Блог Алы Клемянок

 

 

Жыццё ў тры акты

 

Сёлета ўвосень Мінскі абласны драматычны тэатр, што знаходзіцца ў Маладзечне, распачне свой 30-ы тэатральны сезон. Гэта падзея ў біяграфіі тэатра суседнічае з яшчэ адной юбілейнай датай – 6 верасня мог бы адзначыць сваё 80-годдзе Сяргей Барысавіч Вальковіч, які амаль 15 гадоў быў дырэктарам МАДТ і фактычным яго стваральнікам. У 1992 годзе ён стаў кіраўніком новай установы культуры і прыняў на свае плечы ўвесь цяжар і ўсе праблемы перыяду станаўлення. А яно, як вядома, прыпадала на не самы спрыяльны перыяд гісторыі Беларусі. Толькі сапраўдны фанат Мельпамены, мог рашыцца на такое.

.

Кожны раз, калі сэрца давала збоі, і ўрачы літаральны выцягвалі яго з небыцця, Сяргей Вальковіч, ачуняўшы, пісаў чарговы ліст да сваёй каханай жонкі Тамары. “Мой мілы, любімы чалавек! Калі ты чытаеш гэтыя радкі, значыць мяне ўжо няма…” Пяць пісьмаў ён парваў, шостае мы чытаем з Тамарай Вікенцьеўнай на яе утульнай маленькай кухні маладзечанскай кватэры. І Сяргей Барысавіч, якого я ведала з дзяцінства, паўстае перада мной зусім іншым, фактычна разбураючы папярэдні вобраз, створаны мной і маімі калегамі-журналістамі, што пісалі пра яго бурную грамадскую і гаспадарчую дзейнасць. “Жыццё – замкнёнае кола. Але калі б Бог даў мне пачаць спачатку, то я больш часу быў бы з табой, мая родная, і з нашымі дзецьмі…Я вінаваты перад вамі, бо часта не ўдзяляў той увагі, якую вы чакалі ад мяне…Я люблю цябе, мой мілы чалавечак! Беражы сябе. Кліч мяне, калі будзе цяжка…”

.... чытаць далей

.