НА ГЛАВНУЮ СПБ...
22

  Известному советскому поэту-песеннику Николаю Добронравову 22 ноября 2018 года исполнилось 90 лет.  «И вольным напевам внимает судьба...» Николай Добронравов. Лирика:  

21

  «С первых строк у читателя возникает ощущение дружеской беседы. Привлекают неформальный, доброжелательный тон, подчёркнуто уважительное отношение к авторам рецензируемых текстов, независимо от степени их таланта…» Дебют поэта в публицистике. Читаем новую книгу гродненского писателя Дмитрия Радиончика, сборник критических эссе «Навстречу попутному ветру»:  
  отзыв из Волковыска (Г.Смок)  

20

  23 ноября 1908 года, 110 лет назад родился советский детский писатель Николай НОСОВ – прозаик, драматург, киносценарист, наиболее известный как автор произведений о Незнайке. Сегодня книги Николая Николаевича по-прежнему издаются большими тиражами, а по мотивам его рассказов снимаются фильмы.     «Каждый, кто покупал «Газету для дураков», говорил, что он покупает её не потому, что считает себя дураком, а потому, что ему интересно узнать, о чём там для дураков пишут...» Николай Носов. Цитаты:  

19

  ...Першыя вершы яна надрукавала яшчэ школьніцай, а першы зборнік «Снежныя грамніцы» ўбачыў свет падчас вучобы аўтаркі на філфаку. Яшчэ студэнткай яна ўвайшла ў Саюз пісьменнікаў. Ёй прадракалі вялікую будучыню ў літаратуры, але... У 1988-м Яўгенія Янішчыц выпала з акна кватэры на восьмым паверсе дома ў цэнтры Мінска. Паэтцы было ўсяго 40... Сябры і калегі ўспамінаюць пра Яўгенію Янішчыц.

18

  «Вельмі доўгі час касцёл у вёсцы Індура, што ў Гродзенскім раёне, быў у рыштаваннях. Зразумела, што «апранулі» храм нездарма, і толькі на карысць. Касцёл — адзін з найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў нашай даўніны на Гродзеншчыне, бо ёсць тут нешта адначасова зразумелае і таямнічае, нават сакральнае...» Уладзiмiр Цвiрка. Iндура.  

17

  Трыццаць пяць гадоў таму выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Аляксандр Лось і Яўгенія Ліс вырашылі адрадзіць на Смаргоншчыне старажытны народны тэатр батлейку. Пры чым аднаўленне адбывалася на мясцовым матэрыяле: Аляксандр распытваў мясцовых старажылаў пра гэты жанр мастацтва, пра сюжэты пастановак, пра асаблівасці рэпертуару мясцовых і заезджых лялькаводаў.  

16

  “Як вядома, пад знакам Года малой радзімы пройдуць і наступныя два гады — 2019-ы і 2020-ы. Да 1 студзеня ў Гродзенскай вобласці будзе сфарміраваны новы план работы ў гэтым кірунку...” Аляксандр ВЯРСОЦКІ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама: “Год малой радзімы стаў лейтматывам свят і мерапрыемстваў на Гродзеншчыне”.  

15

  14 лістапада бягучага года на чарговыя заняткі ўсіх зацікаўленых літаратурнай творчасцю сабрала Гродзенская грамадская літаратурная школа. Тэма заняткаў: “Асаблівасці сучаснай дзіцячай літаратуры і яе ўспрымання чытачамі”. Выкладчык – заслужаны настаўнік Беларусі, літаратуразнаўца Алена Вітальеўна РУЦКАЯ. Калі ласка, чытайце справаздачны рэпартаж пра падзею, а таксама артыкул А. В. Руцкай “Вялікая літаратура для маленькіх чытачоў”:  

14

  19 лістапада 1898 года, 120 гадоў таму ў вёсцы Гавенавічы Слонімскага павета (цяпер вёска Падгорная Баранавіцкага раёна) нарадзіўся заходнебеларускі паэт Іосіф ВІЛЬКОЎСКІ. Часцей за ўсё падпісваўся псеўданімам Язэп Вількоўшчык. Доўгі час імя паэта-земляка было незаслужана забыта і толькі дзякуючы намаганням даследчыкаў-энтузіястаў зусім нядаўна вярнулася з небыцьця.  

