Індычка па-амерыканску

Logo

Згодна з Усходнім календаром, год 2021 пройдзе пад знакам Белага Металічнага Быка. Шматлікія астролагі і знаўцы ўсходніх традыцый папярэджвалі, каб ні ў якім выпадку не было на святочным навагоднім стале ялавічыны або цяляціны. Замест гэтага рэкамендавалі свініну, кураціну і асабліва індычыну. Падчас пандэміі дыетолагі раяць мяса індычкі, таму што ў ім утрымліваецца шмат вітаміну В12, селену і фосфару, якія станоўча ўздзейнічаюць на падстраўнікавую залозу, нервовую сістэму і шчытавідку. А вось рэцэпт стравы з індычкі мы пазычым у майго добрага знаёмага амерыканца, пісьменніка Марата БАСКІНА. Прапаноўваю мой пераклад на беларускую мову чарговага раздзела з яго “Кулінарнага рамана”.

чытаць далей
 

Мамалыга па-румынску

Logo
Logo
Logo

У якую б краіну не закідваў мяне журналісцкі лёс ці прага да вандровак, адусюль я абавязкова прывозіла разам са свежымі ўражаннямі, рэцэпт чарговай нацыянальнай стравы. З Нідэрландаў, напрыклад, трапіў у маё сямейнае меню гарбузовы суп. З Германіі – міндальнае печыва. З Эстоніі – капуста па-мульгійску. Але гэты мой аповед пра мамалыгу.

чытаць далей
 
Logo

Цэпеліны літоўскія

Гэта слова ўпершыню я пачула ад маці маёй літоўскай сяброўкі. Цёця Стася абяцала накарміць нас з Сабінай самай смачнай літоўскай стравай - цэпелінамі. На самой справе яны аказаліся звычайнымі беларускімі клёцкамі з мясам. Праўда, памерам былі ў тры разы большымі – сапраўдныя дырыжаблі “Граф Цэпелін” на талерцы.

чытаць далей
 

Панкейкі па-амерыканску

Logo
Logo

З пісьменнікам Маратам Баскіным мы знаёмыя гадоў 40. Калісьці наведвалі пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Купалінка”, якое і сёння існуе пры “Маладзечанскай газеце”. Падчас распаду СССР Марат з сям’ёй з’ехаў у ЗША.
З Маратам мы маем віртуальныя стасункі праз “Фэйсбук”. Сёння, са згоды аўтара, я прапаноўваю нашым чытачам раздзел яго “Кулінарнага рамана”, у маім перакладзе на беларускую мову, з якога можна даведацца, як выпякаць панкейкі па-амерыканску.

чытаць далей
 
Logo

Шашлык па-грузінску

- Гамарджоба, генацвале! – так вітаюся са сваім суседам па дачы праз яго грузінскае прозвішча. Аднойчы Аляксандр Цыскарышвілі пачаставаў мяне сапраўдным грузінскім шашлыком. Шчыра прызнаюся, я не вялікі аматар гэтай стравы, калі не сказаць больш – не люблю смажанае на вуглях ці на адкрытым агні мяса. Нават калі яно вымачанае ў бярозавым соку, кефіры, мінералцы або нейкіх спецыяльных марынадах з воцатам і без. Але прыгатаваны суседам шашлык ела з асалодай, а потым доўга чаплялася з просьбай выдаць сакрэт кулінарнага майстэрства.

чытаць далей

 
Logo

Акрошка па-руску, або Прывітанне будучаму лету

А пачалося ўсё з таго, што, гартаючы слоўнік-даведнік Вільяма Пахлёбкіна О кулинарии от А до Я, мы з маёй добрай прыяцелькай, кніжніцай і бібліятэкарам з вялікім стажам Аленай Гадалавай знайшлі рэцэпт яўрэйскага цымаса, пра які я пісала нядаўна. Як жа мы былі здзіўлены, што аўтар, апісваючы рэцэпт гэтай стравы, згадваў яшчэ і манку, як адзін з інгрэдыентаў. Занатаваўшы ў памяці гэты момант, вырашылі, што калі-небудзь выкарыстаем яго. Дарэчы, для тых, хто не ў курсе: В. В. Пахлёбкін – слынны рускі гісторык, геральдыст, буйнейшы знаўца рускай і іншых нацыянальных кухань, аўтар шматлікіх кулінарных кніг. Яда па-пахлёбкіну – гэта не праблема страўніка, а «праблема сэрца…, праблема аднаўлення нацыянальнай душы».

чытаць далей

 
Logo

Цымас па-яўрэйску

Для сённяшніх смаргонцаў у іх пераважнай большасці не з’яўляецца сакрэтам, што доўгі час Смаргонь была яўрэйскім мястэчкам. Першая яўрэйская абшчына згадваецца ў 1628 годзе. У ХІХ стагоддзі колькасць яўрэйскага насельніцтва хутка расла, і ў пачатку ХХ стагоддзя яго колькасць дасягнула 6750 чалавек, што складала 75,5% ад усяго насельніцтва мястэчка. Тут налічвалася на той час 16 сінагог, тры вучылішчы талмуд-тора, пачатковае вучылішча, бальніца. Пасля Вялікай Айчыннай вайны смаргонская абшчына не была адноўлена. У 1989 годзе тут жыло 29 яўрэяў. У Ізраілі існуе аб’яднанне выхадцаў са Смаргоні, якія выдалі кнігу, прысвечаную гісторыі смаргонскай яўрэйскай абшчыны.

чытаць далей

 

Плоў па-узбекску

Прачытаўшы ў нашай новай рубрыцы “Стравы народаў свету” аповед пра тое, як мы з Хіджран Аліевай гатавалі плоў па-карабахску, мой знаёмы, Станіслаў Мікалаевіч Лабачоў, прапанаваў расказаць пра асаблівасці прыгатавання плову ў краінах Сярэдняй Азіі. Паколькі сам апавядальнік, якому ідзе дзявяты дзясятак гадоў, не мае досыць сілы, то кухарствам заняўся яго сын Андрэй. Мне было дазволена назіраць за працэсам на адлегласці, бо “галоўны кухар” лічыць, што “не жаночая гэта справа – плоў гатаваць”. Узбекскі плоў – страва не паўсядзённая, гатуецца ці ў свята, ці калі чакаюць шмат гасцей.

чытаць далей

 

Плоў па- карабахску

На Смаргоншчыне стала жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, выхадцы з розных краін свету, як блізкага, так і дальняга замежжа. Прызвычайваючыся з цягам часу да традыцый, культуры, маральных каштоўнасцей тытульнай нацыі, многія тым не менш, не асіміляваліся, а застаюцца вернымі сваёй рэлігіі, сваім традыцыяі і звычаям. Пагадзіцеся, нават што тычыцца ўласных кулінарных пераваг, то адмовіцца ад іх на карысць мясцовых страў – справа досыць няпростая. Дзякуючы гэтаму, і мясцовыя жахары маюць магчымасць даведацца з першакрыніц пра смак многіх нетыповых для Беларусі страў.

чытаць далей