АРХИВ-2020

(9)

25

Бывай, 2020-ы! «Вось і адыходзіць у мінулае самы незвычайны і складаны 2020 год. Ён прынёс нам шмат вялікіх і малых выпрабаванняў, навучыў жыць і працаваць у іншых умовах, думаць па-іншаму. Але яму не ўдалося скасаваць наша яднанне…». Вашай увазе некаторыя вынікі 2020 літаратурнага года і віншаванне ад старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ Людмілы Антонаўны КЕБІЧ.

24

ПРОЗА. Дорогие друзья, с полными чудес зимними праздниками всех нас поздравляет наша коллега по СПБ, прозаик из Гродно Лина БОГДАНОВА. В качестве подарка писательница предлагает нам для прочтения свои миниатюры.

23

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. Убачыў свет зборнік навуковых артыкулаў пад назвай «Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны», выдадзены кафедрай беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Адна з даследчых прац у кнізе прысвечана творчасці сучасных гродзенскіх пісьменніц Людмілы Кебіч, Алены Руцкай, Ганны Скаржынскай-Cавіцкай, Таццяны Сучковай.

22

  22 снежня ў Гродзенскай абласной бібліятэцы прайшла заключная акцыя з цыклу «Чытаем разам», прысвечаная Году малой радзімы. У ходзе імпрэзы ў выкананні чытальнікаў прагучалі творы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў Гродзеншчыны, патрыятычныя вершы Віктара Курловіча, Ірыны Данік, Анатоля Апанасевіча, Дануты Бічэль і ў аўтарскім выкананні – Дзмітрыя Радзівончыка.

21

Неограниченные возможности. «Он не разговаривает и не ходит самостоятельно. 26-летнему белорусу с тяжелой формой ДЦП это не помешало раскрыть свой талант – молодой человек стал писателем и выпустил уже шесть книг...». Новобранец СПБ, прозаик из Лиды Максим Бацкалевич стал героем репортажа телеканала «МИР 24».

20

ЗЕМЛЯКІ. «Я была вельмі задаволена, што сустрэлася з мастачкай менавіта тут, на яе малой радзіме, бо мне хацелася паглядзець хату, у якой яна вырасла, каб лепш адчуць атмасферу цяпер ужо далёкіх 1950-х гадоў…». Краязнаўца Святлана КОШУР (Карэлічы) працягвае свой аўтарскі праект з артыкулам «Чароўная кветка Наднямоння», прысвечаным беларускай мастачцы Раісе Сіплевіч.

19

  Падведзены вынікі анлайн-мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай...». Арганізатарамі акцыі – супрацоўнікамі Музея Максіма Багдановіча ў Гродне адзначаюцца высокая актыўнасць людзей і практычна неабмежаваныя магчымасці, якія дае Інтэрнэт. Сярод удзельнікаў мерапрыемства наш літаратурны лідэр Людміла Антонаўна КЕБІЧ.
Яшчэ пра мерапрыемства.

18

Дыялог працягваецца. Ва ўмовах кавідных абмежаванняў адным з нешматлікіх відаў непасрэдных сустрэч пісьменнікаў Гродзеншчыны з аматарамі літаратуры сталі выступленні нашых калег перад бібліятэкарамі вобласці. Некалькі такіх сустрэч адбыліся ў снежні-2020.

17

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ У канцы 2020 года ў Гродне ўбачыла свет чарговая кніга для дзяцей. Гэта казка. Яе аўтар вядомая дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Навінка атрымала назву «А ў нас – зорны час».

16

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. В декабре 2020 года Национальным институтом образования издано учебное пособие «Спутник Букваря». В новую книгу для самых маленьких вошли произведения известного гродненского поэта Виктора Семёновича КУДЛАЧЁВА.

15

  У гонар слыннай зямлячкі. Адзіны на Беларусі народны музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі) дзейнічае ў Астрынскай сярэдняй школе на Шчучыншчыне, – чытаем рэпартаж і разглядаем шмат фотаздымкаў розных часоў на сайце «Гродзенскай праўды».

14

  «Акрамя навуковай дзейнасці, Руслан Казлоўскі шмат супрацоўнічае з газетамі і часопісамі – у яго бяруць інтэрв’ю раённыя і рэспубліканскія газеты, ён сам піша артыкулы, а з’яўляючыся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнічае ў шэрагу праектаў...». Руслан КАЗЛОЎСКІ: «Ісці за тым, да чаго ляжыць душа».

