• СТРАНИЦЫ
  • 4
  • 3
  • 2
  • 1

АРХИВ-2019

(3)

.
.
25

  26 февраля в читательском клубе «Сябрына» при библиотеке № 1 г. Гродно cостоялся вечер-встреча под названием «Навстречу попутному ветру» с участием поэта, публициста, члена Союза писателей Беларуси Дмитрия Радиончика. Литератор познакомил собравшихся с этапами своего творческого пути. Звучали стихи поэта и вопросы слушателей. На память о встрече в фонде библиотеки осталась книга с автографом автора, давшая название встрече.  

24

  26 лютага ў бібліятэцы УА «Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага» адбылася творчая сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускай паэтэсай, празаікам Людмілай Антонаўнай КЕБІЧ, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства прайшло ў арыгінальным, сучасным фармаце з актыўным удзелам навучэнцаў каледжа, а таксама з элементамі паэтычнага батла.  

23

  25 лютага ў клубе творчай інтэлігенцыі «Грані» адбылася музычна-паэтычная вечарына «З мовай мы народ у свеце…». У імпрэзе ўзялі ўдзел члены СПБ, паэты Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка, Браніслаў Ермашкевіч, Анатоль Апанасевіч, Дзмітрый Радзівончык; дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая; літаратуразнаўца, паэтэса Аліна Сабуць, а таксама дырэктар Музея М.Багдановіча Алена Рапінчук. Песні на словы беларускіх паэтаў выканаў аўтар музыкі Аляксандр Закрэўскі.  

22

  23 лютага ў Гімназіі № 4 г. Гродна ў межах літаратурна-музычнай гасцёўні, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася прэзентацыя новай кнігі вершаў Вікторыі СМОЛКІ “Ангел-хранитель”. Дзеці слухалі і самі чыталі вершы паэтэсы, а навучальная ўстанова набыла кніжачкі сваёй выпускніцы.     На конкурсе буктрэйлераў “Мой родны кут, як ты мне мілы...” вучні гімназіі занялі 3 месца, стварыўшы буктрэйлер паводле кнігі Вікторыі Смолкі “Зоркаму сэрцу”:  

21

  23 лютага ў cярэдняй школе № 5 горада Ваўкавыска адбылося чарговае мерапрыемства з шэрагу грамадска-лiтаратурных iмпрэз, прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы, што ідуць гэтымі днямі па ўсёй вобласці. Перад вучнямi i настаўнiкамi школы выступiў член СПБ, паэт Віктар Курловіч. Сустрэча з паэтам-земляком стала для яе ўдзельнікаў не толькі святам роднага слова, але і шчырай сяброўскай гутаркай на тэмы сэнсу жыцця, гуманiзму і патрыятызму.  

20

  22 лютага ў Гродзенскiм спецыялiзаваным інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку выступiў беларускi паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ. Ветэран узброеных сiл, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар некалькiх кнiг пазнаёміў выхаванцаў установы са сваёй бiяграфiяй, пачытаў уласныя вершы, падарыў школьнай бібліятэцы сваю кнігу з аўтографам. Мерапрыемства было прысвечана Мiжнароднаму дню роднай мовы.  

19

Свой талисман, обновлённый город и гастрономическое путешествие: как Слоним готовится ко Дню белорусской письменности. 20 сентября Гродненской области исполняется 75 лет. Поэтому День письменности в Слониме станет одним из знаковых моментов праздничных мероприятий. И, конечно, большой акцент будет сделан на Год малой родины, под знаком которого проходит 2019-й.  

18

  22 лютага ў актавай зале cярэдняй школы № 15 г. Гродна адбылася сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, паэтэсай, празаiкам Людмiлай Антонаўнай КЕБIЧ. Вучням было цікава даведацца аб творчых інтарэсах творцы, дакрануцца да яе мастацтва. Школа пасябравала з пiсьменнiцай i атрымала на памяць аб сустрэчы кнiгi з аўтографам Людмiлы Антонаўны.  

