымальнік. З пачатку 2001 года працуе над
вырашэннем праблемы годнага ўшанавання слынных постацяў у беларускай, літоўскай
і польскай гісторыі Тэадора, Людвіка, Станіслава (Осцік)-Нарбутаў, Вандаліна
Шушкевіча і Пятра Врублеўскага на іхняй гістарычнай радзіме – сучасным Нацкім
сельсавеце Воранаўскага раёна.
Вершы і артыкулы
Уладзіміра Руля, пачынаючы з 2000г., друкуюцца ў мясцовых і рэспубліканскіх
выданнях. Лаўрэат конкурсу “Серебряные
строки», праведзенага газетай
“Белорусская нива” у 2004г. Выдаў зборнік вершаў “На зорных шалях вечнасці”, за якую атрымаў
дыплом першай ступені на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 125-годдзю з дня
нараджэння Я. Коласа ў Мінску.У 2009 годзе выдаў кнігу “Пра Нарбутаў моўлю я
слова…”. Жыве ў в. Нача Воранаўскага
раёна Гродзенскай воласці.
РАЗВІТАННЕ
МАРЫЛІ З АДАМАМ
У месяца навідавоку,
Пад сумнай аховай старых
Бярэзін, ахутаных змрокам,
Стаялі яны ўдваіх…
Ён
мовіў:"Марыля, ты – фея
З
майго каляровага сну!
Заўсёды
мяне разумееш,
І
я цябе толькі адну
Кахаю глыбока і шчыра –
Так, як анікога раней.
З табой я – музыка. Ты – ліра!
Здаецца, што вось-вось кране
Рука
мая чуйныя струны,
І
гукаў дзівосная плынь
Нас
двух, быццам лебедзяў юных,
З
сабою памкне ўдалячынь.
У промнях бліскучага сонца,
На зайздрасць астатнім усім,
Мы будзем кружыцца бясконца,
Спяваючы любасны гімн.
***
… Пакінуўшы тлумнае Коўна
Не з'ехаў я ў Прагу ці Рым,
Каб сёння ў гаёчку чароўным
Укленчыць прад ценем тваім.
Ліцьвінская
Муза, табою
Гармонія
ў вершах маіх
Асвечана
з сілай такою,
Што
цягнуцца людзі да іх,
Шукаючы ў строфах, сюжэтах
Разгадку адной з таямніц:
Імя прыгажуні, апетай
Мелодыяй звонкіх крыніц!
Паўторанай
мной у надзеі,
Што
станеш аднойчы маёй.
Марыля,
ды гэтым Табе я
Псаваў
ужо ўзімку настрой…
Аб той пілігрымцы ва ўлонне
Вясковай ідыліі – зноў
Спяваў сёння ля Беняконяў
Дуэт маладых салаўёў".
***
Яна ўсміхнулася з болем:
"О, любы рамантык ты мой,
Мяне ты не зможаш ніколі
Назваць у касцёле сваёй…
Хаця
я так рада сустрэчам
І
мілым хвалюючым снам"…
"Марыля!.."
– "Не трэба пярэчыць
Маёй
горкай праўдзе, Адам!
Успомні
хутчэй, калі ласка,
Як
бегла я прэч з усіх ног
Ад
мноства сваіх абавязкаў,
Адрынуўшы
гонар і доўг.
Забыўшыся спрэс на варункі,
Якія для шляхты – закон,
Дарыла табе пацалункі,
Узвёўшы распусту на трон!
Скажу
й аб галоўным разліку,
Што
робіцца сэрцам маім:
Не
станеш ніколі вялікім
Пакуль
не разлучышся з тым,
Што нас надарэмна яднае.
… Зрабі найгалоўнейшы крок –
І слава твая залунае,
Засвеціцца ярка здалёк!"
***
"Ах, досыць, Марыля! Паслухай:
Сягонняшні твой маналог
Напоўніў мяне моцнай скрухай
І горыччу злой, далібог.
Скажы мне: навошта так строга
Ты судзіш-караеш сябе?
Мо, лепей папросім у Бога,
Каб ён у тваёй барацьбе
Між доўгам і нашым каханнем
На бок узаемнасці стаў…"
–"Не. Не, мой Адам,
патуранне
Граху ёсць найгоршая з спраў!
Даруй мне, каханы, адмову,
Але болей я не змагу
Казаць табе мілыя словы,
Бо я іх цяпер берагу
Для графа, які прабачае
Маё захапленне табой,
І нашы сустрэчы у гаі,
Відаць, лічыць фліртам-гульнёй.
Не бач ува мне ашуканку:
Апошні раз дзеля дабра
Цалую цябе, як каханка,
І першы разок, як сястра".
***
"Ну, што ты зрабіла, Марыля
,
згасіушы нашчэнт свой запал?!
Сюды я ляцеў як на крыллях –
І вось ён: няўцешны фінал!"
(Міцкевіч замоўк на хвіліну
Дарэшты расстроены тым,
Што любая сэрцу жанчына
Ў гайку развіталася з ім,
Відаць назаўжды, не іначай.
А ён? Ён падобны зыход
Калісьці, магчыма, прадбачыў,
А, можа быць, наадварот:
Ніколі не браў пад сумненне
Уплыў на яе сваіх чар,
А тут, атрымаў у імгненне
Занадта вялікі удар.)
"Марыля, я ў суме. Я – ў
горы.
Я раптам адчуў сапраўды
Самога сябе цяжка хворым…
А ты адыходзіш? Куды?!
Застанься. Прашу. Заклінаю!"
"Адам! … Я … пабегла …
дамоў!"—
Азваліся рэхам у гаі
Сем гэтых пакутлівых слоў.
***
"О, божа, які я няшчасны –
Шаптаў ён уночы адзін –
Яна толькі зоркай нязгаснай
Над сеткай маіх пуцявін
Для іншага свеціць і будзе
Свяціць яшчэ многа гадоў.
І лёс мой яе не адсудзіць,
Не вырве з сямейных акоў".
"Міцкевіч, які ж ты
шчаслівы, –
Рашыў нема цэлы Сусвет, –
Ў табе ж-жа адкрыўся надзіва
Усім геніяльны паэт!!!
Паслужыць твой талент зайздросны
Нябёсам, Айчыне, сябрам…,
А ў гонар яго мудрай хроснай –
Ствары у паэзіі храм.
Каб непераймальным узорам
Ён быў для шматлікіх калег,
Каб час у ім з ціхай пакорай
Імгненна спыніў хуткі бег.
Каб не наракала, не кпіла
Марыля з майстэрства
твайго…"
"Мой Бог, безумоўна, па
сілах
Мне ўзняць для Багіні яго!"