• СТРАНИЦЫ
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2020

(2)

25

Дорогой мужества и чести.   20 февраля в библиотеке №10 г. Гродно состоялось заседание клуба «Ветеран», приуроченное ко Дню Защитника Отечества. На вечере выступили ветераны Великой Отечественной войны, представители ветеранских и общественных организаций, музыкальные коллективы. В программе встречи прозвучала военно-патриотическая лирика от гродненских поэтов Петра Семинского и Светланы Глембоцкой.  

24

  20 лютага бягучага года ў сярэдняй школе аграгарадка Рацічы (Гродзенскі раён) адбыліся сустрэчы вучняў і педагогаў з паэтэсай, празаікам, старшынёй ГрАА СПБ Людмілай Антонаўнай Кебіч і лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, дзіцячай пісьменніцай Ганнай Іосіфаўнай Скаржынскай-Савіцкай. Мерапрыемствы былі прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

23

  20 февраля в Гродненской областной научной библиотеке им. Е.Ф.Карского прошла встреча с Леонидом Петровичем Абабковым, полковником, военным журналистом, членом Союза Советских офицеров. Леонид Петрович – человек с необычной судьбой, ветеран вооружённых сил, создатель музеев воинской славы в городе над Неманом, автор нескольких книг.  

22

Гродненские писатели – детям.   19 февраля в библиотеке № 8 г. Гродно воспитанники детского сада № 67 встретились с детской писательницей Татьяной Сучковой. Малыши с интересом выслушали рассказ Татьяны Аркадьевны о её творчестве. Писательница представила юным читателям новые стихи, читала сказки, загадывала загадки, а на память о встрече подарила библиотеке свою новую книгу.  

21

  19 лютага 2020 года ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў cярэдняй школe № 35 г. Гродна была арганізавана творчая сустрэча з паэтэсай Вікторыяй Смолкай. Маладая паэтэса, член СПБ расказала пра першыя спробы напісання вершаў, пра сваіх натхняльнікаў, пра сваю сям’ю; прачытала вершы са сваіх зборнікаў “Зоркаму сэрцу” і “Ангел-хранитель”.  

20

  18 лютага бягучага года сваё 65-годдзе адзначыў член СПБ, беларускі паэт з аграгарадка Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Віктар Георгіевіч КУРЛОВІЧ.
  Сардэчна віншуем!  
  Віктар Курловіч “Шануйце родную зямлю”. Вершы

19

Зрабі крок да роднай мовы.   17 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы адбылася сустрэча вучняў 8-11 класаў сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны (Бераставіцкі раён) з самабытным беларускім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Іваноўскім. Мікалай Пятровіч пазнаёміў вучняў з гісторыяй сям'і Іваноўскіх, са сваімі творамі пра родную мову, малую радзіму, адказаў на пытанні вучняў.  

18

Гісторыі кахання...   Кранальныя і пранізлівыя, сумныя і радасныя... 14 лютага ў філіяле "Гудзевіцкая вясковая бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры" (Мастоўскі раён) адбылася літаратурна-музычная вечарына "Любовь нечаянно нагрянет", прысвечаная Дню Святога Валянціна. У імпрэзе ўзяў удзел член СПБ,   паэт Мікалай Іваноўскі.

17

  14 лютага ў сярэдняй школе аграгарадка Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі раён) прайшла сустрэча з самабытным беларускім паэтам з вёскі Пачуйкі, што на Ваўкавышчыне, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем ІВАНОЎСКІМ. Мікалай Пятровіч пазнаёміў прысутных з гісторыяй роду Іваноўскіх, пачытаў уласныя вершы, прысвечаныя Вялікай Перамозе, малой радзіме, сваякам, роднай мове.

16

  14 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася юбілейная творчая вечарына Алены Вітальеўны РУЦКАЙ "Калі душа нарадзілася крылатай". Педагога, літаратуразнаўцу, паэтэсу прыйшлі павіншаваць сябры і калегі па СПБ, выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і ўдзячныя вучні.  

15

З пісьменніцкім талентам.   Сярод творчых людзей Гродзеншчыны, якія сталі лаўрэатамі конкурсу “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” імя Аляксандра Дубко, што праводзіцца ў вобласці з 1999 года, ёсць і прадстаўнік сістэмы адукацыі. Гэта — настаўніца сярэдняй школы № 12 Гродна Галіна Анатольеўна Богдан, якая адзначана ў намінацыі “Пісьменнік года”.  

14

Свята напярэдаднi cвята.   13 лютага 2020 года чытальная зала Гродзенскай гарадской бібліятэкі № 10 была перапоўненая. Аматары сучаснай паэзіі сабраліся на прэзентацыю кнігі Людмілы Кебіч "Бэзавы дом". Лiтаратурна-музычная iмпрэза адбылася напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы i таксама стала святам – днём роднага паэтычнага слова ў горадзе над Нёманам.  

