ПАЧУЦЦЁ
Недзе ў тайным закуточку
відавочнага
жыцця
ты
хаваеш пад замочкам
скарб
жывога пачуцця.
Пачуцця,
што не ад Бога...
Ці, мо, ад Яго ўсё ж?
Бо яно, то ўсё і многа,
то
прад златам "Трэба!"
– грош.
І
ляцяць вось так гадочкі –
у
гаданні і журбе...
Ціха! Чуеш плач ў аблочку?
Можа гэта па табе?