17

  22 лютага ў бібліятэцы № 3 г. Гродна прайшла літаратурная сустрэча з членам СПБ, гродзенскай паэтэсай Людмілай Шаўчэнка пад назвай «Почему звенит ручей». На ёй пабывалі вучні 5-х класаў СШ № 20. Людміла Уладзіміраўна расказала аб тым, як прыйшла да дзіцячай паэзіі, аб сваіх кнігах; пачытала вершы. Рабяты задавалі пытанні, а ў фінале сустрэчы адбыўся абмен падарункамі, і паэтка падпісала на памяць кнігу сваіх вершаў.  

16

  21 февраля в библиотеке № 10 г. Гродно и действующем в ней клубе «Ветеран» представители общественных и ветеранских организаций города чествовали защитников Отечества. Программа вечера изобиловала сюрпризами. Было много почётных, интересных гостей, запоминающихся музыкальных номеров и конечно, эмоций. Среди организаторов мероприятия – член СПБ, поэт Пётр СЕМИНСКИЙ.

15

Непарыўная сувязь пакаленняў. 21 лютага, напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны, навучэнцам 9-х класаў сярэдняй школы № 28 г. Гродна былі ўрачыста ўручаны білеты ГА «БРСМ». Дакументы і асобнікі сваёй кнігі «Памяць патрэбна жывым» прадстаўнiкам маладога пакалення патрыётаў Беларусi ўрачыста ўручыў ветэран працы i ўзброеных сіл, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Браніслаў Іосіфавіч ЕРМАШКЕВIЧ.  

14

Міжнародны дзень роднай мовы ў Росi. «Трэба роднай, спадчыннаю мовай, \\ Як бясцэнным дарам даражыць...» 21 лютага ў сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Рось (Ваўкавыскі раён) выступiла выпускнiца гэтай школы, член СПБ, беларуская паэтэса Тамара МАЗУР. А вучаніца 11 класа школы Вікторыя Сток напiсала прыгожы водгук аб мерапрыемстве:  

13

Міжнародны дзень роднай мовы ў Ваўкавыску. 21 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча. Перад школьнікамі і педагогамі адной са школ Ваўкавыска выступілі паэты Ваўкавышчыны Віктар Курловіч, Галіна Смок, Мікалай Іваноўскі, Георгій Кісялёў, а таксама госць з Гродна, паэт Дзмітрый Радзівончык. Прагучалі паэтычныя творы на дзвюх родных мовах творцаў – рускай і беларускай.  

12

  20 лютага ў Гродне пра сябе нагадаў створаны Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі Тэатр паэзіі “Вікторыя”. Нагадаў яскравай імпрэзай, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты дзень, напярэдадні свята блакітная зала Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прымала тэатралізаванае літаратурна-музычнае прадстаўленне ў чатырох дзеях “Пагавары са мной па-беларуску”.     Глядзець пра падзею ў выпуску тэленавін:  

11

  19 лютага 2019 года Вучэбна-метадычным кабінетам Ленінскага раёна г. Гродна сумесна з Гродзенскай епархіяй Праваслаўнай Царквы на базе ДУА «Яслі-сад № 77 г. Гродна» праведзены семінар па духоўна-маральнаму выхаванню на праваслаўных традыцыях. З дакладам на тэму «Традыцыйная каляндарна-радавая творчасць беларусаў. Паганскія і хрысціянскія кампаненты» выступіў кандыдат філалагічных навук, фалькларыст, член СПБ Р. К. Казлоўскі.  

10

Соль табе ў вочы! Забабоны i прымхi нашых продкаў. Чаму нявесце лепш не абуваць на вяселле басаножкi, чаму нельга чытаць за абедам, навошта дзяцей купаць у малацэ i ў пiве i, нарэшце, у чым вiнаваты той самы чорны кот? Пра гэта i многае iншае распавядае гродзенскi фалькларыст Руслан КАЗЛОЎСКI (часопiс «Гродно», № 1 (20) 2019).  

