• СТРАНИЦЫ
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2020

(3)

25

«Вершы пішуцца ў сэрцы».   16 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. I. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» , паэтэса   Людміла Шаўчэнка.

24

12-13 сакавіка ў Мінску праходзiў Першы Рэспубліканскi краязнаўчы форум.   У яго мерапрыемствах актыўны ўдзел прымала наша калега, член СПБ, краязнаўца Святлана КОШУР з гарадскога пасёлка Карэлiчы. Падрабязнасцi пра падзею Святлана Андрэеўна паведамляе ў сваiм рэпартажы.  

23

Пясняр мастацтва без межаў.   12 сакавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага з літаратурна-музычнай праграмай «Акорды вясновай паэзіі» выступіў госць з Мінска, паэт, бард Аляксандр АВЯР’ЯНАЎ. Падрабязны аповяд пра падзею чакае вас у фотарэпартажы нашай прэс-службы.  

22

У музеі «Лошыцкая сядзіба»   14 сакавіка 2020 года адбыўся творчы вечар беларускай паэткі і журналісткі Алы Клемянок «Чатыры лясы». Падчас творчага вечара наведвальнікі атрымалі асалоду не толькі ад вершаў, але і сталі пісьменнікамі, далучыўшыся да паэтычнага майстэрства, гуляючы ў адну з папулярных салонных забаў –   бурымэ.

21

У цэнтры ўвагі – гісторыя.   12 сакавіка ў бібліятэцы № 9 г. Гродна адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Званы госць». Госцем чытацкага клуба стаў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі,публіцыст   Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ.

20

Сусветны дзень чытання ўслых   11 сакавiка адзначылі ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага. Па запрашэнні бiблiятэкараў удзельнiкамi лiтаратурнага марафона сталi маленькiя чытачы, педагогi, дзеячы культуры горада над Нёманам. У ролi дэкламатара выступiў i член СПБ, паэт Дзмiтрый Радзiвончык.   Пра падзею ў тэленавiнах:  

19

Ведаць мову, каб не страцiць свой "код".   Напярэдадні 8 Сакавіка ў сценах сярэдняй школы № 7 г. Смаргонi адбылася сустрэча з вельмі таленавітым чалавекам: паэтэсай Смаргоншчыны, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2003 года, Лаўрэатам літаратурнай прэміі Цёткі, журналістам Алай Леанідаўнай Клемянок.

18

Міжнародны дзень роднай мовы ў Карэлічах.   У чарговы раз 21 лютага ў Карэліцкай раённай бібліятэцы сабраліся прыхільнікі беларускага слова, каб аддаць яму даніну павагі, ушанаваць бясцэнныя скарбы нашай культурнай спадчыны. Падрабязнасці паведамляе актыўны ўдзельнік свята, наша калега па СПБ,   краязнаўца Святлана КОШУР.

17

Калі цвіце душа… 3-га сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання насельніцтва адбылася сустрэча з вядомай на Гродзеншчыне і ў рэспубліцы паэтэсай Людмілай Кебіч. Літаратурная гасцёўня прайшла пад назвай «Калі цвіце душа…». З вуснаў аўтара і чытальнікаў прагучалі вершы, водгукі, словы ўдзячнасці.  

16

  28 лютага ў маляўнічым месцы, а дакладна мінскім музеі “Лошыцкая сядзіба”, “загучала” фінальным гарманічным акордам мастацка-літаратурнага пленэру “Нальшчанскія сустрэчы” выстава. На карцінах пераважна занатаваны краявіды і гісторыка-архітэктурныя помнікі Смаргоншчыны.

15

  28 лютага ў сярэдняй школе № 13 г. Гродна па запрашэнні бібліятэкі навучальнай установы з прэзентацыяй сваёй творчасці выступіла член СПБ Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Сустрэча з гродзенскай дзіцячай пісьменніцай выклікала зацікаўленасць у юных кнігалюбаў, сярод якіх нават знайшліся прыхільнікі творчасці Ганны Іосіфаўны.  

14

“Едзе, едзе вясна на залатым кані...”.   Шаноўнае спадарства, прапануем вашай увазе актуальны матэрыял з перыёдыкі ( часопіс "Гродна" за люты 2020 года) – артыкул пра гуканне вясны на Гродзеншчыне. Тым больш, што аўтар артыкула – наш калега па пісьменніцкай арганізацыі, літаратуразнавец, фалькларыст Руслан Казлоўскі.

