«Я прикоснулась к волшебству строки»:

наталенне лірычным радком Людмілы Шаўчэнкі

 

Творчасць, як вядома, гэта тая сустрэча з невядомым, якая кожны раз паказвае і табе самому: дзе ты цяпер і які ты цяпер. Сапраўдная творчасць правакуе на асабістае вымярэнне ў свеце, натхняе пазнаць таямніцу свету і самога сябе ў свеце. Урэшце, дакрананне да паэтычнага радка самавітага творцы пэўным чынам благаслаўляе чытача на дабро, ісціну і прыгажосць – не толькі мастацкія модусы, але і сутнасныя чыннікі чалавечага «я». Менавіта ў гэтым відавочна жыццятворная місія адмысловага пісьменніка.

Шыкоўнай і знакавай з’явай у жыцці літаратурнай Гродзеншчыны адзначаны выхад кнігі Людмілы Шаўчэнкі «Солирует жизни струна» (Гродна, «ЮрСаПринт», 2019, 311 с.). Здаецца, нават вокладка кнігі так далікатна спрабуе прадставіць партрэт аўтаркі, яе асаблівы жаночы свет, які вымяраецца сваёй, адметнай сістэмай каардынат. Пазітыўна-вабны трыкалор (зялёны, жоўты, белы) прыўзнімае над мітуснёй штодзённага быцця, будзіць-абуджае вясеннімі фарбамі і гукамі жыццёвага шматгалосся, вымалёўвае-выспеўвае мажорную мелодыю кожнага радка, уплеценага ў сувой саліднай кнігі. І пануе невытлумачальная сакральнасць, тая бажэсцвенная стыхія ў мове думак і мове маўчання, што патаемна кліча, нават спакушае дакрануцца да гучання неспазнаных акордаў жыцця…

Паэзія гродзенскай паэтэсы Людмілы Шаўчэнкі надзвычай лірычная, спавядальна-адкрытая. Гэта жаданне на шчырасць адказаць шчырасцю, жаданне быць зразуметай, жаданне і прага споведзі. Што збірае ў свой жаночы куфэрак лірычная гераіня Людмілы Шаўчэнкі? Не, не дыяменты, а наіўна-простыя аздобы, ад якіх загараецца агнём жывым і непадробным:

Мне хочется лучики света

Поэзией людям дарить… («Откровение»)

Не, не толькі дарыць, а сагрэць-ахінуць, ускалыхнуць, зрабіць ПАЭЗІЯЙ само жыццё, дзе шмат імгненнасці і вечнасці, спакусы і цнатлівасці, сцюдзёнасці і цеплыні… Гэта і ёсць тая непадкупная і непадробная ЖАНОЧАЯ САМАСЦЬ, дзе вымалёўваецца Натуральнасць і Сапраўднасць, пачуццёвая жарснасць імператыўнага «я» – і просяцца да жаночага партрэту звонка-меладычныя радкі:

Когда я долго не пишу стихов,

Я – снег холодный, выпавший средь лета,

Я – жаркая любовь, но без ответа.

Я – речка без песчаных берегов.

 

Когда я долго не пишу стихов,

Я не живу, а только существую…

Дай, Боже, мне поэзию такую,

Как в праздник перезвон колоколов! («Когда я не пишу стихов»)

Адкуль ён, гэты запамінальны святочны «перезвон колоколов»? З таго вясковага ўлоння, што гаючым бальзамам сагравае душу сёння. Сама свая лірычная гераіня паэтэсы – найперш дома, у хатняй радзіннай утульнасці: «Я здесь своя…», «Только здесь я всегда отдыхаю душою». Поўная хатняга магнетызму настальгія па малой радзіме – вёсцы Губінка, што на Гродзеншчыне. «Милый домик в четыре окна. // Ставни в нём голубые» («Отчий дом»). Тут – усё з дзяцінства – ранішняе, празрыстае, светлае і святое: «Я – дочь земли, вернее, дочь деревни», «Я здесь своя. Стоит ещё в деревне // Родной, хоть старый, деревянный дом» («Своя»). Здаецца, толькі ў снах можна пабыць у залатой пары дзяцінства: «Мне б слетать легкокрылой птицей // В дорогие сердцу края, // Где стучалась в окно синица, // Где была так беспечна я». Паклон і свайму «гораду каралёў», дзе лірычная гераіня шчыра раскашуе: «Ты так красив в мозаике огней, // Старинный город, мой вечерний Гродно» («Моему городу»). Надзвычай меладычна гучаць паэтычныя радкі пра любы сэрцу край – Беларусь:

У нас сады цветут в зелёном мае

Белёсой пеной тысячи морей,

И гордо в небе кружит белый аист

Над милой Белоруссией моей.

