АРХИВ-2019

(13)

.
.
18

  Член СПБ, беларускі паэт з Ваўкавыскага раёна Мікалай ІВАНОЎСКІ ўзяў удзел у адкрыцці першай персанальнай выставы Наталлі Мазалевіч “Я бачу. Адчуваю. Фатаграфую…”. Паэт даўно знаёмы з Наталляй Мазалевіч; фотамастачка, дызайнер прымала ўдзел у афармленні ўсіх кніг Мікалая Пятровіча, паведамляе раённая газета   “Наш час”.

.
17

Сустрэча з гродзенскай пісьменніцай Людмілай КЕБІЧ прайшла ў Мінску.   17 лістапада ў Народным клубе паэтаў і кампазітараў “Жывіца” (кіраўнік – Ірына Карнаухава) пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці госця з Гродна прэзентавала ўдзельнікам клуба свой паэтычны зборнік “Бэзавы дом”. У рамках творчай імпрэзы гучалі не толькі вершы, але і песні на словы паэтэсы   ў аўтарскім выкананні:

.
16

Мастацтва не мае межаў.   У пачатку лістапада па запрашэнні Гродзенскага Літоўскага грамадскага аб'яднання «Тэвіне» гродзенскія літаратары сустрэліся са сваімі калегамі з горада Алітус (Літва). Уражаннямі ад сустрэчы і ад наведання Гродна ў сваім артыкуле падзялілася старшыня клуба літаратараў «Тэкме» Алітускага раёна,  паэтэса Емілія КРУШЫНЕНЕ.

.
15

Словам пародненыя. Добрай традыцыяй сталі сустрэчы студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і літаратараў, прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 18 лістапада ў госці да пісьменнікаў, у офіс ГАА СПБ завіталі студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Журналістыка".     Яшчэ пра падзею:  

.
14

  14 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка падрыхтавалі літаратурны партрэт "Шматграннасць творчай асобы В. С. Караткевіча" да дня нараджэння пісьменніка. Свае рысы ў літаратурны партрэт творцы ўнесла член СПБ, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Святлана ТАРАСАВА.

.
13

Карысна і цікава прайшло чарговае пасяджэнне Слонімскага раённага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса (кіраўнік член СПБ, паэтэса Ірына ВОЙТКА). Сустрэча творцаў адбылася ў доме-майстэрні аднаго з удзельнікаў суполкі, паэтэсы, народнага майстра Надзеі Салейкі і была прысвечана абмену творчым вопытам і ўдасканаленню літаратурнага майстэрства.

.
12

  12 ноября в библиотеке № 9 состоялась литературная встреча учащихся 3 «А» класса СШ № 7 с членом СПБ, детской писательницей Татьяной Аркадьевной СУЧКОВОЙ под названием «Мы весёлые друзья – никому грустить нельзя». Подробности мероприятия сообщает сайт ГУК «ЦБС г. Гродно».

.
11

  11 лістапада ў Беларусі пачаўся тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы. Падчас акцыі праходзяць грамадскія літаратурныя чытанні ў дзяржаўных установах культуры. У адным з іх 12 лістапада ў бібліятэцы № 7 прыняла ўдзел член СПБ, гродзенская дзіцячая пісьменніца Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Больш падрабязна тут.

.
10

  10 лістапада споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння вядомай польскай пісьменніцы Зоф’і НАЛКОЎСКАЙ (1884-1954), чый лёс быў звязаны з нашым горадам. Скончыла Варшаўскую прыватную гімназію (1901). У 1922 - 27 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным.

.
9

  Сначала всё было культурно, мамаша поблагодарила меня и уселась на заднее сидение. Дочку, девчушку лет пяти-шести с забавно торчащими кудряшками, она усадила на колени. Минуты три ехали молча, а потом девочка ни с того ни с сего завизжала на весь салон: «Моё счастье!»

.
8

Конкурс “Славутыя імёны малой радзімы”: вынікі падведзены. Краязнаўца Святлана КОШУР (Карэлічы) атрымала Спецыяльны дыплом за лепшую працу ў намінацыі аўтарскіх праектаў за серыю публікацый у “Краязнаўчай газеце”, прысвечаных знакамітым землякам сваёй малой радзімы. Прапануем вашай увазе артыкул Святланы Андрэеўны, прысвечаны гэтай падзеі, і шчыра віншуем калегу з узнагародай.

.
7

Каникулы с книгой. 6 ноября 2019 года в рамках цикла тематических мероприятий «Писатели города Гродно» в филиале №10 ГУК «ЦБС г. Гродно» отряды пришкольных лагерей СШ №№ 3, 34, 40 и гимназии № 9 в течение всего дня встречались с любимыми авторами, живущими в на Виктор Семёнович КУДЛАЧЁВ и Пётр Ярославович СЕМИНСКИЙ.

.
6

  5 ноября в городской библиотеке №10 г. Гродно состоялся творческий вечер Дмитрия Радиончика «Грунтовые воды». На встречу со словом поэта пришли члены действующего здесь читательского клуба «Тени Пегаса», друзья и коллеги по Союзу писателей Беларуси.

.
5

  Баба Яга, Лясун, Бялун і іншыя. Cябры, прапануем вашай увазе артыкул пад назвай «Міфічны свет» члена СПБ, фалькларыста Руслана КАЗЛОЎСКАГА, які ўбачыў свет на старонках часопіса «Гродно».

.
4

Беларусь глазами российского писателя Андрея Антонова. Член Союза писателей России Андрей Антонов – один из наших настоящих друзей. Тема его многих произведений – славянское единство, единение народов и культур Беларуси и России. Весьма интересно, как Беларусь воспринимается ближайшими соседями, искренними и благожелательными.

.
3

„Czytamy utwory Marii Konopnickiej” (“Чытаем творы Марыі Канапніцкай”) – грамадска-літаратурная акцыя пад такой назвай 26 кастрычніка прайшла ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання. У мерапрыемстве, прысвечаным творчасці вядомай польскай пісьменніцы, разам з педагогамі, вучнямі, а таксама іх бацькамі прыняў удзел член СПБ, паэт Дзмітрый Радзівончык.

.
2

  25 кастрычніка ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання адбылася акцыя „Czy to bajka, czy nie bajka…” (“Гэта казка, ці не казка…”), прысвечаная творчасці польскай пісьменніцы Марыі Канапніцкай. Разам з прадстаўнікамі грамадскасці, вучнямі і педагогамі школы ў імпрэзе ўзяла ўдзел член СПБ, літаратуразнаўца, паэтэса Аліна САБУЦЬ.

.
1

  25 кастрычніка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбыліся чарговыя Карэліцкія краязнаўчыя чытанні. Навукова-практычная канферэнцыя «Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю» была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Карэліцкім райвыканкамам. Прапануем вашай увазе рэпартаж пра падзею ад яе ўдзельніка, члена СПБ, краязнаўцы Святланы КОШУР.

.