САМОТА
Які ўжо раз пераадольваю самоту.
І што рабіць – няма да лёсу добрых слоў,
бо не хажу – плятуся моўчкі на работу,
з работы, зноў жа, пацягнуся я домоў.
Прыду дамоў, адкрыю шафу с антрэсоллю,
дастану крылы я свае, каб аглядзець,
ці ні зляжаліся, ці не праеты моллю,
прымеру, паспрабую трохі ўзляцець.
Я б узляцеў вышэй за хмары небасхіла!
Я б лёсу стаў удзячным больш за ўсіх сыноў,
калі б мяне жыццём
ні «Трэба так!» вадзіла,
а «Вось бы так!», што грэе
сэрца шмат гадоў!