9

На торжественном собрании и концерте, посвящённом 30-летию вывода войск из Афганистана, гродненские пограничники чествовали воинов-интернационалистов. По приглашению командования в мероприятиях, организованных Гродненской пограничной группой, принял участие член Союза писателей Беларуси, поэт Пётр Семинский.  

8

  “Далучыўшыся да акцыі, удзельнікі імпрэзы пад назваю “Мова нашых продкаў згаснуць не павінна” не толькі праявілі прыхільнасць да роднай мовы, але адчулі пачуццё прыналежнасці да гісторыі краіны, якая ўжо ў часы Вялікага Княства Літоўскага лічыла дзяржаўнай беларускую мову…”. Прапануем вашай увазе рэпартаж Святланы Кошур аб тым, як адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Карэлічах.  

7

Міжнародны дзень роднай мовы ў гарадской бібліятэцы № 10. Ах, якія гэта былі сустрэчы! І школьнікі, і выхаванцы дзіцячага садка спяшаліся на сустрэчу з таленавітым гродзенскім аўтарам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. І Пётр СЯМІНСКІ не расчараваў, падрыхтаваў сваім чытачам нямала сюрпрызаў, адзін з якіх – беларускі касцюм і незабыўны тэатралізаваны выступ.     Яшчэ пра падзею:  

6

  Cпаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, грамадскага і культурнага дзеяча Сяргея ДАРОЖНАГА (1909-1943). Сапраўднае імя Сяргей Міхайлавіч Серада (Слонім). У 1936 годзе быў рэпрэсаваны і загінуў на Далёкім Усходзе. 29 снежня 1957 года быў рэабілітаваны і ўзноўлены ў Саюзе пісьменьнікаў. А ў 1966 годзе свет пабачыла невялічкая кніжка “Выбраных твораў” Сяргея Дарожнага.     Сяргей Дарожны. Выбраныя вершы:  

5

  Можно сказать, что это в некотором роде титул, ачивка, которая весьма почетно смотрится у любого человека искусства.Что же он значит? Термин EGOT означает людей, которые получили все 4 основные премии в области развлекательного искусства США: 1. Emmy 2. Grammy 3. Oscar 4. Tony. Собственно, из первых букв названий этих премий и получается термин EGOT.  

4

У Путрышкаўскай сярэдняй школе 21 лютага адбылася сустрэча з членамі СПБ, дзіцячай пісьменніцай Ганнай Скаржынскай-Савіцкай і паэтам Браніславам Ермашкевічам, прысвечаная Дню роднай мовы. З задавальненнем слухалі вучні і педагогі цікавыя казкі, вершы, гумарыстычныя апавяданні Ганны Іосіфаўны. Вучань 9 класа Сярко Валерый, які рыхтуецца да чытання вершаў Браніслава Іосіфавіча на раённым конкурсе дыкламатараў, атрымаў ад паэта кнігу з аўтографам аўтара.  

3

  21 лютага бягучага года ў дванаццатай сярэдняй школе горада Гродна адбыўся Фэст Роднай Мовы. Ён распачаўся запрашэннем кожнага вучня і настаўніка на мерапрыемствы. Зрабілі гэта першакласнікі, якія падарылі ўсім паштоўкі-запрашэнні, зробленыя сваімі рукамі. Перад пачаткам заняткаў прайшла акцыя “Уваход у школу праз пароль “Гучы роднае слова” – каб зайсці ў клас, вучні і настаўнікі павінны былі прачытаць урывак з верша альбо спець куплет песні на беларускай мове.  

2

Святкаванне Міжнароднага Дня роднай мовы 21 лютага адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У насычанай праграме літаратурна-музычнай імпрэзы “Магутнае слова, ты, роднае слова!” прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі, прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ, а таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка, Ала Клемянок, Вікторыя Смолка.  

1

  Шаноўнае спадарства, на наш адрас ад нашых сяброў прыходзяць віншаванні з Міжнародным днём роднай мовы. Прапануем іх Вашай увазе.