13

20 лістапада 2018 споўнілася б 70 гадоў самай рамантычнай з усіх беларускіх паэтэс Яўгеніі ЯНІШЧЫЦ. Вобраз гэтай паэткі многімі даследчыкамі заслужана лічыцца тварам беларускай жаночай паэзіі, а творчасць яе называюць недаацэненай крытыкамі. Да гэтай знакавай і сумнай юбілейнай даты прымеркаваны артыкул гродзенскай літаратуразнаўцы Аліны Сабуць “Зорны свет зямной паэткі. Партрэт Яўгеніі Янішчыц”:  

12

ЗЕМЛЯКІ. 13 лістапада ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна пад назвай “Жыццё на сцэне”, якая была прымеркавана да 115-годдзя з дня нараджэння народнага артыста БССР і СССР Аляксандра Ільінскага. Мерапрыемства правяла краязнаўца, член СПБ Святлана КОШУР. Прапануем вашай увазе рэпартаж пра падзею: .  

11

  1 лістапада беларуская літаратурная грамадскасць урачыста ўшанавала памяць беларускага пісьменніка з пакалення “шасцідзясятнікаў”, празаіка Вячаслава Адамчыка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 85 гадоў. А 3 лістапада з нагоды юбілею на Дзятлаўшчыне адбыліся мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ.  

10

  Паспяхова працягваецца супрацоўніцтва Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з газетай "Гродзенская праўда". Сябры, прапануем вашай увазе "Літаратурную гасцёўню" ў суботнім нумары газеты ад 10 лістапада 2018 года з удзелам нашых калегаў па пісьменніцкай арганізацыі.  

9

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. Осенью текущего, 2018 года в столичном издательстве «Аверсэв» реализован литературный проект Белорусского фонда мира – увидел свет тематический сборник поэзии «Дети за мир». 240 страниц, переплёт твёрдый. Тираж книги 1715 экземпляров. Подробнее о книге:    Ещё по теме. В сборник «Дети за мир» вошли стихи 19 наших земляков:    Смотреть:  

8

  Дуняша, Толстая и Виардо. Почему И.С.Тургенев не женился на своих возлюбленных. Женские образы в его произведениях заняли особое место в мировой литературе, а вот постоянной спутницы жизни у Тургенева никогда не было, зато любовных переживаний набралось не на один роман.  

7

  29 кастрычніка 1938 года, 80 гадоў таму ў вёсцы Малая Кракотка Слонімскага павета Польскай Рэспублікі (цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) нарадзіўся Янка САЛАМЕВIЧ, савецкі і беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык, энцыклапедыст. Кандыдат філалагічных навук (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі (1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1989).  

6

  1 лістапада 1933 года, 85 гадоў таму ў вёсцы Варакомшчына Навагрудскага павета, Навагрудскага ваяводства, Польшча (цяпер Дзятлаўскi раён Гродзенскай вобласцi) у сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст Вячаслаў АДАМЧЫК.    Вячаслаў Адамчык. Творы:  

5

8 лicтапада, 135 гадоў таму на Вiленшчыне (цяпер Глыбоцкi раён Вiцебскай вобласцi) нарадзiўся Вацлаў ЛАСТОЎСКI, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф, акадэмік АН Беларусі (1928).    «Ад некалькіх гадоў стала ў мяне звычаем выязджаць на тыдзень-два ў які-колечы закутак Беларусі для апазнання роднай старасвеччыны...» Вацлаў Ластоўскі «Лабірынты», аповесць:  

4

Канікулы з кнігай. 6 лістапада ў сярэдняй школе № 2 г. Гродна адбылася творчая сустрэча дзіцячай пісьменніцы Ганны Скаржынскай-Савіцкай з вучнямі, якія праводзілі свае восеньскія канікулы ў прышкольным лагеры.  

3

НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ. 16 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылiся прэзентацыя кнігі “Бачу Беларусь такой” (РВУ “Звязда”) і адкрыццё фотавыставы Уладзіслава Цыдзіка, прысвечаныя Году малой радзімы ў рэспублiцы. Унiкальнае выданне складаюць пейзажныя фотаздымкi аўтара i патрыятычныя вершы сучасных беларускiх паэтаў, у тым лiку – творы паэтэс з Гродзеншчыны Людмiлы Кебiч i Наталлi Цвiрко.     Яшчэ па тэме: 

2

  7 лістапада бягучага года, 120 гадоў таму (1898) нарадзіўся Клімент ЯКАЎЧЫК, сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1934), беларускі савецкі паэт, перакладчык, літаратурны крытык з вёскі Дольная Свіслач Гродзенскага павета Гродзенскай губерні. Друкаваўся ў перыядычных выданнях Масквы і Ленінграда. Адным з першых пачаў перакладаць беларускую літаратуру на рускую мову.

1

ДА 220-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА. У Навагрудку адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння паэта пад назвай “Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу”. У канферэнцыі ўдзельнічалі навукоўцы, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, архіваў, прадстаўнікі духавенства з некалькіх краін. Саюз пісьменнікаў Беларусі прадстаўляла краязнаўца Святлана КОШУР.