ПАЛАЖЭННЕ

аб раённым літаратурным конкурсе

“З родным словам па жыцці”

1. Агульнае палажэнне

Конкурс праводзіцца дзяржаўнай установай адукацыі “Сярэдняя школа №39 г. Гродна” ў рамках інавацыйнага праекта сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў Кастрычніцкага раёна г. Гродна, якія пішуць мастацкія творы рознай тэматыкі на беларускай мове.

1.2. Арганізатары конкурсу:

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, ДУА “Сярэдняя школа №39 г. Гродна”.

1.3. Партнёры конкурсу:

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

1.4. Задачы конкурсу:

    папулярызацыя роднага слова сярод вучнёўства;

 выяўленне літаратурна-творчых талентаў і прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

 дэманстрацыя і прапаганда творчых дасягненняў навучэнцаў і іх педагогаў, вопыту работы навучальных устаноў па арганізацыі творчай дзейнасці.

1.5. Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі творчых работ могуць быць вучні V – ХІ класаў агульнаадукацыйных устаноў Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Матэрыялы на конкурс дасылаюць самі ўдзельнікі або педагогі-кіраўнікі.

1.6. Намінацыі

Конкурс мастацкіх твораў рознай тэматыкі праводзіцца ў двух намінацыях:

паэзія; 
проза (казкі, апавяданні, мініяцюры).
 
2
. Парадак правядзення конкурсу:

Пачатак конкурсу – 13 студзеня 2020 года.

Заканчэнне прыёму работ 16 сакавіка  2020 года.

Падвядзенне вынікаў – 1 красавіка 2020 года.

2.1. Экспертызу работ праводзіць конкурсная камісія (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фарміруюць арганізатары конкурсу.

2.2. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі арганізатараў і партнёраў конкурсу.

2.3. Па выніках галасавання членаў журы лепшыя творы абедзвюх намінацый з абавязковымі фотаздымкамі аўтараў і дасланымі па жаданні аўтарскімі ілюстрацыямі будуць змешчаны ў альманаху “Альшанскі перазвон” і сябры” і ў рубрыцы “Зялёны радок” на сайце Гродзенскага  абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Юныя літаратары разам са сваімі настаўнікамі і бацькамі будуць запрошаны на прэзентацыю альманаха, аб месцы і часе правядзення якой будзе паведамлена дадаткова.

3. Патрабаванні да конкурсных работ:

3.1. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ конкурсная камісія (журы) ацэньвае:

 арыгінальнасць тэкстаў;

– мастацкі падыход (жанравая адпаведнасць, збалансаванасць зместу і формы, мастацкая якасць твораў);

знешняе мастацкае афармленне (наяўнасць аўтарскай ілюстрацыі да твора);

– ступень выкарыстання магчымасцей вобразна-выяўленчых сродкаў;

адпаведнасць выкладу матэрыялу нормам сучаснай беларускай мовы;

адпаведнасць патрабаванням па афармленні конкурсных работ.

3.2. На конкурс прымаюцца нідзе раней не друкаваныя творы: вершы (не болей за тры ад аднаго аўтара), проза (не болей за адзін твор аб’ёмам 1 друкаваны аркуш фармата А4 (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфта). Без фотаздымка аўтара творы не разглядаюцца.

Работы неабходна накіроўваць на электронны адрас school39grodno@mail.grodno.by або vemchik@mail.ru з паметкай “На літаратурны конкурс”.

На тытульным лісце ўказваюцца: 
- прозвішча, імя, імя па бацьку вучня;
 
- месца вучобы, клас;
 
- нумар кантактнага тэлефона;
 
- е-
mail (калі ёсць);

- прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка-кіраўніка;

- нумар кантактнага тэлефона; 
- е-
mail (калі ёсць);

 Арганізатары папярэджваюць: набыць альманах можна будзе за ўласныя грашовыя сродкі ўдзельнікаў конкурсу. Уручэнне альманаха адбудзецца падчас яго ўрачыстай прэзентацыі ў маі 2020 года, аб чым будзе паведамлена загадзя.