• СТРАНИЦЫ
  • 5
  • 4
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2019

(5)

.
.
13

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У новую кнiгу Людмiлы Кебiч «Бэзавы дом» увайшлі вершы, прысвечаныя малой радзіме, Беларусі, гораду Гродна, вёсцы, а таксама вершы, напісаныя ў дарозе – роздумы і ўражанні ад тых мясцiн, якія яна наведала. Кніга пабачыла свет не выпадкова: тэма Радзімы ў творчасці паэтэсы – адна з самых галоўных і ўлюбёных.  

.
12

У нас новы калега. Рашэннем Прэзідыума ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" ад 28 сакавіка 2019 года калектыў рэспубліканскай пісьменніцкай арганізацыі папоўніўся новымі членамі. Сярод навабранцаў – беларускі паэт з Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Мікалай ІВАНОЎСКІ. Прэзідыумам СПБ кандыдатура Мікалая Пятровіча Іваноўскага была зацверджана адзінагалосна, а вершы паэта атрымалі хвалебныя водгукі прыёмнай камісіі.  

.
11

«Мы – дзве родных душы...» Паважаныя сябры, да 175-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага майстра паэтычнага слова Поля ВЕРЛЕНА прапануем вашай увазе дзве даследчыя працы нашай калегі, літаратуразнаўцы Аліны САБУЦЬ, у якіх прапануецца параўнальны аналіз творчасці французскага паэта і беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама даследаванне кропак перасячэння іх жыццёвых і паэтычных арбіт.  

.
10

Вся эта критика. Всё это критика… О том, какова литературная жизнь сегодня, с человеком, который, вероятно, знает о ней больше всех, побеседовала «Литературная газета». Наталья Иванова – о журнале «Знамя», книжных блогах и литературных премиях. И о критике, разумеется: «Считаю, что критика – тоже литература, как проза или поэзия; но у критика сегодня есть ещё искушение властью. Над умами читателей – над судьбой книги, если не писателя».  

.
9

105 гадоў таму, 1 красавiка 1914 года нарадзiўся Васіль СТРУМЕНЬ (сапраўднае iмя Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў) беларускі і ўкраінскі паэт, празаік, педагог, удзельнiк вызваленчага руху ў Заходняй Беларусi (20-30-я гг.). Жыў у вёсцы Зачэпiчы (Дзятлаўскi раён) у 1921-1935 гадах. За антыўрадавыя публікацыі і ўдзел у забастоўках неаднаразова адбываў турэмнае зняволенне. У 1938 годзе разам з бацькамі пераехаў на Ровеншчыну. Удзельнічаў у рэвалюцыйным падполлі Заходняй Украіны. Пісаў на беларускай і ўкраінскай мовах. Памёр у 1992 годзе. 

.
8

«Книжкины именины». В гродненской городской библиотеке № 10 в течение Недели детской книги состоялись увлекательные праздничные встречи учеников нескольких гродненских школ с Её Величеством Книгой и творчеством любимца детворы, члена СПБ, поэта Петра СЕМИНСКОГО.  

.
7

Мама и папа превращали мое детство в праздник. По утрам у себя под подушкой я находила небольшие подарки. Говорили, что "от зайки". С закрытыми глазами, едва проснувшись, я нащупывала под подушкой что-то маленькое и удивительное. Не спешила доставать, бережно исследовала предмет руками и так, на ощупь, пыталась догадаться, что же принес зайка. 

.
6

  Уважаемые друзья, 28 марта 2019 года наш коллега, член Союза писателей Беларуси, поэт, литературный критик Георгий КИСЕЛЁВ отмечает своё 80-летие. Наш творческий коллектив сердечно поздравляет Георгия Ивановича с юбилеем.    Георгий Киселёв. «И жаждой душа томится...» Лирика.  

.
4

«Волшебных слов чудесный мир…» Такую назву атрымала прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі літаратурная сустрэча ў Гродзенскім медуніверсітэце. 20 сакавіка ў ёй прынялі ўдзел член СПБ, маладая беларуская паэтка Вікторыя CМОЛКА і маладая паэтэса, празаік Таццяна ЛАШУК. Больш падрабязная інфармацыя аб сустрэчы – на сайце бібліятэкі ВНУ. 

.
3

  21 сакавiка 2019 года ў Сусветны дзень паэзii ў Гродзенскай абласной навуковай бiблiятэцы iмя Я.Ф.Карскага адбылася прэзентацыя чарговага, шостага нумара лiтаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалi», афiцыйнага друкаванага органа нашай пiсьменнiцкай арганiзацыi. У мерапрыемстве прынялi ўдзел члены Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, сучасныя лiтаратары з Гродна i розных раёнаў Гродзенскай вобласцi.  

.
2

  21 сакавіка дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага запрасіў найбольш актыўных чытачоў і іх бацькоў на ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “І ажываюць кніг старонкі”. У яркiм свяце кнiгi i дзяцiнства ўзялi ўдзел гродзенскiя пiсьменнiцы Людмiла КЕБIЧ i Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВIЦКАЯ.  

.
1

НАВІНКІ КНІГАВЫДАННЯ. У сакавiку 2019 года пабачыў свет чарговы, шосты нумар літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі», афіцыйнага друкаванага органа Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У выданні прадстаўлены літаратурныя творы розных родаў літаратуры ў розных напрамках і жанрах, аўтарамі якіх з'яўляюцца нашы калегі па пісьменніцкай арганізацыі з Гродна і 10 раёнаў Гродзенскай вобласці. Цэнтральнай у чарговым нумары альманаха стала тэма малой радзімы. 

.