13

Мікалай Чаргінец: Слова пісьменніка запатрабавана паўсюдна. Саюз пісьменнікаў Беларусі нядаўна адзначыў сваё 15-годдзе. Пра традыцыі і навацыі ў літаратурным жыцці краіны інтэрв'ю з яго старшынёй Мікалаем Чаргінцом.

12

У Гродне адзначылі 129-ю гадавіну з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Па традыцыі 9 снежня ў Гродзенскі музей паэта прыходзяць прыхільнікі яго творчасці, аматары мастацкага слова. Сёлета спатканне з неўміручы вобразам «Песняра Чыстае Красы» атрымалася не масавым. З лірычнымі прысвячэннямі Максіму выступілі Людміла Кебіч і Дзмітрый Радзівончык. А Людміла Антонаўна падарыла Музею адну са сваіх новых кніг.

11

  10 cнежня 90 гадоў споўнілася б Міколу АРОЧКУ (1930-2013), беларускаму паэту і літаратуразнаўцу з вёскі Вецявічы, Слонімскі раён. Асноўныя рысы паэзіі М.М.Арочкі – сардэчнасць, засяроджаны роздум пра жыццё і час; пазней – паглыбленне філасофскага пачатку, зварот да перажытага падчас вайны і гістарычнага мінулага: Мікола Арочка. «Курганне», «Крэва» і іншыя паэмы чытаць.

10

  6 декабря своё 60-летие отметила Галина БУЛЫКА, белорусский писатель, переводчик, член Союза писателей СССР. Родилась в деревне Осово Вороновского района Гродненской области. Окончила Высшие литературные курсы в Москве. Издаётся под псевдонимами Виктория Васильева, Галина Яхонтова, Галина Шаревская, Элис Фокс. Работала в газетах «Культура», «Рэспубліка», журналах «Крыніца», «Беларуская думка». С 2004 года – главный редактор журнала «Coiled Tubing Times» («Время колтюбинга»).

9

Максим БАЦКАЛЕВИЧ, молодой лидский прозаик, автор шести книг, человек с ограниченными возможностями принят в Союз писателей Беларуси. Как сообщает «Лiдская газета», есть повод вновь написать о нем, а также о его новой книге, творческих планах и, конечно, поздравить Максима с признанием его таланта. Ещё по теме.

8

НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ. Выйшла з друку новая кніга Людмілы КЕБIЧ «Трыялеты, тэрцыны, рандэлі». Рукапіс выдання прынёс паэтэсе перамогу ў ІІІ Абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч).

7

ХV Гарадзенскія навуковыя чытанні. З дакладам, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння гродзенскага паэта Лейба Найдуса, на навуковай канферэнцыі «Легенды Гродзеншчыны – юбіляры 2020 года» выступіў калекцыянер, краязнаўца, публіцыст-гісторык Аляксандр СЯВЕНКА.

6

  Шаноўныя сябры, з дзіцячымі часопісамі «Вясёлка» і «Буся» паспяхова супрацоўнічае наша калега па пісьменніцкай арганізацыі, гродзенская дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВIЦКАЯ. Вашай увазе творы нашай зямлячкi, апублiкаваныя не так даўно: верш «Да бабулi» i апавяданне «Чаму не выраслi грыбы».

5

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ. На финише года с выходом новой книги можно поздравить ещё одного нашего коллегу. Это педагог, музыкальный критик, публицист Виталий РОДИОНОВ. В центре внимания писателя на сей раз оказалось самое сильное чувство из всех известных человеку – любовь. Книга получила название «Избранники любви».

4

Я / МЫ «СЛОВАДРОМ». 26 лістапада споўнілася 5 гадоў Грамадскаму дыскусійнаму клубу «Словадром». Азірнемся назад і разам падумаем над тым, чым за гэтыя гады стаў для нас грамадска-асветніцкі праект Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Будзем удзячныя за вашыя водгукі на першую пяцігодку нашага клуба.

3

У НАС НОВЫ КАЛЕГА. Згодна з рашэннем Прэзідыума грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ад 24 лістапада 2020 года калектыў Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ папоўніўся новым членам. Ім стаў малады празаік з Ліды Максім БАЦКАЛЕВIЧ.

2

  28 лістапада 2020 года сваё 50-годдзе адзначае наш калега па пісьменніцкай арганізацыі, літаратуразнаўца, крытык Руслан КАЗЛОЎСКI. Сардэчна віншуем Руслана Канстанцінавіча з юбілеем.

1

НАМ 15 ГАДОЎ. Дарагія сябры, у лістападзе 2020 года грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» адзначае паўтарадзесяцігадовы юбілей свайго ўтварэння. Калі ласка, прыміце некалькі віншаванняў з нагоды гэтай даты.