              . . .

А запах трав… А росные рассветы…

Ромашки полевые, васильки…

Ну разве можно променять всё это

На край чужой, скажите, земляки?   («Не для меня»)

Такая варажба словам спакушае да адчайнай малітвы за свой край. Разам з тым узбагачаюць веліч Беларусі і ўспаміны пра суровую вайну, менавіта Вечны агонь як летапіс дня ўчарашняга і заўтрашняга, як набат, як свяшчэннадзейства: «Молилась женщина огню // Как Богу, как святой иконе, // Молилась будущему дню, // Сложив по-старчески ладони» («Вечный огонь»). Гэта балесная спроба выявіць светаадчуванне сучасніка, зірнуць на сённяшнія катаклізмы яе на адплату за вераадступніцтва, гістарычную здраду. 

«Я здесь своя…» жыццёвае крэда паэтэсы. Панавіта лунае багавейная асалода ў суладдзі з прыродай-беражніцай як кнігай жыцця: «Какое, поистине, счастье // С природой в гармонии жить». І ёсць нешта бажэсцвеннае ў адчуванні-бачанні дзівосаў: лес«таинство, он – отзвук дивных песен, // Которые так любят птицы петь». Або: «В лесном притихшем царстве, знаю я, // Живут стихи, волшебники, надежды». У мелодыі душы лірычнай гераіні чутна імпрэсія тонаў, нават паўтонаў глыбокіх тонкіх адчуванняў: «Мне кажется, я стала понимать // Призывы ветра и ручья журчанье, // Красу цветущих вёсен принимать // И вкладывать глубокий смысл в молчанье» («Всё больше дорожу я тишиной…»). Так, чуйнай душой паэтэсы зведана музыка цішыні. Тут ёсць свая нота, невымоўная, споўненая дуэтам – жывапісам, тонкай пластыкай мастацкага слова: «Какая тишь кругом! Ни шороха, ни звука, // В прозрачном воздухе – осенний аромат, // Раскинули деревья ветки-руки // И неподвижно в забытьи стоят». Сапраўднае мастацтва – мастацтва ліній, рухаў, гукаў – палоніць чытача ў многіх лірычных вершах. Але – найперш льецца шматгалосая музыка, якая дае магчымасць убачыць нябачнае и пачуць нячутнае, невымоўнае. Музыка – як своеасаблівая мова, «возможный мир»: слухаем музыку дажджу («Сбегающие с неба струны-нити // Звук издают и сладостный, и звонкий» («Весёлый дождь»)). Гэта і музыка душы, дзе слова валодае пэўнай уласнай музыкай:

Когда печаль мою заполнит душу,

Возьми гитару в руки и сыграй.

Напевы струн я буду молча слушать,

Тихонько погружаясь в светлый рай.

Музыка душы – цудадзейнае азарэнне для паэтэсы, сапраўдны Рай. Тут крыецца вялікая тайна і вялікі сэнс. Вось яно, ігранне на бемолях: «А скрипка плакала и пела… // И вместе с ней моя душа, // Как будто, отделясь от тела, // Парила в небе, не спеша» («Скрипка»). Яна – музыка – ахоўніца-беражніца невымоўнага, патаёмнага, асабіста-пачуццёвага. Насамрэч, ці не ў кожнага паэта – свая музыка ?..