13

“Гучы, роднае слова!”   Міжнароднаму дню роднай мовы ў сярэдняй школе № 2 г. Шчучына быў прысвечаны шэраг тэматычных мерапрыемстваў: дыктоўкі, класныя гадзіны, конкурс малюнкаў і флаераў, чытанне вершаў пра родную мову. У літаратурна-музычнай кампазіцыі “Гучы, роднае слова!” актыўны ўдзел узялі шчучынскія паэты Рычард Бялячыц і Наталля Цвірко.

12

Любоў да Радзiмы i Мовы.   Менавiта гэта стала скразной тэмай творчай сустрэчы, што 27 лютага адбылася ў Турэц-Баярскай сельскай бібліятэцы (Маладзечанскi раён, Мiнская вобласць). З чытаннем уласных вершаў i выкананнем песень у музычна-лiтаратурнай iмпрэзе, прымеркаванай да Мiжнароднага дня роднай мовы, узяла ўдзел член СПБ, беларуская паэтэса Ала КЛЕМЯНОК.

11

“Мова родная тая, што ў сэрцы звініць…”   У Слоніме любоў да роднага слова аб’яднала прыхільнікаў паэтычнага радка ў літаратурнай гасцёўні пад такой назвай. Міжнародны дзень роднай мовы ў горадзе над Шчарай адзначылі літаратурна-музычнай імпрэзай з удзелам раённага літаб’яднання імя Анатоля Іверса (кіраўнік член СПБ, паэтэса Ірына Войтка).  

10

Роднае слова і малая Радзіма.   24 лютага ў Лойкаўскай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства “Пісьменнікі малой радзімы”, прысвечанае Дню роднай мовы. Традыцыйна на гэтае свята запрашаюцца гродзенскія пісьменнікі Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая.  

9

“Памяць. Адзінства. Перамога”.   Напярэдадні ў Гродзенскай вобласці стартаваў праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Ён аб'ядноўвае мноства падзей, конкурсаў, маштабных акцый і ўрачыстых праграм. Сярод актыўных удзельнікаў праекта ветэран узброеных сіл, ганаровы член СПБ, беларускі паэт з Гродна Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ.

8

  24 лютага 2020 года спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора БАРАДУЛІНА (1935-2014), беларускага і савецкага паэта, эсэіста, перакладчыка, Народнага пісьменніка Беларусі.     Рыгор Барадулін “Узятыя на смерць павінны жыць...” і іншыя творы.     Тым, хто больш паглыблена вывучае творчасць паэта, прапануем навукова-даследчы матэрыял ад нашай калегі па СПБ, літаратуразнаўцы Аліны Сабуць.  

7

СТРАТА.   Сумная, вельмі балючая навіна прыйшла да нас з Варшавы. 22 лютага 2020 года не стала Барбары ЮРКОЎСКАЙ. Гродзеншчына літаратурная страціла сапраўднага сябра.  

6

“Старажытнейшая, самая славянская, мова беларуская мая”.   21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе горада Масты з аповедам пра свой род і сваё жыццё, а таксама з чытаннем уласных вершаў на патрыятычную тэматыку выступіў член СПБ, беларускі паэт Мікалай Іваноўскі.

5

Сустрэча з родным словам.   21 лютага 2020 года, у Міжнародны дзень роднай мовы ў госці да вучняў 7-га класа СШ № 13 г. Гродна завітаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, парадыст і драматург Пётр Сямінскі. У аўтарскім выкананні гучалі вершы паэта пра Радзіму, горад над Нёманам, сяброўства і каханне.  

4

  У рамках Тыдня роднай мовы 21 лютага ў дашкольнай установе “Яслі-сад № 31 г. Гродна” адбылося музычна-літаратурнае Свята роднай мовы з удзелам члена СПБ, лаўрэата нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, гродзенскай дзіцячай пісьменніцы Ганны Скаржынскай-Савіцкай. На памяць аб сустрэчы выхаванцы дзіцячага садка атрымалі ў падарунак кнігу Ганны Іосіфаўны з аўтографам аўтара.  

3

  Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны і Дня роднай мовы сямікласнікам СШ № 12 г. Гродна пашчасціла сустрэцца з ветэранам Узброеных Сіл, ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, гродзенскім паэтам Браніславам Ермашкевічам.

2

Яго паэзія, простая і даступная, як акраец духмянага хлеба…   20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 39 г. Гродна адбылася творчая сустрэча члена СПБ, паэта Мікалая Іваноўскага. У чытальнай зале школьнай бібліятэкі творцу павіталі ўдзельнікі літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон” і іншыя зацікаўленыя вучні ды педагогі.  

1

  20 лютага бягучага года напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы Дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў і педагогаў з членам СПБ, гродзенскім паэтам Пятром Сямінскім. З вуснаў аўтара прагучала лірыка, прысвечаная бацькам, аднавяскоўцам, малой радзіме.