13

К 31-й годовщине вывода Советских войск из Афганистана.
«Да, он в скалах пропал, // он в ущелье упал // В самом первом сраженье в Афгане...».
Анатолий АПАНАСЕВИЧ «Афганец».  

12

  12 лютага 2020 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, каталіцкага святара з вёскі Барані (Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) Казіміра СВАЯКА (1890-1926). Сапраўднае імя Канстанцін Стаповіч. Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924) і іншых выданняў. Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы.     Казімір Сваяк.   Творы.

11

  8 лютага на ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе падвялі вынікі II тура конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», абвешчанага часопісам «Маладосць». Сярод фіналістаў чарговага этапа творчага спаборніцтва наша калега па СПБ, паэтэса са Шчучынскага раёна Наталля Цвірко.  

10

К 31-й годовщине вывода Советских войск из Афганистана и 75-й годовщине Великой Победы.   12 февраля 2020 года на заставах Гродненской пограничной группы состоялись встречи с членом Союза писателей Беларуси, лауреатом премии А.И.Дубко, поэтессой Людмилой Владимировной Шевченко и ветераном войны в Афганистане, подполковником Николаем Григорьевичем Зинчуком.  

9

У студзеньскiм нумары часопіса "Роднае слова" за 2020 год выйшла інтэрв'ю дырэктара навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалая Грынько з Аленай Вітальеўнай Руцкай, заслужаным настаўнікам Беларусі, метадыстам-навукоўцам, аўтарам больш ста навуковых прац і дзесятка навукова-метадычных дапаможнікаў, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прапануем матэрыял вашай увазе. 

8

  С 5 по 9 февраля 2020 года в Минске состоялся Международный литературный фестиваль с участием молодых писателей Беларуси, Молдовы, России и Украины. Форум был приурочен к ХХVII Минской международной книжной выставке-ярмарке. Нашу страну на Фестивале представляла член СПБ, молодая гродненская поэтесса и прозаик Татьяна Лашук.  

7

  7 лютага ў Гродне была арганізавана яшчэ адна дыстанцыйная пляцоўка ХXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – у кнігарні "Веды" па ініцыятыве Гродзенскага філіяла ААТ "Белкніга" адбылася прэзентацыя кніг лаўрэата Прэмii iмя А.I.Дубко, гродзенскай пiсьменнiцы Ліны Багданавай.  

6

НОВИНКИ КНИГОИЗДАНИЯ.   7 февраля 2020 года в Гродненской областной научной библиотеке имени Е.Ф.Карского состоялась презентация двухтомного издания «Белорусы в Сибири» с участием его авторов. Комплект из двух томов книги получил прописку в фонде главной библиотеки Гродненщины. А более подробно о содержании проекта   можно узнать из данной статьи.

5

  7 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы iмя Я.Ф. Карскага прайшло мерапрыемства ў рамках ХХVII Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу – прэзентацыя двухтомнiка «Белорусы в Сибири» з удзелам аўтараў праекта.  
  Яшчэ пра падзею. 

4

Вечар паэзіі «Гродна: гісторыя і сучаснасць».   6 лютага ў бібліятэцы Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Белкаапсаюза прайшоў вечар паэзіі «Гродна: гісторыя і сучаснасць», прысвечаны гораду над Нёманам. У мерапрыемстве ўзяў удзел член СПБ, паэт, парадыст Пётр Сямінскі; прагучалi аўтарскiя творы на зададзеную тэму.  

3

Гадзіна паэзіі.  4 лютага ў бібліятэцы Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Белкаапсаюза адбылася гадзіна паэзіі пад назвай "Творчасць гродзенскай пісьменніцы Л. В. Шаўчэнкі". На сустрэчу з Людмiлай Уладзiмiраўнай былі запрошаны навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі. Гучалі вершы ў аўтарскім выкананні. Адбыліся прэзентацыі кніг паэтэсы, лаўрэата Прэміі А. І. Дубко.  

2

  30 студзеня 2020 года ў Гiмназii № 7 г. Гродна ў межах дэкады гуманітарных навук адбыліся сустрэчы вучняў i педагогаў са старшынёй ГрАА СПБ, пісьменніцай Людмілай Антонаўнай Кебіч, а таксама з лаўрэатам Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Беларусi, гродзенскай дзiцячай пicьменнiцай Ганнай Скаржынскай-Савiцкай, паведамляе сайт дзяржаўнай установы адукацыi.  

1

НАВIНКI КНIГАВЫДАННЯ.   У канцы 2019 года ў Беларусі рэалізаваны маштабны кнігавыдавецкі праект. Намаганнямі акадэмікаў НАН Беларусі, літаратуразнаўцаў Уладзіміра Гніламёдава і Міколы Мікуліча ўбачыла свет анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі ў двух тамах "Поэзия русского слова". Мы выказваем шчырую падзяку ўсім, хто зрабіў магчымым выхад анталогіі i прапануем   блiжэй пазнаёмiцца з яе зместам.