АРХИВ-2019

(9)

.
.
7

  Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў кнігарні «Санет» горада Слоніма адбыліся прэзентацыі кніг гродзенскага празаіка Ліны БАГДАНАВАЙ. У сустрэчы з творцай прынялі ўдзел вучні СШ № 8 г. Слоніма, выдаўцы, прадстаўнікі грамадскасці, члены раённага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Больш падрабязна пра падзею чытайце ў рэгіянальных СМІ,    а таксама на сайтах выдавецтва «Народная асвета»     і выдавецтва «Беларусь» (Мінск):  

.
6

  17 жніўня споўнілася б 70 гадоў пісьменніку Івану СЯРГЕЙЧЫКУ (1949 – 2006) з вёскі Вострава, Зэльвенскі раён. Празаік, паэт, публіцыст. Ваяваў у Афганістане, мае баявыя ўзнагароды. Працаваў у Слонімскай друкарні, у рэдакцыі газеты “Слонімскі веснік”, кіраваў літаратурным гуртком. У 2002 годзе Іван Лук’янавіч Сяргейчык быў абраны кіраўніком літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса (Слонім). 

.
5

  15 жніўня споўнілася б 70 гадоў Ірыне Мікалаеўне ДАНІК (1949 - 2018), беларускай паэтэсе з вёскі Дзергілі (Зэльвенскі раён). Жыла ў вёсцы Стральцы (Мастоўскі раён). Аўтар зборніка вершаў “Мой светлы дзень” (2006). Член СПБ. Творы друкаваліся ў рэгіянальнай і рэспубліканскай перыёдыцы, а таксама ў шматлікіх калектыўных выданнях; гучалі на радыё і тэлебачанні.     "Жыццё не ведае супынку". Ірына Данік. Лірыка.  

.
4

  9 жніўня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава СТРУМІЛЫ (1949-1996), журналіста, перакладчыка, польскага і беларускага пісьменніка з вёскі Слабодка (Астравецкі раён). Працаваў перакладчыкам у ГДР, журналістам у польскамоўнай газеце "Czerwony Sztandar" (Вільнюс), у польскай праграме Літоўскага радыё, выкладчыкам нямецкай мовы ў вільнюскім Польскім універсітэце, галоўным рэдактарам штотыднёвіка "Nasza gazeta" – друкаванага органа Саюза палякаў на Літве.  

.
3

  6 жніўня, 135 гадоў таму ў мястэчку Жыровічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні нарадзіўся Яўген Іванавіч ХЛЯБЦЭВІЧ (1884-1953; псеўданім Халімон з-пад Пушчы), грамадскі дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, пісьменнік, літаратуразнавец, бібліятэказнавец. Адзiн з арганiзатараў Беларускага навукова-лiтаратурнага гуртка ў Пецярбургскiм унiверсiтэце ў 1912 годзе.

.
2

«Берега дружбы-2019».   26-28 ліпеня ў Няклiнаўскiм раёне Растоўскай вобласці адбыўся IV Міжнародны моладзевы фестываль-конкурс паэзіі і паэтычных перакладаў «Берега дружбы». У мiжнародным лiтаратурным форуме бралi ўдзел чальцы пicьменнiцкiх союзаў i маладыя творцы з Расii, Украiны i Беларусi. Прыемна, што першае месца сярод фіналістаў фестывалю-конкурсу заняла маладая беларуская паэтэса з Гродна Алiна ПАЎЛОЎСКАЯ, а трэцяе месца - член СПБ, паэт Антон ЯНКОЎCКI. Сардэчна вiншуем!

.
1

Ещё одно рукопожатие через границы: Азербайджан-Беларусь.   Совсем недавно гродненским литераторам повстречался замечательный человек, гость из Азербайджана, известный писатель, переводчик Камран НАЗИРЛИ. Наше совместное мероприятие имело международный резонанс.  Знакомство переросло в дружбу и сотрудничество. Поэзия Людмилы Кебич и Дмитрия Радиончика опубликована в Азербайджане, в переводе на азербайджанский язык. Это лишь начало большого пути.

.