Сама свая лірычная гераіня паэтэсы – у нязведаным дарэшты свеце інтымных, жаданых пачуццяў, у палоне летуценняў і мрояў. У лірычных адухоўленых радках, бы замоўленых чарамі, збліжаецца найаддаленае:

Я для тебя и вечность, и мгновенье,

Надежда сладостная и сомненье,

Твоё пристанище, твои дороги,

Твоё спокойствие, твои тревоги («Я для тебя и вечность, и мгновенье…»)

У чым таямніца жаночай прыцягальнасці? Бадай, у мудрасці і паўпрыкметнай жаночай неабароненасці. Паслухаем, як мудра гучаць радкі, поўныя пражытых і перажытых пачуццяў: «Ведь в целом мире только я одна // Могу с тобой быть грешной и святою» («Какая есть»), «Ты сердцем мой: был, есть и будешь!» («Прости»). Без дабрыні, без самаахвяравання каханне (як і жыццё) не самадастатковае. Усхвалявана гучыць музыка кахання: нападкупная, грацыёзная, велічная: «Мелодию любви мы сердцем слышим, // Её нельзя купить иль заменить»… Надзвычай зразумелае – і  так выкшталцона красамоўна сказана-выдыхнута: «Влюбляться могут все без исключенья, // Жаль, что любить не каждому дано…» («Любить не каждому дано»). Пагодзімся, гэта цэлая філасофія лірыкі кахання. Бо, як вядома, тут, на зямлі пачута, што зорка зорцы голас падае.

Магія інтымных радкоў Людмілы Шаўчэнка стварае суцэльную гармонію –віртуознае мастацтва пачуццяў і слоў: «Гармония! // Палитра чувств и слов! // Так вот оно – любых начал начало: // Слияние ремёсел в ремесло, // Чтоб творчество, как радуга, сияло!». Сама свая, канешне ж, паэтэса ў прасторы свайго рамяства – творчасці. Творчасці самазабвеннай, прыгожа-ахвярнай: «Пиши, пока строку диктует небо». Чым чаруе жанчыну-паэтэсу магія, таямніца ўласных радкоў? Услухаемся ў поўнае загадак і разгадак, медытацый і імператываў шчодрадайнае прызнанне: «Стихи зовут, преследуют, волнуют» («О стихах»), «Стих – желанный костёр на снегу»… Або:  «А стихи мне – мой мир и мера, // И свобода моя, и боль, // И любовь, и тоска, и вера, // И для добрых сердец – пароль» («А стихи мне – мой мир и мера…»). Пазіцыя паэтэсы гуманная і пашанлівая:

Хочу в литературном сложном мире

Не наследить – оставить добрый след,

Чтобы стихи востребованы были

Не год, не два, а много долгих лет («Писать стихи, увы, совсем непросто…»)

Чым, зрэшты, імпануе лірычны радок Людмілы Шаўчэнкі? Спакушальнай прастатой і шчодрай даверлівасцю. Прызнаннямі шчырай, адкрытай душы, якія выпраменьваюцца праз прызму адчайна-балючага, далікатнага і катэгарычнага. Цудадзейным дарам ствараць вакол сябе прыгажосць. Зрэшты, сваёй жаноча-паэтычнай САМАДАСТАТКОВАСЦЮ, дзе шматгалосае «я» поўнае такой благадаці, такой раскошы, што насамрэч свет вакол пачынае чараваць ЯЕ ВЯЛІКАСЦЮ  КРАСОЮ: «Я для тебя и вечность, и мгновенье». Або – гэтак узвышана і годна:

И осень я, и сказочное лето

Я песня, что тобою недопета

Паэзія Людмілы Шаўчэнка сагрэта агнём шчырых і даверлівых, радасных і адчайных пачуццяў. Тут няма абсалютна ніякіх мудрагелістасцей. Тут ёсць сваё – праўдзівае, вынашанае, пражытае і перажытае, якое абсалютна не прэтэндуе на сляпую апантанасць, а чакае свайго, чуйнага чытача-інтэлектуала. Паэзія гродзенскай паэтэсы Людмілы Шаўчэнкі заслужана патрабуе дасканалай вытанчанасці духоўнай арганізацыі чытача. Менавіта такая паэзія – для ўсіх і кожнага, каму дадзена чуць і адчуваць непадкупную мову думак, жыватворную моц слова. «Слово, выстраданное поэтом, // Словно песня в лесной глуши». Або, як заявіць паэтэса, «Стихи родятся в наших душах. // Их голоса умейте слушать»

 

 

Аліна Сабуць